амфі́бія, ‑і, ж.

1. Земнаводная жывёліна (лягушкі, трытоны і інш.), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

2. Расліна, якая жыве ў вадзе, але можа жыць і на сушы.

3. Самалёт, які можа ўзлятаць і садзіцца на ваду і на сушу; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца на вадзе і на сушы.

[Грэч. amphibios — земнаводны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Адчуваць страх, палохацца. [Васілёк:] — Мама! Страшна мне тут, Я баюся адзін: Унь варушыцца жмут на ашэстку аўчын .. — Не пужайся, дурны. То аўчынкі вісяць, Нежывыя яны І не могуць чапаць. Колас. Барада ў мяне сапраўды страшная вырасла: раней я сам сябе пужаўся, калі часамі заглядваў у ваду замест люстэрка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгайда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і разго́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Рухаючыся туды-сюды, прымусіць гайдацца (гойдацца). Разгайдаць маятнік. □ Тут адразу ўзняўся вецер, Разгайдаў шырокі Сож. Кірэенка.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. Разгайдаць за рукі-ногі і кінуць у ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́лінг, ‑а, м.

1. Спецыяльнае памяшканне на беразе, прызначанае для пабудовы і рамонту суднаў; збудаванне для пад’ёму ці спуску суднаў на ваду па нахіленай плоскасці. Наведанне храма і пошукі прыдуманых Чаурам элінгаў давялося, аднак, адкласці. Шыцік.

2. Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў. Элінг для аэрастата.

3. Збудаванне асобага тыпу для захоўвання спартыўных суднаў.

[Гал. helling.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ebb

[eb]

1.

n.

1) адплы́ў -ву m. (марскі́)

2) упа́дак -ку m.

2.

v.i.

1) адплыва́ць, спада́ць (пра ваду́)

2) зьмянша́цца, ме́ншаць, сла́бнуць, слабе́ць

- ebb and flow

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

siphon2 [ˈsaɪfn] v. адка́чваць, зліва́ць сіфо́нам;

siphon water from the cellar выка́чваць ваду́ з падва́ла

siphon off [ˌsaɪfnˈɒf] phr. v. infml перака́чваць; накіро́ўваць у і́ншае рэ́чышча, на і́ншыя патрэ́бы; The big clubs siphon off all the best players. Вялікія клубы пераманьваюць усіх лепшых ігракоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bail2 [beɪl] v. браць на пару́кі; адпуска́ць на пару́кі;

be bailed for trial быць вы́зваленым да суда́ на пару́кі або́ пад зало́г;

bail smb. out (of smth.) выбаўля́ць каго́-н. з бяды́

bail out [ˌbeɪlˈaʊt] phr. v.

1. катапультава́цца

2. вычэ́рпваць (ваду з лодкі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бабу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Упасці гучна. / у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч.

2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.

3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад’ютант Назімаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што ў што.

Апусціць на кароткі час што‑н. у якую‑н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым‑н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлісну́ць, ‑не; зак., каго-што.

Узняўшыся, заліць (пра ваду, хвалі). Хваля захліснула лодку. // перан. Захапіць, авалодаць, паглынуць (пра пачуцці, падзеі і пад.). Я прамаўчаў, бо ўспамін захліснуў мяне, абудзіў невыразнае, забытае даўно пачуццё замілаванасці да таго цудоўнага дня. Асіпенка. У Марыны з новай сілай падступіла пад сэрца туга па дзецях, захліснула ўсю яе істоту. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)