Мера ўздзеяння за зробленае злачынства, правіннасць; кара. Пакаранне бізунамі. Патрабаваць суровага пакарання. □ [Немцы] беглі па хмызняку, полем. Быццам ваўкі, што нарабілі шкоды, уцякалі ад небяспекі, ад пакарання.М. Ткачоў.Больш тыдня Алесь працаваў на трактары: такое пакаранне прыдумаў яму старшыня. І ўсё ж, нарэшце, змілаваўся, зноў даў яму [аўтамашыну].Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паставіць на чым‑, кім‑н. адметны знак, памету, метку. Памеціць бялізну. □ [Рыгор] зноў гартае кнігу, праглядае месцы, якія намеціў алоўкам.Арабей.// Абазначыць якім‑н. чынам. Перад тым, як упусціць [у сажалку] малькоў, вазілі іл, можа, з месяц, скідвалі яго ў ваду, і гэтыя месцы памецілі коллем.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́шчыцца1, ‑чыцца; незак.
Закрывацца, заплюшчвацца (пра вочы). Юрка слухаў іх [старэйшых], і вочы ў яго міжвольна плюшчыліся.Курто.
плю́шчыцца2, ‑чыцца; незак.
Спец.
1. Рабіцца плоскім, пляскатым. Ды зноў бяда: як ён ні б’ецца, Ўсё плюшчыцца ў яго, а не куецца. Мядзведзя ахапіў адчай.Корбан.
2.Зал.да плюшчыць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́зрух, ‑у, м.
Разм.
1. Тое, што і разруха. Хіба.. гэта першыя пасляваенныя гады, калі .. [Іваненка], вярнуўшыся з партызанаў, зноў працаваў трактарыстам, а вакол былі рэзрух, .. нястачы?Хадкевіч.
2. Беспарадак. [Сын] пачаў прыглядацца да ўсяго, што рабілася ў хаце. Тут быў сапраўдны рэзрух.Чорны.Нават у хаце ўсё было параскідана, стаяў рэзрух.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасня́к, ‑у, м.
1. Сасновы лес. Езджай дарогі няма — чарналессе, зарослыя чэзлым сасняком балоты.Навуменка.Тут зусім нядаўна Шумеў сасняк калматы.Аўрамчык.
2.зб. Сасновыя дошкі, бярвенне, галлё і пад. Акцызнік зноў «збіраў усіх у кучу», сеўшы на свежы лоўж сасняку, які быў скіданы ўчора абы-як на просецы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі. За вёскай.. [возера] яшчэ больш шырэе, разыходзіцца на два рукавы, потым зноў зліваецца.Ваданосаў.// Шырока прасцірацца. Ад воклічаў зямля калышацца, Шырэе даль, святлее шыр.Астрэйка.Гляджу і гляджу, як шырэюць прасторы, Направа, налева граніцы няма...Тарас.//перан. Расці колькасна, духоўна. Шырэюць бальшавіцкія рады.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сылка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. высылаць — выслаць 1 (у 2 знач.).
2. Мера пакарання. Тры гады назад, адбываючы высылку ў Сімбірскай губерні, ён напісаў баладу пра пакуты маладога вявня...Мехаў.
3.Рмн.‑лак. Разм. Месца ссылкі. [Вера:] — Пасля Лютаўскай рэвалюцыі .. [муж] вярнуўся з высылкі, і яны пачалі жыць зноў разам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бух, выкл.
