Завод па апрацоўцы рыбы (кансерваванню, засолу і пад.). З дзіцячых год марыў Сцяпан Казачок аб моры, але ўбачыў яго ўпершыню на дваццаць восьмым годзе жыцця, прыехаўшы на рыбазавод.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарта́к, ‑а, м.
Лесапільны завод. Чутно, як шахае піламі стары тартак.Сабаленка.Жыў я на Далёкім Усходзе. Траляваў з тайгі бярвенне на тартак.Дубоўка.Сіпата гудкі застагналі спрасоння Пад звон цыркулярак блізкіх тартапоў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фая́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фаянсу. Фаянсавы завод.// Зроблены з фаянсу. [Дзяўчына:] — А кава ні ў якой шклянцы не смачная, яе толькі з фарфоравага кубачка піць прыемна. Або яшчэ лепей з фаянсавага.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАЎТАМА́З»,
аб’яднанне ў Беларусі па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў. Створана ў 1975. Уключае Мінскі аўтамабільны завод (галаўное прадпрыемства), Магілёўскі аўтамабільны завод, Мінскі рысорны з-д, кавальскі з-д цяжкіх штамповак у Жодзіне, Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод, Асіповіцкі з-даўтамаб. агрэгатаў, мінскі трэст «БелаўтаМАЗрамбудмантаж», упраўленне «БелаўтаМАЗраммантаж». «Белаўтамаз» — адно з вядучых у Еўропе аўтамабілебуд. аб’яднанняў. Выпускае каля 30 мадыфікацый аўтамабіляў і аўтапаяздоў грузападымальнасцю да 50 т. Спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў і аўтапаяздоў агульнатранспартнага прызначэння, 5—6-восевых і самаходных аўтапаяздоў, аднавосевых цягачоў, самаходных скрэпераў, пазадарожных аўтасамазвалаў і самаходных аўтапаяздоў для земляных і падземных работ. Гл. таксама ў арт.Аўтамабільная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schmélze
f -, -n
1) растава́нне (снегу)
2) тэх. пла́ўка
3) плаві́льны заво́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Hütte
f -, -n
1) хаці́на, ха́та
2) металургі́чны заво́д
3) шклозаво́д, гу́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гісэ́рня Ліцейны завод (Я. Колас. На ростанях, 1, 1955, 345).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
лесапі́льны Säge-; Hólzsäge-;
лесапі́льны заво́д Sägewerk n -(e)s, -e;
лесапі́льная ра́ма Gáttersäge f -, -n, Sägegatter n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
двухтыднёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў два тыдні; разлічаны на два тыдні. Двухтыднёвая камандзіроўка. Двухтыднёвы адпачынак. Двухтыднёвы завод гадзінніка.// Які выходзіць раз у два тыдні (пра перыядычныя выданні).
2. Узростам у два тыдні. Двухтыднёвае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крухма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да крухмалу. Крухмальны завод.// Прыгатаваны з крухмалу. Крухмальны клейстар.
2. Насычаны растворам крухмалу; накрухмалены. Крухмальны каўнер. □ З-пад крухмальных манжэтаў высунуліся рукі — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)