МІСКО́ (Андрэй Васілевіч) (н. 7.6.1940, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Канд.с.-г.н. (1974). Скончыў БСГА (1967). З 1967 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па сартавой агратэхніцы яравой і азімай пшаніцы, селекцыі азімай пшаніцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Некоторые аспекты в мутационной селекции озимой пшеницы (разам з І.К.Копцікам) // Пути повышения урожайности полевых культур. Мн., 1983. Вып. 14;
Вынікі супрацоўніцтва па селекцыі азімай пшаніцы паміж Беларускім НДІ земляробства і Інстытутам селекцыі раслін у Гюльцаў-Гюстрове (разам з І.К.Копцікам, В.А.Пятух) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1991. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАНО́ЖКА (Polypodium),
род папарацей сям. мнаганожкавых. 75 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі М. звычайная, або папараць салодкая (P. vulgare). Занесена ў Чырв. кнігу, знаходзіцца ў астраўных і асобных лакалітэтах паблізу ўсх. мяжы еўрап. фрагмента арэала. Трапляецца невял. групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.
Мнаганожка звычайная.
Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі. Дэкар., лек., дубільныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ГІЛЬНІК,
група стараж. пахаванняў у адным месцы. Адасобленыя ад паселішчаў М. з’явіліся ў мезаліце. Падзяляюцца на курганныя (гл.Курган) і бескурганныя, або грунтавыя без насыпаў. Паводле пахавальнага абраду адрозніваюць М. з трупаспаленпем і трупапалажэннем. Даследаванне М. дае каштоўны матэрыял для вызначэння арэала этн. груп, археал. культур, храналогіі, палеантрапалогіі, сямейных і сац. адносін; пахавальны інвентар, убранне нябожчыка дапаўняюць уяўленне аб матэрыяльнай культуры розных плямён. На Беларусі самыя стараж. М. адносяцца да бронзавага веку (Рудня-Шлягіна, Ходасавічы). Найб. даследаваны бескурганныя М. ранняга жал. веку Чаплін, курганныя часоў Полацкай дзяржавы Ізбішча, Заслаўскія курганныя могільнікі. Антычны М. звычайна называюць некропалем, хрысц. — могілкамі, мусульманскі — мізар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДЭЛЬ (Міхась) (Мендэль Моўшавіч; 13.4.1904, в. Камень Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1980),
бел. крытык, тэатразнавец. Вучыўся ў БДУ (1921—26). Быў на парт. і журналісцкай рабоце, працаваў у навук. і тэатр. установах Беларусі. У Вял.Айч. вайну ў т-рах і ўстановах культуры Тамбова, Ташкента, Андыжана. З 1944 заг.літ. часткі т-ра оперы і балета ў Мінску, з 1945 у рэдакцыях час. «Полымя», газ. «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1925. У 1930-я г. прытрымліваўся вульгарна-сацыялагізатарскіх поглядаў, у пасляваен. час імкнуўся іх пазбягаць. Аўтар зб. артыкулаў «Тэатр і драматургія» (1935), брашуры «Л.П.Александроўская» (1945), кнігі нарысаў «Народныя артысты БССР» (1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ЎСКАЯ (Галіна Уладзіміраўна) (н. 7.6.1939, г. Цвер, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай анкалогіі. Д-рмед.н. (1986), праф. (1989). Скончыла Калінінскі мед.ін-т (1962). З 1970 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1972 заг. аддзялення). Навук. працы па нетрадыц. прамянёвай тэрапіі анкалагічных хворых, сродках і спосабах прафілактыкі і лячэння прамянёвых пашкоджанняў, вызначэнні індывід. радыеадчувальнасці пухліны і арганізма. Распрацавала канцэпцыю макс. тэрапеўтычнай дозы перадаперацыйнага апрамянення хворых. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Комплексное нехирургическое лечение неоперируемого эпидермоидного рака легкого с применением нетрадиционных вариантов лучевой терапии, полихимиотерапии и иммунокоррекции: Факторы прогноза (у сааўт.) // Мед. радиология и радиационная безопасность. 1998. Т. 43, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́СІН (Ілья Аляксандравіч) (6.1.1904, г. Кастрама, Расія — 6.6.1999),
