к нему́ протяну́лись чьи́-то ру́кидаяго́ працягну́ліся не́чыя ру́кі;
доро́га протяну́лась на со́тни киломе́тров даро́га працягну́лася на со́тні кіламе́траў;
спекта́кль протяну́лся два часа́ спекта́кль працягну́ўся дзве гадзі́ны;
2.(вытянуться) разг. вы́цягнуцца;
протяну́ться на дива́не вы́цягнуцца на кана́пе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Брыды́ ’канцы клёпак ля дна кадушкі і да т. п.’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і брыд2 ’рабро дошкі’ (гл.). Даслав.*bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Параўн. яшчэ брыж1, брыд2, брэд. Брыды́ — семантычны архаізм, як і іншыя словы гэтага рада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасці́лка ’посцілка’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.), ’прасціна’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Мат. Маг.), ’подсціл саломы для скаціны’ (Нас.). Да(па)слаць (па‑сцялю́) < прасл.po‑stьlati ’пасыпаць, рассяваць, раскідаць’. Семантычна блізкім даяго будзе лат.tilināt, talināt ’распрасціраць, пашырацца, быць раскладзеным’. Гл. таксама по́сцілка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПОНТ ЭЎКСІ́НСКІ (Pontos Euxenos літаральна гасціннае мора),
старажытнагрэчаская назва Чорнага м.Да 6 ст.дан.э.яго называлі Понтам Аксінскім (негасціннае мора). Пераназвана пасля пашырэння рэгулярных эканам. і культ. сувязей грэкаў з мясц. насельніцтвам прыпантыйскіх абласцей. Плаванне па моры лічылася цяжкім і небяспечным, да 4 ст.дан.э. плавалі недалёка ад берагоў. Шмат ант. пісьменнікаў і географаў складалі перыплы (падрабязнае апісанне ўзбярэжжа П.Э.). Феакрыт, Сенека, Лукіян называлі П.Э. Скіфскім морам. У 9 ст.н.э.яго называлі яшчэ Рускім морам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЛАГІ́ЧНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕСусвету,
нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіць да эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл.Хабла пастаянная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да сціснуцца.
2.Разм. Адчуваць няёмкасць, сарамлівасць. Пятрусь баяўся і таго, каб Рыгор не пачаў саромецца. .. Чаго іншага, а пачне сціскацца, адказвацца ад патрат на яго.Гартны.//(задмоўем «не»). Абл. Дзейнічаць бесцырымонна ў адносінах да каго‑н. Цяпер яна [маладзіца] смяецца і не сціскаецца ў розных мянушках па .. адрасу [Лабановіча].Колас.
3.Разм. Ціснуцца; скупіцца. Чалавек ён [Стась Ломаць] быў хітры, усё прыбядняўся, сціскаўся, і не любілі яго ў Наносах.Чарнышэвіч.
4.Зал.да сціскаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gróschenm -s, - грош (манета);
kéinen ~ wert sein не быць ва́ртым ні шэ́лега;
◊
bei ihm ist der ~ gefállen нарэ́шце даяго́ дайшло́;
der ~ bringt den Táler≅ капе́йка рубе́ль зберага́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ФУКІДЫ́Д (Thukydidēs; каля 460 396 дан.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык. З арыстакратычнага роду. Атрымаў рознабаковую адукацыю ў Афінах. Прыхільнік памяркоўнай алігархіі. У час Пелапанескай вайны 431—404 дан.э. стратэг; з-за няўдалага камандавання ў 424 дан.э. асуджаны на выгнанне, жыў у Фракіі. Ягоасн. праца «Гісторыя» (у 8 кн.) даведзена да 411 дан.э. Лічыў, што яго «Гісторыя» павінна даць наступным пакаленням ключ для разумення будучых падзей, якія паўтараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асн.яго метады — аб’ектыўнасць і крытычнае супастаўленне крыніц. Паводле Ф., прычынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вайны акрамя паліт. і эканам. фактараў ускладнялі непадкантрольныя чалавеку абставіны, нерацыянальнасць масавай псіхалогіі і непрамое божае ўмяшанне. Прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і інш.) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб’ектыўнасць дазваляюць лічыць Ф. адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́дэль-шпанго́ўт
(ад мідэль + шпангоўт)
1) крывая на тэарэтычным чарцяжы, якая атрымана пры сячэнні судна ў сярэдзіне яго або ў самым шырокім месцы папярочнай плоскасцю, перпендыкулярнай да дыяметральнай плоскасці судна;
2) шпангоўт, размешчаны ў самым шырокім месцы судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі.Колас.Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені.Баранавых.Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма.Карпюк.
2.перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца.Шахавец.Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)