прыда́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які мае патрэбныя для чаго‑н. якасці; прыгодны. Прыдатны для яды. Прыдатная для апрацоўкі зямля. □ Па яго [дзеда] выходзіла, што кожнае дрэва прыдатнае на што-небудзь адно: вось з гэта[й] сасны вокны б сухія былі. Мыслівец. Іван Маслуда сярдзіта накінуўся на Ігната: — А табе нечага пад’язджаць. Не да усякай справы прыдатны твае жарты. Лынькоў. // Які падыходзіць для каго‑, чаго‑н., адпаведны. Прыдатная кандыдатура. Прыдатны для работы час. □ Каб я зусім не заглух у вёсцы, сябры пачалі клікаць мяне ў Мінск, абяцаючы падшукаць прыдатную работу. Крапіва. Месяцы са два я не вылазіў з дому. Стукацеў на машынцы, кідаўся з кутка ў куток па пакоі, шукаючы прыдатнага слова. Сабаленка. // Здольны, здатны да чаго‑н., на што‑н. Дзед Сёмка маленькі, вяртлявы, Бародка як моху касмык, Прыдатны на смешныя справы. Вядомы дзівак-жартаўнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкла́сціся, ‑кладуся, ‑кладзешся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся; зак.

1. Наблізіцца да сутыкнення чым‑н. (вокам, тварам, рукой і пад.) да чаго‑н. [Таццяна] падышла да акна, прахукала ў замёрзлай шыбе шчыліну, прыклалася да яе адным вокам. Шамякін. Ні шклянкі табе, ні кубка Ніхто тут не паднясе. І хлопцы ўдвух да дзюбкі Прыклаліся па чарзе. Нядзведскі.

2. Спец. Прыняць неабходнае для прыцэльвання становішча. Саша прыклаўся да кулямёта і выпусціў доўгую чаргу. Новікаў.

3. да чаго. Разм. Накіраваць сваё дзеянне, сілы на што‑н. Добра прыкласціся да пілы. □ Толькі прыкладуся алоўкам да паперы: хрусь — зламаўся. Асіпенка.

4. Разм. Выпіць, з’есці чаго‑н. Прыкласціся да каўбас. □ [Карэспандэнт:] — Дзякую, дзякую, Генадзь Іванавіч. Давайце спачатку зробім справу, а потым можна і да чаркі прыкласціся. Сабаленка. Лёнька кінуў круціцца на бервяне, сарамліва абцёр вусны і прыклаўся да вядра. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., каго-што.

1. Шыючы, прымацаваць. Прышыць гузік. □ — Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль. [Тамаш:] — Што ж ты без каўняра ходзіш, скажы, няхай табе дома прышыюць. Чорны.

2. Спец. Прымацаваць, прыбіць. Прышыць рэйкі да шпалаў.

3. перан.; што каму. Разм. груб. Несправядліва, ілжыва прыпісаць што‑н., абвінаваціць у чым‑н. — Гэта была памылка, пан афіцэр. Я чалавек маленькі. Мне спрабавалі прышыць тое, чаго я не рабіў. Навуменка. [Станавому прыставу] не падабаецца, што Анцыпік учашчае да Ганны Карлаўны, і ён хоча прышыць настаўніку некаторую долю крамолы. Колас.

4. Разм. Груб. Забіць. [Валенда:] — Дзядок гэты, што тады.. Савецкую ўладу лаяў, — во хто выдаў. Не далі вы мне тады контру гэту прышыць. Асіпенка.

•••

Прышый кабыле хвост — пра каго‑, што‑н. лішняе, непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́зыка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.

1. Магчымая небяспека, пагроза чаму‑н. З вялікай рызыкай друкавалі часамі .. патрыёты антыфашысцкія лістоўкі, якія потым распаўсюджваліся па горадзе. Няхай. — Здаецца, пара зразумець табе, дзяўчына, што ў нас на кожным кроку рызыка. Машара. — Задумана смела, я сказаў бы, занадта смела, — Кіеня гаварыў нібы сам з сабой, — але і рызыка вялікая. Шыцік.

2. Дзеянне наўдачу ў якой‑н. справе з надзеяй на шчаслівы канец. [Камандзір:] — Без рызыкі на вайне не бывае. Якімовіч. Гэта была рызыка, але ці ж разумная, рызыка з добрым гаспадарчыя разлікам — добрая справа. Краўчанка. — Як можна без разумнай рызыкі? — пытаўся Кавалеўскі, беручы Максіма Сцяпанавіча пад руку і крыху заходзячы наперад. Карпаў.

3. Абл. Ганарлівасць, фанабэрыстасць. Голы, як бізун [Лявон], а рызыкі столькі, што носа не дастанеш. Чарнышэвіч.

•••

На сваю рызыку (страх) — на сваю адказнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

1. Адносіцца са спачуваннем, жалем да чыйго‑н. гора, няшчасця; выказваць спачуванне. Ганна Сяргееўна спачувала.. [бацьку] і падзяляла яго бацьк[а]ўскае гора. Няхай. Марынка адчувала, як глыбока перажывае гора малодшы брат, як ён любіць яе і спачувае ёй. Хадкевіч.

2. Адносіцца са спагадай да каго‑, чаго‑н.; спагадаць каму‑н. Гаманёк усяляк спачуваў моладзі, і Пранас Парэчкус быў ненавісны яму. Броўка. Тут мог даць рады толькі сапраўдны сябра, які б табе верыў, спачуваў, спагадаў. Сабаленка.

