башкі́ры, -аў, адз. башкі́р, -а, м.

Карэннае насельніцтва Рэспублікі Башкортастан, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. башкі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. башкі́рскі, -ая, -ае.

Башкірская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абало́на, -ы, ж.

1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою.

Прылесная балоцістая а.

2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

|| прым. абало́нны, -ая, -ае.

Абалонныя лугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстру́кцыя, -і, ж. (кніжн.).

Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго-н., наўмысны зрыў у знак пратэсту якога-н. мерапрыемства шумам, выкрыкамі і пад.

Учыніць каму-н. абструкцыю.

|| прым. абструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абха́зы і абха́зцы, -аў, адз. абха́з, -а і абха́зец, -зца, м.

Народ, які складае асноўнае, карэннае насельніцтва Абхазіі.

|| ж. абха́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

|| прым. абха́зскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авантуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет, які займаецца авантурамі.

|| ж. авантуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. авантуры́сцкі, -ая, -ае і авантурысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зязю́ля, -і, мн. -і, -зю́ль, ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прым. зязю́лін, -а, -ы.

З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпрэсіяні́зм, -у, м.

Плынь у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой імкнуліся да непасрэднай перадачы суб’ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў.

|| прым. імпрэсіяні́сцкі, -ая, -ае і імпрэсіяністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтуі́цыя, -і, ж.

1. Чуццё, тонкае разуменне, пранікненне ў самую сутнасць чаго-н.

Чалавек багатай інтуіцыі.

2. Непасрэднае пазнанне ісціны без дапамогі вопыту і лагічных вывадаў (спец.).

|| прым. інтуіты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрве́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Агрэсіўнае ўмяшанне адной або некалькіх дзяржаў, звычайна ўзброенае, ва ўнутраныя справы другой дзяржавы.

|| прым. інтэрвенцы́йны, -ая, -ае і інтэрвенцыяні́сцкі, -ая, -ае.

Інтэрвенцыйныя войскі.

Інтэрвенцыянісцкія намеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфа́ркт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Спыненне прытоку крыві ў выніку спазмаў артэрый, іх закупорвання, а таксама ачаг амярцвення сардэчнай мышцы, які ўзнікае пры гэтым.

|| прым. інфа́рктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)