надло́м, -у, м.

1. Надламанае месца.

Н. косці.

2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога-н. перажывання.

Душэўны н.

3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні пачуццяў.

Сказаць з надломам у голасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надмагі́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца над магілай, на магіле.

Н. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надме́рны, -ая, -ае.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад.

Н. цяжар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надмуро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Тое, што надбудавана над чым-н.; надбудаваная частка (у мураваным будынку).

|| прым. надмуро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надны́рачнікі, -аў, адз. надны́рачнік, -а, м.

Залозы ўнутранай сакрэцыі ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, якія знаходзяцца на верхнім баку нырак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надны́рачны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца над верхняй часткай нырак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Колькасць надоенага малака.

Павялічыць надоі.

|| прым. надо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надо́йваць гл. надаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надо́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які выконвае даручаную яму працу дома згодна з дамовай, заключанай з прадпрыемствам.

|| ж. надо́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. надо́мніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

надо́мніцтва, -а, н.

Выкананне даручанай работы дома; дзейнасць, праца надомніка.

Развіццё надомніцтва.