ло́паць², -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

Прагна есці.

|| зак. зло́паць, -аю, -аеш, -ае.

Місу крупені злопаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пнуць¹, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца, парвацца.

Лопнуў графін.

Лопнула струна.

2. перан. Пацярпець поўную няўдачу, крах (разм.).

Лопнулі надзеі.

Лопнуць са смеху (разм.) — зайсціся моцным смехам.

Цярпенне лопнула (разм.) — няма больш сіл цярпець, вытрымка скончылася.

|| незак. ло́паць, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пнуць² гл. лопаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пух, -у, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным шырокім лісцем і ўчэпістымі калючымі галоўкамі, а таксама ліст гэтай расліны; дзядоўнік.

|| прым. ло́пухавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лорд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У Англіі: вышэйшы дваранскі наследны тытул або тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Л.-канцлер.

Л.-мэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́скат, -у, М -каце, м. (разм.).

Тое, што і козыт.

|| прым. ло́скатны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лось, лася́, мн. ласі́, -ёў, м.

Буйная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі разгалістымі рагамі (у самцоў).

|| прым. ласі́ны, -ая, -ае і ласёвы, -ая, -ае.

Ласінае мяса.

Ласёвая шкура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лот¹, -а, М ло́це, мн. -ы, -аў, м.

Навігацыйны прыбор для вымярэння глыбіні мора з борта судна.

Ручны л.

|| прым. ло́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лот², -а, М ло́це, мн. -ы, -аў, м.

Руская мера вагі, роўная 12,8 г, якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лот³, -а, М ло́це, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння (тавару) пры аўкцыённым продажы.