паабмярза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Абмерзнуць, абледзянець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тратуары паабмярзалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Адняць, адставіць ад чаго-н. усё, многае.

П. драбіны ад сцяны.

2. безас. Паралізаваць.

Ногі пааднімала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адсячы што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. сухія галіны.

П. шляхі да адступлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааку́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Акучыць усё, многае.

П. бульбу.

2. і без дап. Акучваць некаторы час.

П. да паўдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што. Апусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. крылы.

2. што. Павыкрэсліваць у тэксце (непатрэбныя цытаты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; зак., каго-што.

Выдаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. атэстаты.

П. дачок замуж.

П. саўдзельнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -ро́жаны; зак., што.

Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам або абмарозіць (звычайна пра многіх, многае).

П. усю бульбу.

П. вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрамака́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прамокнуць — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Світкі папрамакалі наскрозь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрапо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прапароць што-н. у многіх месцах, прапароць усё, многае.

П. шыны.

П. ногі на калючы дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прасячы ўсё, многае.

П. палонкі.

2. Пралажыць высечкай многа чаго-н.

П. праходы ў лесе.