цудо́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўспрымаецца як цуд.

Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

Ц. будынак.

3. Які вызначаецца незвычайным талентам.

Ц. паэт.

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

Ц. краявід.

Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляльны.

Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны.

Ц. водар ліп.

7. Мілагучны (пра голас, гукі).

Ц. голас.

|| наз. цудо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

чарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца чорным, цёмным або чарнейшым, цямнейшым.

Золата не чарнее.

Смуглявы твар ад сонца яшчэ больш чарнеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім колерам (пра што-н. чорнае, цёмнае).

На гарызонце чарнеў лес.

|| зак. счарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і пачарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

чо́каць¹, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

Ч. абцасікамі па асфальце.

Дзяцел чокаў дзюбай па дрэве.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок».

|| наз. чо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ядо́к, едака́, мн. едакі́ і едако́ў, м.

1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванні, або (звычайна з азначэннем) пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды.

Які я., такі і работнік (з нар.).

2. Той, хто харчуецца дзе-н. або знаходзіцца дзе-н. на харчовым забеспячэнні.

Размеркаваць па едаках.

|| прым. ядо́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Нічо́гі ’нядрэнны; дрэнны; слабы здароўем’ (Сл. ПЗБ), ’слабы, малавартасны (пра неадушаўлёныя прадметы), слабы здароўем (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк. 1), ’дрэнны, кепскі, паганы, шкодны, шкадлівы; непрыдатны, няўдалы, благі, нікуды не варты; слабы, кволы’ (ТС), ’нікчэмны’ (Сцяшк. Сл.), ’прыгожы; слабы здароўем; нікудышны’ (Мат. Гом.), нычбгы, нычогый ’дрэнны, кепскі’ (бяроз., Шатал.), нічогій ’дрэнны, нікчэмны’ (Доўн.-Зап. ПП), укр. нічогий ’кепскаваты; ніштаваты’. Прыметнік ад нічога (гл.), семантыка пераважна адмоўнага плану на аснове ўсяго спектра значэнняў зыходнага слова, параўн. таксама вытворнае нічогбу́ка ’вельмі дрэнны чалавек’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэп!1пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’хап, цап’ (віл., швянч., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lep! — для абазначэння бегу рыссю. У паўн.-слав. мовах для раптоўнага хапання, мацання ўжываецца лап!, łap! lap!, якія з прасл. lapъ! (больш падрабязна гл. Слаўскі, 4, 464).

Лэп!2пра гук, калі злёгку выцяць рукой (КЭС, лаг). Іншы варыянт выклічніка лоп! (гл.).

Лэп3 ’лоб’ (шчуч., КЭС). Да лоб1 (гл.). Сюды, відаць Лэпʼe — назва поля (в. Радастава, драг., Клім., Бел. анам., 1985) < lobьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́льпра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смыза́ ‘імжа’ (ашм., Сл. ПЗБ), ‘мноства, цьма машкары’ (ашм., ЛА, 5). Параўн. укр. смиз ‘увярэднік, Pedicularis L.’, што дазваляе суаднесці з хмыз (хміз) ‘сухія сцяблі хмелю’, хмыза́ (хмуза́) ‘гушчар, хмызняк’ (ТС), якія ўзводзяцца да *smyzъ < і.-е. *smū‑gʼ/*smeu‑gʼ, параўн. ням. Schmauch ‘густы дым’, англ. smoke ‘дым’. Пра суадноснасць значэнняў ‘дым, туман’ — ‘зараслі’ гл. ЭССЯ, 8, 46. Значэнне ‘машкара’ развілося, магчыма, пад уплывам *gъmyzъ, параўн. гмыз ‘насякомыя’ (Ласт.), падрабязней пра яго гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 207–208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зацвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым, каляным. На страсе ў хляве зацвярдзелымі грудкамі зелянее мох. Скрыган.

2. Які вымаўляецца заўсёды цвёрда (пра гукі беларускай мовы дж, ж, р, ц, ч, ш). Зацвярдзелыя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)