3. Добразычліва ставіцца да каго‑, чаго‑н.; ухваляць што‑н. Маці не спачувала імкненням бацькі і жыла адной гаспадаркай. Карпюк. Судакоў усміхнуўся і тым самым адказаў: абсалютна згодзен, спачуваю вам. Радкевіч. // Падтрымліваць якую‑н. дзейнасць, быць ідэйна блізкім да яе. Група «Папросту» спачувала рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбе нацменшасцей панскай Польшчы. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куда́ нареч.

1. куды́;

куда́ он идёт? куды́ ён ідзе́?;

куда́ назна́чат, туда́ и пое́ду куды́ прызна́чаць, туды́ і пае́ду;

2. (зачем, на что) разг. нашто́, наво́шта;

куда́ вам сто́лько бума́ги? нашто́ вам сто́лькі папе́ры?;

3. (гораздо) разг. куды́, зна́чна;

куда́ лу́чше куды́ (зна́чна) лепш;

◊

куда́ тебе́! дзе табе́!;

куда́ уж! дзе ўжо!;

куда́ там! дзе там!;

хоть куда́ хоць куды́;

куда́ как хорошо́ вось як до́бра, ве́льмі до́бра;

куда́ ни шло куды́ ні ішло́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sure​1 [ʃʊə, ʃɔ:] adj.

1. упэ́ўнены, перакана́ны;

be/feel sure быць упэ́ўненым;

Are you sure about it? Ты ў гэтым упэўнены?

2. цвёрды, перакана́ны;

a sure hand цвёрдая рука́;

a sure faith цвёрдая ве́ра

3. бясспрэ́чны, несумне́нны, непазбе́жны;

a sure disaster непазбе́жная катастро́фа

4. ве́рны, надзе́йны;

a su re remedy надзе́йны сро́дак;

a sure friend ве́рны ся́бар

5. абавязко́вы;

He is sure to come. Ён абавязкова прыедзе;

Be sure to close the door! Не забудзь зачыніць дзверы!;

Well, I’m sure! Ну і ну! Вось табе і на!

♦

for sure infml вядо́ма, кане́шне;

make sure of (that) перакана́цца;

to be sure вядо́ма;

To be sure, she is beautiful. Яна, вядома, прыгожая.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

never [ˈnevə] adv.

1. ніко́лі, ні ра́зу;

you can never know ніко́лі не ве́даеш напе́рад;

Never in my life have I heard such nonsense! Ніколі ў жыцці яшчэ не чуў такой бязглуздзіцы!

2. не, ні (ужываецца для ўзмацнення адмаўлення);

He never uttered a word and never so much as smiled. Ён не вымавіў ні слова і нават не ўсміхнуўся.

♦

(well,) I never (did)! ніко́лі нічо́га падо́бнага не чуў і не ба́чыў!, ну і ну!, вось табе́ і на!;

the morning sun never lasts a day ≅ шча́сце і тра́сца – перахо́дныя сва́цці;

never say die не адча́йвайся; не па́дай ду́хам; ≅ і чо́рная хма́ра бе́лым во́блакам абе́рнецца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pain​1 [peɪn] n.

1. боль;

cry with pain крыча́ць ад бо́лю;

a severe pain мо́цны боль;

drugs to relieve pain ле́кі ад бо́лю;

be in pain адчува́ць боль;

Take these tablets if you’re in pain. Прымі гэтыя таблеткі, калі табе баліць;

stomach/chest pains боль у жываце́/грудзя́х

2. паку́та, засмучэ́нне, го́ра;

the pleasures and pains of growing old ра́дасці і паку́ты ста́расці;

Her words caused me pain. Мне стала балюча ад яе слоў.

♦

no pain, no gain ≅ без мазаля́ на рука́х не бу́дзеш мець хле́ба ў зуба́х;

on (under) pain of smth. пад стра́хам чаго́-н.;

a pain in the neck невыно́сны чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

я ​1, нескл., н.

Трыццаць другая, апошняя літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «а» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «нясу — ньасу», «вязу — вьазу»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія — лінійа», «здароўя — здароўйа», «кальян — калйан», «сям’я — сямйа», «ягада — йагада».

•••

Ад а да я гл. а ​1.

я ​2, мяне, мне, мяне, мной (‑ою), аба мне; мн. мы; займ. асаб. 1 ас. адз.

1. Ужываецца для абазначэння асобы, якая гаворыць. Я слаўлю свету аднаўленне І змены новыя ў жыцці. Хведаровіч. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.

2. у знач. наз., нескл., н. Ужываецца для абазначэння ўсведамлення чалавекам уласнай сутнасці, самога сябе ў акаляючым свеце, а таксама для абазначэння суб’екта (у філасофіі). Яўген чалавек мяккай натуры. Вельмі ж спакойны. Па ім — што хочаш, абы не зайшло за жывое. Абы не зачапілі яго чалавечага «я». Баранавых.

•••

Вось гэта я разумею! — вокліч адабрэння, падтрымкі ў значэнні: вельмі добра, так і трэба, іменна тое, што трэба.

Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! — ужываецца як пагроза.

Каго я бачу! — ужываецца пры выказванні здзіўлення, радасці ад сустрэчы з кім‑н.

Не я буду, калі не... — выражэнне рашучага намеру зрабіць што‑н. або цвёрдай упэўненасці ў чым‑н.

Паказаць сваё я гл. паказаць.

Па мне — а) на маю думку, на мой погляд; б) мне ўсё роўна.

У мяне — ужываецца як папярэджанне, пагроза і пад. Нейкі атупелы і змардаваны голас гукаў: — Ты ў мяне зараз усё скажаш. Чорны.

Што я (ты, ён) там (тут) забыў? — няма чаго мне (табе, яму) там (тут) рабіць!

Я думаю! — канешне! дзіва што!

Я табе дам — пагражальны вокрык ці заўвага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)