дырыжор, педагог. Засл. арт.Беларусі (1939). Засл. дз. маст. Узбекістана (1942). Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930, вучань М.Малько, А.Гаўка), у 1934—37 і 1944—52 кіраваў яе сімф. аркестрам. З 1932 выкладаў у С.-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1961 праф.). У 1937—41 гал. дырыжор сімф. аркестра Бел. філармоніі і педагог Бел. кансерваторыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Стварыў адметную пед. сістэму, якую выклаў у кн. «Тэхніка дырыжыравання» (1967) і «Аб выхаванні дырыжора. Нарысы» (1987). Сярод яго вучняў Ю.Домаркас, А.Дымітрыядзі, К.Сімяонаў, В.Сінайскі, Ю.Цемірканаў, Ю.Яфімаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХА ПАКАЁВАЯ (Musca domestica),
насякомае сям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. Пашыраны ўсюды. На Беларусінайб. трапляецца падвід М.п. паўночная (M.d.domestica). Адзін з найб. пастаянных насельнікаў жылых і гасп. памяшканняў Пераносчык узбуджальнікаў кішачных інфекцый, поліяміэліту, яец гельмінтаў і інш.
Даўж. да 9 мм. Цела шэрае, укрыта валаскамі. У самца брушка чорнае з жаўтаватымі плямамі па баках. Лічынкі даўж. да 10 мм, жаўтавата-белыя, усёедныя, развіваюцца ў гнаі, кухонных адкідах і інш. Дарослыя кормяцца разнастайнымі цвёрдымі і вадкімі рэчывамі расл. і жывёльнага паходжання. Адкладвае да 150 яец за 1 раз, дае да 10 пакаленняў за год. Жыццёвы цыкл 10—45 сут.
расійскі дзярж. і вайсковы дзеяч, гісторык. Правадз. тайны саветнік, чл.Дзярж. савета (1861). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це і Школе калонаважатых. З 1815 служыў у Генштабе. Удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29, задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і Беларусі. У 1834 пакінуў вайсковую службу, заняўся публікацыяй рукапісаў, якія набыў у Польшчы. З 1842 віцэ-прэзідэнт Савета нар. адукацыі ў Польскім каралеўстве, з 1844 папячыцель Варшаўскай навуч. акругі, з 1856 гал. дырэктар урадавай камісіі ўнутр. і духоўных спраў. З 1869 старшыня Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу. Апублікаваў шмат дакументаў па гісторыі Польшчы і рас.-польскіх адносінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШО́ЎКАВЫЯ, мышоўкі (Zapodidae, або Sicistidae),
сямейства млекакормячых атр. грызуноў. 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у лясной, ’лесастэпавай і стэпавай зонах, у гарах — да выш. 3000 м. Селяцца ў норах, паваленых дрэвах, пнях. Актыўныя на змярканні і ноччу. Зіму праводзяць у спячцы. На Беларусі 1 від — мышоўка лясная (Sicista letulina).
Даўж. цела да 10 см, хваста да 16 см, маса да 28 г. Падобныя да мышэй. Канечнасці пяціпальцыя, заднія падоўжаныя. Здольныя рабіць скачкі даўж. да 4 м. Пераважна расліннаедныя, часам кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Нараджаюць да 8 дзіцянят 1—2 разы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́ВІЧ (Міхаіл Уладзіміравіч) (н. 6.5.1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага р-на),
дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рэканам. навук (1998). Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972), Мінскую ВПШ (1989). З 1972 працаваў інжынерам. З 1983 на сав., парт. і гасп. рабоце: старшыня Савецкага райвыканкома г.Мінск, нам. старшыні Мінскага гарвыканкома, сакратар Мінскага гаркома КПБ, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 нам. Старшыні Савета Міністраў — старшыня Дзяржэканамплана, з 1991 1-ы нам. Старшыні Савета Міністраў, з 1994 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З кастр. 1995 кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чл. Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1990—95 і з 1997).