лі́дарства, -а, н.

Вядучае становішча, абавязкі лідара (у 1 і 2 знач.).

Барацьба за л. ў турніры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лідзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Быць лідарам (у 2 знач.).

Л. у шахматным турніры.

|| наз. лідзі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліза́ць, ліжу́, лі́жаш, лі́жа; ліжы́; лі́заны; незак., каго-што.

1. Праводзіць языком па чым-н.

Л. талерку.

2. Падбіраючы языком есці, піць.

Кот лізаў разлітае на стале малако.

3. перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.).

Хвалі ліжуць пясок.

|| аднакр. лізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ліза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лізу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Той, хто любіць лізаць, лізацца.

2. перан. Ліслівец, падлізнік, падхалім.

|| ж. лізу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -зу́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лізуне́ц, -нцу́, м.

Соль у камяках, якая выкарыстоўваецца для падкормлівання жывёлы.

Соль-л.

|| прым. лізунцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лік¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. лічыць.

2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

Цэлыя лікі.

Простыя лікі.

3. Колькасць каго-, чаго-н.

Л. рабочых дзён.

4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

Быць у ліку перадавых.

5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

Множны л.

Адзіночны л.

6. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах.

Астранамічныя лікі — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Круглыя лікі — лікі без дробавых адзінак.

Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лі́кавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лік², -у, мн. -і, -аў, м.

Твар (уст. і высок.).

Лікі святых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лікбе́з, -у, м. (уст.).

Навучанне грамаце непісьменных дарослых і падлеткаў.

|| прым. лікбе́заўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліквідава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ду́ецца; зак. і незак.

Спыніць (спыняць) сваю дзейнасць.

Установа ліквідуецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліквідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) ліквідацыю каго-, чаго-н.

Л. аддзяленне банка.

Л. запазычанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)