машта́б

(ням. Maßstab, ад Maß = мера, памер + Stab = палка)

1) адносіны даўжыні ліній на карце, глобусе, плане да іх сапраўднай даўжыні на мясцовасці;

2) сродак выразнасці архітэктурнай формы;

3) перан. велічыня, размах, значэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

банкру́т

(фр. banqueroute = банкруцтва < іт. bancarotta, ад banco = лаўка + rotto = зламаны)

1) збяднелы неплацежаздольны даўжнік (асоба, прадпрыемства, арганізацыя);

2) перан. чалавек, які пацярпеў крах у сваёй дзейнасці або поўную няўдачу ў асабістым жыцці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бізу́н

[польск. bizun, ад венг. bizony = так, сапраўды (словы, якія паўтараў той, каго лупцавалі)]

1) плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель тоўстая пуга;

2) перан. сімвал грубай сілы, прымусу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арбі́та

(лац. orbita = каляіна, дарога)

1) шлях, па якім нябеснае цела ці касмічны апарат рухаецца ў прасторы адносна другога нябеснага цела;

2) перан. сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. (напр. а. уплыву);

3) вачніца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нерв

(лац. nervus = жыла, сухажылле)

1) кожны з тонкіх адросткаў-валокнаў, якія адыходзяць ад галаўнога і спіннога мозгу і ўтвараюць разгалінаваную сістэму, здольную кіраваць дзейнасцю арганізма;

2) перан. асноўная дзейная сіла чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палі́тра

(рус. палитра, ад фр. palette = пласцінка)

1) невялікая дошчачка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы;

2) перан. сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці мастака, пісьменніка, кампазітара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пара́ліч

(рус. паралич, ад гр. paralysis = расслабленне)

1) хвароба, якая пазбаўляе той або іншы орган цела здольнасці рухацца, дзейнічаць (параўн. парэз);

2) перан. стан бяздзейнасці, страта здольнасці выконваць свае функцыі (напр. п. чыгункі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пас1

(польск. pas)

1) вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і інш.); пояс;

2) перан. паласа (напр. п. дарогі);

3) шнур, які ахоплівае шківы на валах, прыводзячы ў рух машыны, механізмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пега́с

(гр. Pegasos, ад pege = крыніца)

1) казачны крылаты конь у старажытнагрэчаскай міфалогіі, з-пад капыта якога пачала біць цудоўная крыніца, адкуль чэрпалі натхненне паэты;

2) перан. сімвал паэтычнай творчасці, натхнення (асядлаць пегаса).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пост

(фр. poste, ад лац. positus = пастаўлены)

1) аб’ект, які ахоўваецца і абараняецца вартавым;

2) салдат або невялікі вайсковы падраздзел, пастаўлены для аховы чаго-н., назірання за чым-н.;

3) перан. адказная пасада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)