ЛАТЫМЕ́РЫЯ,

цэлакант (Latimeria chalumnae), рыба атр. цэлакантападобных надатр. кісцяпёрых; адзіны сучасны від. Рэшткі Л. вядомы з дэвонскага перыяду (больш за 380 млн. гадоў назад). Лічылася вымерлай больш за 100 млн. гадоў назад. Пашырана ў Інд. ак. каля берагоў Паўд.-Усх. Афрыкі (Каморскія а-вы). Упершыню злоўлена ў 1938 каля вусця р. Халумна; апісана паўднёваафр. вучоным Дж.​Смітам (1939). Жыве каля дна на глыб. да 800 м і больш.

Даўж. больш за 1,8 м, маса да 95 кт. Самкі буйнейшыя за самцоў. Хвост трохлопасцевы, парныя плаўнікі маюць кароткую цэнтр. вось. Луска буйная, масіўная. Маларухомыя, карыстаюцца плаўнікамі для плавання і апоры на грунт. Кормяцца рыбай. Яйцажывародныя.

Літ.:

Смит Дж.Л.Б. Старина Четвероног: Пер. с англ. М., 1962.

Латымерыя.

т. 9, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛА́ВАЛЬНЫ ПУЗЫ́Р (лац. vesica natatoria),

няпарны або парны орган рыб. Развіваецца як выраст пярэдняй ч. кішэчніка. Выконвае гідрастатычную, у некат. рыб — дыхальную (дваякадыхальныя, касцявыя ганоіды, мнагапёры), гукавыдаючую і гукаўспрымальную функцыі, а таксама ролю рэзанатара і пераўтваральніка гукавых хваль. У адных рыб П.п. звязаны з кішэчнікам (т.зв. адкрытапузырныя), у другіх поўнасцю ізаляваны (закрытапузырныя), і рэгуляванне ўтрымлівання газаў у ім ажыццяўляецца пры дапамозе т.зв. чырв. цела, або авала (густое спляценне крывяносных капіляраў на ўнутр. сценцы); рэгуляцыя ажыццяўляецца рэфлекторна. Аб’ём П.п. і суадносіны газаў у ім адрозніваюцца ад саставу атм. паветра і могуць мяняцца. У некат. рыб П.п. адсутнічае (напр., акулы, месяц-рыба і рыбы, якія вядуць прыдонны спосаб жыцця: камбалы і інш.).

т. 12, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСОСКАПАДО́БНЫЯ (Gobiesociformes),

атрад касцістых рыб. Вядомы з міяцэну (каля 22—20 млн. г. назад). 1 сям. — прысоскавыя, або марскія качачкі (Gobiesocidae), каля 40 родаў, каля 100 відаў. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне трапічных і ўмераных вод усіх акіянаў, у прэсных водах Цэнтр. Амерыкі. У Чорным м. трапляюцца звычайная, або аднаколерная, рыба-прысоска (Lepadogaster lepadogaster), таўстарылая прысоска, або качачка (L. decandollei), і двухплямістая прысоска, або караткапёрая качачка (Diplecogaster bimaculatus). Вядуць прыдонны спосаб жыцця.

Даўж. да 30 см. Цела кароткае, голае, укрытае сліззю. Афарбоўка маскіровачная. На брушку прысмоктвальны дыск з відазмененых брушных плаўнікоў, якія зрасліся; пры дапамозе дыска П. прымацоўваюцца да камянёў, раслін і інш. Кормяцца дробнымі доннымі беспазваночнымі. Лічынкі пелагічныя.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 13, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лёд лёд, род. лёду м., мн. ільды́, -до́ў, (после гласных) льды, род. льдоў;

дрейфу́ющий лёд дрэйфуючы лёд;

лёд разби́т лёд разбі́ты;

лёд тро́нулся лёд крану́ўся;

на уста́х мёд, а на се́рдце лёд на языку́ мёд, а на сэ́рцы лёд;

би́ться как ры́ба об лёд бі́цца як ры́ба аб лёд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ло́ба́ч ’невялікі шчупак’, лобо́к ’тс’ (ТС). Рус. лоба́чрыба кефаль, Mugil cephalus’, ’белавочка, Abramis sapa Pall.’ Утворана паводле падабенства з лаба́ч ’чалавек з вялікай галавой’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінгоррыба ўгорыч, Anguilla anguilla L.’ (Дразд.). Узнікла шляхам кантамінацыі бел. вугор і польск. węgorz, пры якой ‑ę‑ > ‑e‑, якое на палескай тэрыторыі перайшло ў ‑і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падка́меншчык ’маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камнямі’ (ТСБМ, Жук.). Рус. подка́менщик. Ад прыметніка падкаменны з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тхі, про́тхі ’палонкі на возеры, якія прарубаюць для таго, каб рыба не задохлася’ (слаўг., З жыцця). Аддзеяслоўны назоўнік ад прытхну́цца ’псавацца ад спёртага паветра’, гл. тхнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыбе́ц ’прамысловая рыба сямейства карпавых, Abramis vimba’ (ТСБМ, Інстр. 2, 57), рус. рыбе́ц, укр. рибе́ць, рибе́ц, польск. rybiec, балт. рибе́ц. Прасл. *rybec (Усачова, Этимология, 1978, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Песказу́б ’пячкур’ (Інстр. 2), пескозобрыба бычок’ (ТС), укр. піскозоб, піскозбба, рус. пескозоб, пискозоб ’тс’. Да пясок і задаць ’кляваць, дзёўбаць’ (гл.), што адлюстроўвае спосаб харчавання, параўн. рус. пескорой ’мінога’. Аналагічна нова-в.-ням. Schlammbesser (Фасмер, 3, 249). Не звязана з лац. piscisрыба’ (насуперак Мікале (РФВ, 48, 279)), год. fisks, ст.-в.-ням. fisc ’тс’ (Папоў, Из истории, 17). Варыянт назвы з ‑зуб у выніку дээтымалагізацыі зыходнага дзеяслова (Каламіец, Рыбы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)