род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На Беларусі 1 від — Т. іспанскі, або пірамідальны. ці пасяўны (V. hispanica), нар. назва смолка. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамыя, галінастыя, выш. да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае. шызавата-зялёнае.
Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМО́ГРАФ (ад тэрма... + ...граф),
прылада для бесперапыннай рэгістрацыі тэмпературы паветра. Адчувальныя элементы Т.: біметал. пласціна, вадкасны тэрмометр або тэрмометр супраціўлення. Найб.пашыраны Т. з выгнутай біметал. пласцінай, якая дэфармуецца пры змене т-ры. Перамяшчэнне канца пласціны перадаецца стрэлцы з пяром і фіксуецца на дыяграмнай стужцы ў выглядзе крывой. На метэаралагічных станцыях Т. ўстанаўліваюць у будцы для самапісцаў на выш. 2 м над паверхняй зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗГАРА́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ,
сумесі для падпальвання піратэхнічных саставаў і цвёрдага ракетнага паліва. Лёгка загараюцца ад параўнальна малога цеплавога імпульсу. Вызначаюцца высокай цеплатой згарання; т-ра гарэння У.с. павінна не менш чым на 200 °C перавышаць т-ру ўзгарання матэрыялу, што падпальваюць. Маюць гаручае (звычайна парашкі металаў — тытану, цырконію, магнію), акісляльнік (найб.пашыраны калію нітрат KNO3), сувязнае (каніфоль, каўчукі, эпаксідныя смолы і інш.). Вырабляюцца ў выглядзе гранул, таблетак, шашак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛСІ,
восеньскі сорт яблыні амер. паходжання. Пашыраны ў Расіі, краінах Прыбалтыкі, на Беларусі, Украіне і інш.
Дрэвы нізкарослыя. Крона высокакруглаватая або шырокапірамідальная, рэдкая. Плады сярэдняга памеру, круглавата-канічнай формы, гладкія. Скурка тонкая, зеленавата-жоўтая з паласатым румянцам. Мякаць белаватая, часам з чырв. пражылкамі, сакаўная, кісла-салодкая. Пладаносіць шчодра і рэгулярна з 4—6-га года. Ураджай у вер., захоўваецца да сярэдзіны лютага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКО́ЗА,
монацукрыд у саставе алігацукрыдаў, глікапратэідаў, глікаліпідаў і мукаполіцукрыдаў. Прысутнічае ў расл., жывёльных, бактэрыяльных клетках. Найб.пашыраны L-ізамер Ф. (уваходзіць у састаў сываратачных імунаглабулінаў, антыгенаў груп крыві, шэрагу гармонаў, напр., фалікуластымулявальнага гармону).
Малекулярная маса 164,2. Добра раствараецца ў вадзе. L- і D-Ф. ўтвараюць адкрытую альдэгідную і некалькі цыклічных форм. Удзельнічае ў працэсах міжклетачнага ўзаемадзеяння, звязвання біялагічна актыўных злучэнняў з рэцэптарамі клетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛА́ТНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ, унутрыкомплексныя злучэнні,
клас комплексных злучэнняў, у якіх цэнтральны атам (ці іон) звязаны з двума і больш атамамі ліганду, у выніку чаго ўтвараецца некалькі гетэрацыклаў. Найб.пашыраны Х.з. металаў. Характарызуюцца высокай устойлівасцю. Некат. Х.з. (хларафіл, гемаглабін, вітамін B12 і інш.) адыгрываюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці. Выкарыстоўваюцца пры аналізе і раздзяленні хім. элементаў, для вывядзення цяжкіх і радыеактыўных металаў з арганізма і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЗАЛЬПІ́НІЯ (Caesalpinia),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Як дэкар. расліны культывуюць Ц.Джыліса (C. gilliesii) і японскую (C. japonica).
Вечназялёныя або лістападныя дрэвы і кусты (часам ліяны). Лісце двойчы парнаперыстае з прылісткамі. Кветкі ў гронках. Плод — струк. Драўніна шчыльная, чырв. або чорная, выкарыстоўваецца ў прам-сці. З некаторых відаў атрымліваюць дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРАТАДО́Н (Ceratodon),
род брыевых імхоў сям. дытрыхавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ц. пурпурны (C. purpureus). Трапляецца на розных субстратах: глебе, вогнішчах, камянях, укрытых гумусам, гнілой драўніне і інш.
Ц. пурпурны — шматгадовая, двухдомная, лістасцябловая расліна, утварае зялёныя або карычняватыя дзярнінкі. Сцёблы выш. 1—3 см. прамастойныя, шматразова аблісцелыя. Лісце прамаадыходнае. ланцэтнае, завостранае. Каробачка нахіленая, прадаўгавата-яйцападобная, на ножцы. Каўпачок шапачкападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́ТНІК (Rhynchospora),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках Амерыкі. На Беларусі 1 від — Ч. белы (R. alba). Трапляецца па берагах зарослых азёр, на тарфяных балотах, забалочаных лугах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 40 см. Утвараюць дзярнінкі. Сцёблы аблісцелыя, 3-гранныя. Лісце вузкае. Кветкі двухполыя, у каласках, суквецці галоўчатыя або пучкападобныя, з некалькіх каласкоў. Плод — арэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОПзвычайны
(Zingel, або Aspro zingel),
рыба сям. акунёвых атр. акунепадобных. Пашыраны ў р. Дунай і яго прытоках і ў р. Днестр.
Даўж. да 40—48 см. Цела верацёнападобна-цыліндрычнае, шаравата-жоўтае, на баках 4 цёмна-бурыя паласы. Грудзі голыя, бруха і часткова галава ўкрыты луской. Покрыўная косць заканчваецца шыпам. Задні край перадпокрыўкі зубчасты. Бакавая лінія працягваецца і на хваставы плаўнік. Корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай.