другая літара беларускага і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Б («букі»), утворанай графічным відазмяненнем візантыйскай літары Β. Рознае напісанне лац. B і слав. Б абумоўлена тым, што лац. алфавіт узнік на асн. грэчаскага (праз пасрэдніцтва этрускага) у 7—6 ст. да нашай эры, калі β перадавала гук «б», у перыяд станаўлення слав. алфавіта ў 9 ст. β вымаўлялася грэкамі як «в» і замацавалася ў кірыліцы для перадачы гэтага гуку. Не мела лікавага значэння. У сучаснай бел. мове абазначае выбухныя звонкія губна-губныя фанемы («б») і («б’»), што рэалізуюцца па-рознаму ў залежнасці ад якасці суседніх гукаў ці пазіцыі ў слове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЯ́НСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, створаная каля 406 арм. епіскапам Месропам Маштоцам. Узнікненне армянскага пісьма было выклікана распаўсюджаннем хрысціянства (прынята армянамі ў 301) і неабходнасцю мець богаслужэбную л-ру на арм. мове. Армянскае пісьмо мае фанематычны характар. Першапачаткова алфавіт складаўся з 36 знакаў (кожны абазначаў асобную фанему), у 12 ст. дапоўнена 2 новымі літарамі. У такім складзе выкарыстоўваецца для перадачы сучаснай арм. мовы. Да пераходу на арабскія лічбы літары мелі і лічбавае значэнне. Кірунак пісьма злева направа, літарныя знакі запісваліся асобна. Уякасці вытокаў армянскага пісьма разглядаецца грэч.-візантыйскае, сірыйскае і арамейскае пісьмо, аднак адназначнага рашэння гэтае спрэчнае пытанне не знайшло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́РА (італьян. galera),
драўлянае вёславае ваен. судна. Створана ў 7 ст. венецыянцамі. У Еўропе пашырана ў 7—18 ст.У Расіі з’явілася ў канцы 17 — пач. 18 ст. пры Пятру I. Даўж. 40—60 м, шыр. 4—7,5 м, асадка да 2 м, адзін рад вёслаў (16—32 на борт), скорасць пад вёсламі да 7 вузлоў (12,96 км/гадз), экіпаж да 450 чал.Уякасці дапаможнага рухача на 1—2 мачтах галеры ставіліся косыя, т.зв. «лацінскія», парусы. Асн. зброяй да сярэдзіны 14 ст. былі надводны таран, кідальныя машыны, арбалеты, потым — гарматы. Існавалі таксама т.зв. конныя галеры для перавозкі коней.
сінтэтычныя каўчукі, макрамалекулы якіх маюць карбаксільныя групы (—COOH).
Аморфныя, не крышталізуюцца пры расцяжэнні, шчыльн. 930—970 кг/м³ (у залежнасці ад саставу). Атрымліваюць эмульсійнай супалімерызацыяй ізапрэну ці бутадыену (або яго сумесей са стыролам, α-метылстыролам і інш.) з ненасычанымі карбонавымі к-тамі, пераважна метакрылавай кіслатой (1—5%). Здольныя вулканізавацца (з-за наяўнасці COOH-груп) аксідамі і гідраксідамі двухвалентных металаў (напр., цынку, магнію). Гума з К.к. вызначаецца высокімі супраціўленнем разрастанню трэшчын пры шматразовых выгібах, цепла- і зносаўстойлівасцю, устойлівасцю да цеплавога старэння. Выкарыстоўваюць для вырабу шыннага пратэктара, велакамер, нізу гумавага абутку, уякасці заменніка натуральнай скуры (у кампазіцыі з полівінілавым спіртам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАМО́ТА,
1-я дынастыя сёгунаў — правіцеляў Японіі ў 12—14 ст. Заснавана Ёрытома М., які перамог у 1185 князёў на чале з Тайра Кіёморы і ў 1192 прыняў тытул сёгуна (вярх. военачальніка). Усталяванне ўлады М. азначала ўзвышэнне новай ваен. арыстакратыі над старой на чале з імператарам, б.ч. зямель якой Ёрытома размеркаваў паміж сваімі прыхільнікамі. Быў створаны сёгунскі ўрад — бакуфу. Але ўлада імператараў намінальна захоўвалася, і сёгуны фармальна дзейнічалі ад іх імя. З пач. 12 ст. рэальная ўлада апынулася ў руках роднаснага М. клана Ходзё, прадстаўнікі якога кіравалі краінай уякасці рэгентаў (сікэнаў). У 1333 Ніта Ёсісада скінуў апошняга сёгуна М., і да ўлады прыйшла дынастыя сёгунаў Асікага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРУ́ШКА Сяргей Антонавіч (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). У 1969—72 і з 1982 уБел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук. працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.С.Антанюком, В.Н.Сырычавым) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 3;
К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.І.Шляхтуновым) // Науч.-техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЕ́НКА Мікалай Мікалаевіч (н. 4.1.1939, в. Ходараў Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (2000). Скончыў БСГА (1968). З 1970 уБел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 вучоны сакратар Акадэміі агр. навук Беларусі, з 2001 уБел.НДІ меліярацыі і лугаводства. Навук. працы па тэарэт. асновах і метадах кіравання рэжымам мінер. жыўлення с.-г. культур з выкарыстаннем ізатопаў, праблемах зберажэння энергарэсурсаў, земляробчай экалогіі, павышэнні якасці с.г. прадукцыі.
Тв.:
Азот в земледелии Беларуси. Мн., 1997 (разам з М.У.Неўмяржыцкім);
Интегрированные технологии — одно из перспективных направлений повышения эффективности земледелия // Агроэкономика. 1998. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУКО́ВІЧ Генрых Іосіфавіч (н. 30.5.1936, в. Загацце Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1976), праф. (1994). Выдатнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1966). З 1966 уБел. аграрным тэхн. ун-це (у 1981—98 дэкан ф-та). Навук. працы па эксплуатацыі і рамонце с.-г. электраабсталявання, пытаннях паляпшэння якасці напружання ў сельскіх эл. сетках. Распрацаваў новы від трансфарматара з сіметрычнай формай крывой напружання.
Тв.:
Электроснабжение сельскохозяйственных потребителей. Мн., 2000 (разам з В.П.Шчасным);
Эксплуатация и ремонт сельскохозяйственного электрооборудования. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́нсул
(лац. consul)
1) службовая асоба, прызначаная ў якасці пастаяннага прадстаўніка ў якім-н. горадзе іншай дзяржавы для абароны інтарэсаў сваёй дзяржавы і грамадзян;
2) адна з дзвюх вышэйшых службовых асоб у Старажытным Рыме, якая ажыццяўляла ваенную і грамадзянскую ўладу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕТЭ́ЛЬ,
1) кустовая трапічная расліна — перац бетэль (Piper betle) з сям. перцавых. Пашыраны ў Інданезіі. Разводзіцца ў трапічнай Азіі. Выкарыстоўваюць як узбуджальны наркатычны і лек. (танізоўны, антысептычны) сродак, мае востры эфірны алей.
2) Сумесь вострага на смак лісця і пладоў перцу бетэлю з пэўнымі дамешкамі, якую мясц. жыхары ўжываюць для жавання свежай або ў выглядзе масцікі для танізавання і ўзбуджэння нерв. сістэмы. Уякасці дамешкаў ідуць кавалкі насення арэкавай пальмы з невял. колькасцю нягашанай вапны (для нейтралізацыі к-т, якія мае лісце). Поласць рота, язык, дзясны і сліна афарбоўваюцца ў крывава-чырвоны колер, зубы чарнеюць.