нагрубі́ць гл. грубіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрубія́ніць гл. грубіяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрува́сціцца гл. грувасціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрува́сціць гл. грувасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрува́шчанне, -я, н.

Бязладная куча, груда; вялікая колькасць чаго-н.

Н. старой мэблі.

Н. цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрува́шчваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і чаго.

Тое, што і грувасціць.

|| наз. нагрува́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагру́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікі фартух або частка фартуха, якая закрывае грудзі пры ядзе.

Дзіцячы н.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі.

Рыцарскі н.

Засцерагальны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагру́дны, -ая, -ае.

Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; які знаходзіцца на грудзях.

Н. значок.

Нагрудныя плаўнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны; зак., каго-што.

1. гл. грузіць.

2. перан., чым. Ускласці на каго-н. якую-н. працу, грамадскія абавязкі, даручэнні.

Н. грамадскай работай.

|| незак. нагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нагру́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нагру́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. гл. нагрузіць.

2. Загружанасць работай якой-н. установы, прадпрыемства, машыны, апарата.

Н. электрасеткі ў вячэрнія гадзіны.

Н. электрастанцыі.

3. перан. Ступень выразнасці, насычанасці чым-н. (у дачыненні да літаратуры, мастацтва і пад.).

Гэты вобраз нясе вялікую ідэйна-мастацкую нагрузку.

|| прым. нагру́зачны, -ая, -ае.