устарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды. Устарэлыя погляды. Устарэлыя тэорыі. Устарэлая мадэль адзення. Устарэлае слова. □ На Мінскім камвольным камбінаце, напрыклад, ідзе замена ўстарэлых станкоў і машын больш высокапрадукцыйнымі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распя́ць ’расправіўшы, туга нацягнуць’, ’расцягнуць, расправіць (напрыклад, шацёр)’ (ТСБМ, Растарг., Бяльк.), роспʼя́ць ’тс’ (ТС); сюды ж распя́ць ’прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі’, распя́цце ’раскрыжаванне’ (ТСБМ), запазычаныя са стараславянскага распѧтиѥ ’тс’ і ’крыж’, гл. Сэндзік, Зб. Русэку, 174. Да пяць 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Exémpel n -s, -

1) пры́клад

2) матэм. зада́ча;

ein ~ líefern служы́ць пры́кладам;

zum ~ да пры́кладу, напры́клад;

ein ~ an (D) néhmen* браць пры́клад з чаго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

здабы́тчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца здабычай чаго‑н. (напрыклад, золата, руды і пад.); той, хто здабывае што‑н. паляваннем, промыслам. Здабытчык нафты. Здабытчык золата. // Разм. Той, хто здабывае сродкі на жыццё (для сям’і, блізкіх); карміцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канюшы́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабралі канюшыну або на якім папярэдняй культурай была канюшына. — І няма чаго сеяць на канюшынішчы жыта, — даводзіў адзін з брыгадзіраў, — калі ў наступную вясну можна пасеяць, напрыклад, яравую пшаніцу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́шка (БРС, Яруш., Бяльк.). Рус. вы́шка, укр. ви́шка, польск. wyszka ’вышыня’, чэш., славац. výška ’тс’. Утворана ад асновы выш‑, як, напрыклад, у кампаратыве вышэй, якая ўзыходзіць да выс‑ (гл. высокі), з дапамогай суф. ‑ка (Махэк₂, 705). Некалькі іначай аб словаўтварэнні Шанскі (1, В, 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маліта́н ’бумазея’, маліта́навы ’бумазейны (Шат.). З франц. molleton ’тканіна мальтон’, магчыма, праз польск. мову, дзе, аднак, адпаведнік molton — ’мультан, касматая з абодвух бакоў тканіна, якая ўкладваецца, напрыклад, паміж тканінай і падшыўкай парцьеры’. Параўн. таксама бел. мультан (гл.) і польск. multan ’гатунак вельмі мяккай ваўнянай тканіны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапасава́нне, ‑я, н.

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова (напрыклад: новы дом, новага дома, новая хата, новыя дамы, хаты; я іду, ты ідзеш).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энклі́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

У лінгвістыцы — слова, якое не мае ўласнага націску і стаіць пасля націскнога слова, да якога яно непасрэдна прымыкае, утвараючы разам з ім адно цэлае ў адносінах націску, напрыклад: «там жа», «згуляць бы».

[Ад грэч. enklitikós — які нахіляецца назад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням. Dreck ’бруд, кал’, ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)