агульнавайско́вы, ‑ая, ‑ае.

Агульнаадзіны для ўсіх родаў войск; які ахоплівае ўсе роды войск. Агульнавайсковая тактыка. Агульнавайсковы штаб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабга́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абгадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабгаджваць усе сцены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабкру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Абкруціцца, абматацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Жанкі паабкручваліся хусткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абмяняць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабменьваць рэчы. Паабменьваць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абскубці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабскубаць вазы з сенам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабсыха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Падарожнікі паабсыхалі. Адзенне паабсыхала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкіда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх. Паадкідацца на спінкі крэслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкру́чвацца, ‑аецца; зак.

Адкруціцца ў многіх месцах; адкруціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Гайкі паадкручваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адцягнуць куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Паадцягваць бярвенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паажыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Ажыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лясы паажывалі.