МОЛЬ,

адзінка колькасці рэчыва; адна з сямі асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу ​12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙10​23 моль​−1).

т. 10, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.

2. звычайна мн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца. Колас.

[Фр. milliard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузаабаро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Колькасць грузаў, перавезеных транспартам за пэўны час. Грузаабарот чыгунак. Грузаабарот рачнога флоту. Унутраны грузаабарот. Рост грузаабароту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васемна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 18. Дом пад нумарам васемнаццаць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 18. Васемнаццаць дзён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́семдзесят, васьмідзесяці, Т васьмюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 80. Восемдзесят дзеліцца на чатыры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 80. Восемдзесят чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вагаўшчы́к, ‑а, м.

Той, хто займаецца ўзважваннем або наглядае за ўзважваннем. Прыземісты вагаўшчык дакладна заносіў у сшытак колькасць узважаных скрыняў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

два́ццаць, ‑і, ліч. кольк.

Лік 20. Дваццаць падзяліць на чатыры. // Колькасць 20. Дваццаць капеек. □ Апошнія дваццаць кіламетраў прыйшлося ісці пехатой. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наадсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Адсыпаючы адкуль‑н., насыпаць нейкую колькасць чаго‑н. Наадсыпаць для сябе ягад з усіх кошыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выпілаваць, выразаць значную колькасць чаго‑н. Навыпілоўваць дзірак. // Вырабіць пілою многа чаго‑н. Навыпілоўваць рамак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навысяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Высечы нейкую колькасць чаго‑н. Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў.. добры будан. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)