1. Прымасціцца, размясціцца дзе‑н. Васілёк прыстроіўся каля табурэткі ў кутку і вельмі пільна ўглядаўся ў малюнкі ў кніжцы.Броўка.Якаў прыстроіўся на дубе, поруч з Юзікам.Чарнышэвіч.// Далучыцца, прыстаць да каго‑н. Касец з Яхіма так сабе, другі год як узяўся за касу, а тут яшчэ ў кампаніі сталых мужчын прыстроіўся Барын бацька.Дуброўскі.
2.Разм. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, становішча ў жыцці. — Каб як гэта мне дзе-небудзь прыстроіцца — рабіць па сваёй сіле, каб ніхто не мяшаў мне жыць.Чорны.— Прыстроімся матросамі. Здорава было б трапіць на кітабойную флатылію.Асіпенка.— Ці не хочаш ты, дзед, ключнікам прыстроіцца? — запытаў Максім Ус.Грахоўскі.
3. Далучыцца да строю, стаць у строй; стаць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Лёдзя, захапіўшы чатыры бляшаныя падносы, прыстроілася да чаргі за абедамі.Карпаў.Асцярожна, як бы баючыся аступіцца, машына выпаўзла з памяшкання і прыстроілася ў канцы калоны.Беразняк.
j-m séinen [állen] ~n lássen* даць каму́-н. магчы́масць дзе́йнічаць так, як ён хо́ча;
beim bésten ~n пры ўсі́м жада́нні;
es steht in séinem ~n гэ́та зале́жыць ад яго́;
etw. mit ~n tun* зрабі́ць што-н. наўмы́сна;
j-m zu ~n sein быць пако́рлівым чыёй-н. во́лі; быць гато́вым вы́канаць чыю́-н. во́лю;
er ist voll gúten ~ns у яго́ мно́га [по́ўна] до́брых наме́раў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ut fructus florem, sequitur dulcendo laborem
Як кветка не бывае без плода, так праца не бывае без асалоды.
Как цветок не бывает без плода, так труд не бывает без наслаждения.
бел. Работа міла, ды дзень малы. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Працуеш і смак чуеш.
рус. Любовь и труд счастье дают. Работа веселит сердце человека. Каждое дело любовью освещается.
фр. Le travail abrège des heures (Работа сокращает часы/время).
англ. What we do willingly is easy (Что делаем с желанием ‒ легко).
нем. Arbeit ist der Ehre Mutter (Труд ‒ мать чести).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Par pari referre (Terentius)
Роўным за роўнае аддаваць.
Равным за равное воздавать.
бел. Вока за вока, зуб за зуб. Як вы нашым, так і мы вашым.
рус. Око за око, зуб за зуб. Воздавать по заслугам.
фр. Œil pour œil, dent pour dent (Око за око, зуб за зуб).
англ. Return like for like (Отвечай тем же). Pay back in kind (Плати тем же).
нем. Aug(e) um Aug(e), Zahn um Zahn (Око за око, зуб за зуб). Wie du mir, so ich dir (Как ты мне, так я тебе).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Fléißm -es стара́ннасць, руплі́васць;
mit ~ ру́пна, стара́нна;
~ üben быць стара́нным;
◊
viel ~ auf etw. (A) verwénden прыкла́сці вялі́кія намага́нні да чаго́-н.;
óhne ~ kein Preis≅ трэ́ба нахілі́цца, каб з ручая́ напі́цца; як бу́дзеш рабі́ць, так і бу́дзе радзі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
закаха́ны, ‑ая, ‑ае.
Які адчувае каханне да каго‑н.; улюбёны. Ліпа добра разумела настрой Чапідзе, ведала, што ён закаханы ў яе.Хомчанка.Як закаханыя людзі на час не зважаюць, Так падарожныя календароў не чытаюць.Куляшоў./узнач.наз.закаха́ны, ‑ага, м.; закаха́ная, ‑ай, ж.[Нара] кахала [Якіма] і сама не ведала за што, як звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных.Дуброўскі.// Які выражае закаханасць, захапленне. Закаханы позірк. □ Зося ўсё яшчэ ўсхліпвала і не зводзіла з сяброўкі радасных закаханых вачэй.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быль, ‑і, ж.
1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад выдумкі, небыліцы. [Нікодым:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў.Машара.
2. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Круглы год шумяць над Юркавай магілай высокія клёны. З пакалення ў пакаленне будзе перадавацца быль пра яго кароткае, але яркае жыццё.Курто.І зноў палілася старая быль пра камень: — Гэта было даўно, яшчэ пры паншчыне.Пестрак.Быль як смала, а небыліца як вадзіца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыкашэ́т, ‑у, М ‑шэце. м.
1. Палёт якога‑н. цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую‑н. паверхню. Вось пырснуў пясок пад нагамі ў Кірэя, на рыкашэце запела куля.Дамашэвіч.
2.узнач.прысл.рыкашэ́там. Адскочыўшы, адляцеўшы пасля ўдару ад якой‑н. паверхні. Кожны [хлапчук] стараецца кінуць так, каб каменьчык адскочыў ад паверхні вады і рыкашэтам праскакаў па ёй як мага больш разоў.В. Вольскі.//перан. Ускосным чынам (паказала, выказана і пад.). Бародку краналі мала, хто-ніхто між іншым, рыкашэтам, як кажуць.Шамякін.
[Фр. ricochet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цечка, ‑і, м.
Ласк.да бацька (у 1 знач.). // Фамільярны зварот да субяседніка. — Разумею, разумею вас, бацечка мой. Час і, так сказаць, творчае натхненне, — і Іван Антонавіч не да месца падміргнуў з-за акуляраў.Даніленка./уіран.ужыв.— Можа, проста хварэе [Сашка] нездаровай цікавасцю, як і бацечка. І той жа Марцінок усюды хоча свой нос утачыць, — дадаў Максім.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цюхна, ‑ы, м.
1.Разм. Ужываецца звычайна пры звароце з пашанай да каго‑н.
2. Ласкава-фамільярны зварот да каго‑н. Ленін горача запярэчыў Пятроўскаму: — Вы забываецеся, бацюхна, што мы ўжо Савецкая дзяржава.Мяжэвіч.
•••
Бацюхны (мае)! (узнач.выкл.) — выражае здзіўленне, спалох. [Салдат:] — Сынок! Мой сынок! Як жа так?.. Няўжо не пазнаеш? А вырас — бацюхны!.. Сапраўдны мужчына.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)