адпу́дзіць, ‑пуджу, ‑пудзіш, ‑пудзіць; зак., каго.

1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.

2. перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адрываць — адарваць, адрывацца — адарвацца.

2. перан. Страта, разрыў сувязі з чым‑н. Адрыў формы ад зместу. Адрыў мастацтва ад жыцця.

•••

Без адрыву ад вытворчасці — працягваючы працаваць.

У адрыве ад... — не падтрымліваючы сувязі з кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.

2. перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвятле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвятляць — асвятліць.

2. Святло ад якой‑н. крыніцы. Дзённае асвятленне. Электрычнае асвятленне.

3. Сукупнасць прылад святла. Правесці электрычнае асвятленне.

4. перан. Растлумачэнне, дэтальны разгляд чаго‑н. Навуковае асвятленне пытання. Негатыўнае асвятленне. Знайсці шырокае асвятленне ў друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвятлі́цца, асветліцца; зак.

Стаць бачным, асветленым. Толя падсек і на канцы лескі, пад вадой пачулася даўно чаканае далікатнае супраціўленне. Потым растрывожаная паверхня вады асвятлілася бляскам лускі. Брыль. // перан. Ажывіцца, прасвятлець ад якой‑н. думкі, пачуцця і пад. Замкнёны твар незнаёмага асвятліўся ветлаю ўсмешкаю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. асіп, ‑ла; зак.

Страціць чысціню і гучнасць голасу; стаць сіпатым. Агні згаслі ў вачах, і голле асіп, быццам глытнуў з гарачае смагі сцюдзёнай вады. Мікуліч. / у перан. ужыв. Але голас фагота Чамусьці асіп, Вось і флейты сыгралі Апошняе скерца. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

1. што. Зацягнуць, пакрыць туманам, смугою; затуманіць.

2. перан.; каго-што. Пазбавіць магчымасці ясна думаць, разважаць. Ап’яніў [лес] багуном надоўга. Атуманілі розум дурніцы. Бічэль-Загнетава. Адчуванне блізкай радасці адсунула, атуманіла нейкім бяздумным мроівам усё тое, што было на апошнім часе. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, выходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент.

2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл, фармальнасцей. Афіцыйны прыём. Афіцыйнае запрашэнне. // перан. Халодна-ветлівы, стрыманы. Шчыра кажучы,.. [Лявонку] падабаўся афіцыйны тон размовы. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахаладзі́цца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак.

1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач. // Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.

2. перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́блачка, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да воблака; невялікае воблака. Дзе-нідзе плывуць, нібы рассыпаныя кудзелі воўны, воблачкі. Бядуля. Над каўшом выбухнула лёгкае воблачка дыму. Карпаў.

2. перан. Лёгкі цень праяўлення настрою, думкі, стану і пад. На твары непрыкметна ні хмурынкі, ні воблачка думак. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)