род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашырана ў субтрапічным і ўмераным паясах Еўразіі, у Паўн. Амерыцы і Паўд. Афрыцы. На Беларусі 2 віды: К. зборная (D. glomerata, нар. назва псіўлюй) і К. шматшлюбная (D. polygama). Трапляецца на лугах, лясных палянах, уздоўж дарог.
К. зборная — шматгадовая травяністая рыхлакустовая раслінавыш. да 125 см з кароткапаўзучым карэнішчам, шматлікімі сцёбламі і прыкаранёвым лісцем, утварае дзярніну. Лісце шырокалінейнае, вострашурпатае. Суквецце — густая аднабокая мяцёлка. Каласкі цесна скучаныя з 3—6 кветкамі. Плод — падоўжана-яйцападобная зярняўка. Сенажатная і кармавая расліна, уведзена ў культуру ў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУГ, гвізоцыя (Guizotia),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. 5—6 (па інш. звестках 12) відаў. Радзіма — горныя раёны трапічнай Афрыкі. Як маслічная культура вырошчваецца пераважна ў Эфіопіі (з 3-га тыс. да н.э.) і Індыі Н. абісінскі (G. abyssinica).
Н. абісінскі — травяністая раслінавыш. да 2 м з галінастым сцяблом. Лісце ланцэтнае. Кошыкі шматлікія, дыяметрам 3—6 см у агульным мяцёлчатым суквецці. Сямянкі дробныя, бліскучыя, чорныя, маюць да 50% алею. Алей спажываецца ў ежу і для вырабу пакосту. фарбаў, лаку, мыла; макуха — корм для жывёлы. Харч., тэхн., кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІ́РУС (Cuperus papyrus),
кветкавая раслінасям. асаковых. Радзіма — трапічная Афрыка. Расце ў павольнай вадзе, уздоўж берагоў рэк і азёр утварае зараснікі. Культывавалі ў стараж. Егіпце (лічыўся царскай раслінай), Палесціне і ў некат. краінах Паўд. Еўропы.
Шматгадовая травяністая раслінавыш. да 5 м. Сцёблы прамастойныя, трохгранныя. Лісце прыкаранёвае, лускападобнае. Суквецці буйныя, парасонападобныя са шматлікімі цыліндрычнымі калоссямі (даўж. 1—2 см) з невял. плоскіх каласкоў. Сцёблы выкарыстоўваліся для вырабу пісчага матэрыялу (папірусу), тканін, абутку, плытоў, чаўноў, цыновак, а таксама ў ежу. З іх будавалі караблі стараж. мараплаўцы. Дэкар. расліны. П. часта няправільна наз. сыць чарговалістую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТАРЫЁЗЫ, белая плямістасць,
хваробы раслін, якія выклікаюцца патагеннымі грыбамі роду септорыя. Пашкоджваюць лісце, радзей сцёблы і плады з утварэннем белых плям (адсюль другая назва) з цёмным абадком. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. шкодзіць збожжавым культурам, памідорам, грушы, парэчкам, агрэсту, маліне.
Развіццю хваробы спрыяе вільготнае надвор’е і т-ра паветра 20—23 °C. На верхнім баку плям развіваюцца пікніды (з пікнаспорамі) грыба ў выглядзе чорных крапінак. Пры С. заўчасна ападае моцна пашкоджанае лісце, расліна аслабляецца, ураджай часам зніжаецца на 30—50%.
Септарыёзы: 1 — грушы; 2 — маліны; 3 — жыта; 4 — пшаніцы (пашкоджаныя: а — зярняўка; б — каласок; в — расліна).