1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь.Колас.Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух!Васілёнак.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць 1і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Раптоўна датыкацца чым‑н. да чаго‑н.; таўхацца чым‑н. у што‑н. Зініны ручкі — на маміных плячах, а носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую маміну шчаку.Брыль.А кот трывожна мяўкаў і раз-пораз торкаўся галавою ў камень, адскакваў ізноў лез.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ТАЎТ (1350—27.19.1430),
князь гродзенскі, трокскі, вял.кн.ВКЛ [1392—1430]. Сын Кейстута. Адзін з самых выдатных дзярж. дзеячаў ВКЛ. Актыўную паліт. дзейнасць пачаў у 1382 пасля забойства Ягайлам яго бацькі. Каб адпомсціць Ягайлу, Вітаўт уцёк да крыжакоў, заключыў з імі саюз, прыняў каталіцтва (пасля хрышчэння імя Віганд), абавязаўся стаць васалам Тэўтонскага ордэна і аддаў ордэну Жамойцію (1384). У ходзе барацьбы з Ягайлам пераканаўся ў яе бесперспектыўнасці і згадзіўся на мір. Атрымаў ад Ягайлы Берасце (Брэст) і Гародню (Гродна), большасць насельніцтва якіх складалі праваслаўныя, і перайшоў у праваслаўе (атрымаў імя Аляксандр). Аднак у час заключэння Крэўскай уніі 1385 разам з Ягайлам іінш. князямі зноў прыняў каталіцтва. У 1388, упэўніўшыся ў небяспецы гэтай уніі для ВКЛ, незадаволены тым, што Ягайла прызначыў сваім намеснікам у ВКЛСкіргайлу, а не яго, Вітаўт узначаліў барацьбу феадалаў ВКЛ супраць Ягайлы. Заключыў саюзы з вял.кн. маскоўскім Васілём I, аддаўшы за яго сваю дачку Соф’ю, і з Тэўтонскім ордэнам; зноў аддаў крыжакам Жамойцію (у 1389). У выніку 2-гадовай упартай і жорсткай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне 1392і Вітаўт стаў вял. князем ВКЛ. Ён умацаваў трываласць дзяржавы, задушыўшы змову князёў Карыбута, Фёдара Карыятавіча іСвідрыгайлы, у 1395, выкарыстаўшы міжусобіцу смаленскіх князёў, падпарадкаваў ВКЛ Смаленск. У 1399 выступіў саюзнікам беглага татарскага хана Тахтамыша ў міжусобнай барацьбе і пацярпеў паражэнне ў бітве на Ворскле 1399. Скарыстаўшы цяжкае становішча ВКЛ, кіруючыя колы Польшчы вымусілі Вітаўта заключыць Віленска-Радамскую унію 1401. У 1404 Вітаўт з дапамогай палякаў задушыў паўстанне ў Смаленску. Імкнучыся падпарадкаваць ВКЛ Ноўгарад, Вітаўт некалькі разоў хадзіў на Наўгародскую зямлю (апошні раз у 1428), што прывяло да вайны з Масквой, якая таксама прэтэндавала на горад. Тры разы хадзіў на Маскву (апошні раз у 1408). Войскі ВКЛі Маскоўскага вял. княства сышліся на р. Угра, але Вітаўт і Васіль I, не пачынаючы бітвы, заключылі мір і вызначылі мяжу паміж дзвюма дзяржавамі па р. Угра. Маючы на мэце разграміць Тэўтонскі ордэн, які рабіў напады на ВКЛ, і вярнуць пад сваю уладу Жамойцію, Вітаўт у цеснай садружнасці з Ягайлам рыхтаваў супраць крыжакоў паход аб’яднанага войска ВКЛі Польшчы. У выніку перамогі ў Грунвальдскай бітве 1410і заключэння Тарунскага міру 1411 Жамойція была вернута ў ВКЛ. Саюз Польшчы з ВКЛ быў умацаваны Гарадзельскай уніяй 1413, якая дала паліт. прывілеі каталіцкай шляхце ВКЛ. Разумеючы значную ролю правасл. насельніцтва ў дзяржаве, Вітаўт стварыў самастойную правасл. мітраполію на чале з Цамблакам з цэнтрам у Навагрудку. У 1429 і 1430 Вітаўт спрабаваў атрымаць ад папы рымскага тытул караля і каралеўскую карону. У выніку польскіх інтрыг мэты не дасягнуў. Пры Вітаўце ВКЛ стала самай магутнай дзяржавай у Цэнтр.іУсх. Еўропе.