выбры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёлу). Цяпер ён [Андрэй] выразна бачыў, як цялё выбрыквала і кідалася ўбакі, а дзяўчына, тузаючы за вяроўку, зрывала яго скокі. Дуброўскі.

2. перан. Гарэзіць, дурэць. [Караневіч:] [У моладзі] ногі лёгкія, галава таксама, — чаму ім не выбрыкваць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акты́ў, ‑тыву, м.

1. Найбольш дзённая, ініцыятыўная частка якой‑н. арганізацыі, калектыву. Партыйны актыў. Камсамольскі актыў. Аўтарскі актыў. Вытворчы актыў.

2. Частка балансу, якая ўключае ўсе віды каштоўнасцей прадпрыемства (грошы, тавары і інш.); проціл. пасіў. // перан. Поспехі, дасягненні, перавагі чые‑н. Запісаць у актыў.

[Ад лац. activus — дзейны, дзейсны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. толькі мн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.

2. перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́краіць, ‑краю, ‑краіш, ‑краіць; зак., што.

1. Выразаць з матэрыялу кавалкі пэўнай формы для пашыўкі адзення, абутку і пад. Выкраіць сарочку. Выкраіць перады на боты.

2. перан. Выгадаць на што‑н., для якой‑н. мэты. Выкраіць лішнюю сотню рублёў на будаўніцтва. Выкраіць вольную часіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крут, ‑у, М ‑круце, м.

1. Незвычайны паварот. Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.

2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца для ўхілення ад прамога адказу, удзелу ў якой‑н. справе, маскіроўкі сапраўднай мэты. Пачаўся допыт з усімі дыпламатычнымі выкрутамі і старанна замаскіраванымі намёкамі. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.

1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.

2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас.

2. перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агарну́цца, агарнуся, агорнешся, агорнецца; зак.

1. Ахінуць сябе чым‑н.; загарнуцца. Агарнуцца хусткай.

2. Заслацца, аблажыцца з усіх бакоў. Лес агарнуўся цемрай.

3. перан. Апынуцца ў пэўным душэўным стане. [Вэня] дапаў да сваіх саней, і душа яго агарнулася лагодным спакоем: конь быў накормлены і запрэжан. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клаа́ка, ‑і, ДМ клаацы, ж.

1. Падземны канал для сцёку нечыстот у горадзе. // Памыйная яма.

2. перан. Пра забруджанае памяшканне, засмечанае месца. // Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе.

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых).

[Лац. cloaca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак., што.

1. Складваць крыжам, размяшчаць крыжнакрыж. Крыжаваць на грудзях рукі. □ Лес мы крыжавалі каля Чорнай рэчкі. Хведаровіч. / у перан. ужыв. У «Снежных зімах» Шамякін даволі ўдала крыжуе розныя стылёвыя плоскасці дзеля дасягнення галоўнай мэты. Юрэвіч.

2. Распінаць на крыжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)