лі́ўневы гл. лівень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліўрэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

Форменная вопратка з галунамі для швейцараў, лакеяў, фурманаў.

|| прым. ліўрэ́йны, -ая, -ае.

Л. лакей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Верхняя частка жаночай сукенкі.

|| прым. лі́фны, -ая, -ае і лі́фавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліфт, -а, М -фце, мн. -ы, -аў, м.

Пад’ёмная машына з кабінай для перамяшчэння людзей, грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад.

|| прым. лі́фтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліфцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік, які абслугоўвае ліфт.

|| ж. ліфцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ліфцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́фчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадмет жаночай бялізны, які аблягае грудзі; станік.

|| прым. лі́фчыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́ха, -а, н.

1. Няшчасце, зло, бяда.

Да ўсякага л. прывыкнуць можна.

2. У фальклоры: нячыстая сіла, чорт.

Ведаць, пачым фунт ліха (разм.) — пазнаць, як цяжка жыць у горы, нястачы.

Да ліха (разм.) — вельмі многа.

Ліха яго бяры (разм.) — адносіцца абыякава да чаго-н.

Не памінай (не памінайце) ліхам (разм.) — не ўспамінай(успамінайце) блага.

Як на (тое) ліха (разм.) — не ў пару, не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхадзе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто чыніць ліха (у 1 знач.), зло, бяду.

|| ж. ліхадзе́йка, -і, ДМ -дзе́йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. ліхадзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхале́цце, -я, н.

Час вялікай нягоды, няшчасця і гора.

Перажылі ваеннае л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхама́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай.

Трэсціся як у ліхаманцы.

2. перан. Узбуджаны, трывожны стан, празмерна паспешлівая дзейнасць.

Біржавая л.

3. разм. Трасца (малярыя).