плацежныя дакументы (плацежныя даручэнні, плацежныя запатрабаванні, разліковыя чэкі і інш.), акрэдытывы, грошы, каштоўныя паперы, пры дапамозе якіх ажыццяўляюцца плацяжы. Плацежнае даручэнне — разліковы дакумент, які змяшчае даручэнне плацельшчыка банку аб пералічэнні (пераводзе) сродкаў з яго рахунку на рахунак атрымальніка. Пры дапамозе даручэнняў ажыццяўляюцца разлікі за атрыманыя тавары і аказаныя паслугі (выкананыя работы), разлікі па нетаварных аперацыях і інш.Плацежнае запатрабаванне — разліковы дакумент, які выкарыстоўваецца таксама пры безнаяўных разліках, калі атрымальнік сродкаў прадстаўляе ў банк патрабаванне да плацельшчыка аб уплаце выплаце* пэўнай сумы праз банк за таварна-матэрыяльныя каштоўнасці (работы, паслугі). Да запатрабавання можа дадавацца рахунак-фактура для расшыфроўкі характару патрабавання і сумы плацяжу. Разліковы чэк — пісьмовае распараджэнне ўладальніка разліковага або бягучага рахунку (чэкадаўца) банку аб уплаце выплаце* ў парадку безнаяўнага разліку пэўнай сумы грошай чэкатрымальніку. Бываюць неакцэптаваныя банкам і акцэптаваныя (сума чэка спісваецца банкам з рахунка чэкадаўца і дэпаніруецца на асобым рахунку для забеспячэння аплаты чэка), лімітаваныя (з указаннем пэўнай сумы сродкаў) і нелімітаваныя (без ліміту сродкаў).
дзеяч рэв. руху ў Расіі. Жонка А.І.Жалябава. Яе маці В.С.Весялоўская — ураджэнка Магілёўскай губ. У 1869 паступіла на Аларчынскія жан. курсы, увайшла ў гурток народнікаў (гл.Народніцтва). У 1871—72 у ліку арганізатараў т-вачайкоўцаў, у 1872—73 удзельніца «хаджэння ў народ». У студз. 1874 арыштавана, пасля 6 месяцаў зняволення вызвалена на парукі сям’і. На «працэсе 193-х» (1877—78) апраўдана. Летам 1878 уступіла ў арг-цыю «Зямля і воля». Неўзабаве арыштавана і ў адм.парадку выслана ў Аланецкую губ.; па дарозе ўцякла і перайшла на нелегальнае становішча. З восені 1879 — чл. Выканаўчага к-та, а пазней і Распарадчай камісіі «Народнай волі», актыўная ўдзельніца тэрарыст. барацьбы з самадзяржаўем. Арганізатар забойства імператара Аляксандра II 13.3.1881 у Пецярбургу. 22.3.1881 арыштавана, у ліку інш. «першасакавікоўцаў» засуджана да пакарання смерцю праз павешанне (першая жанчына ў Расіі, пакараная смерцю па паліт. справе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЁН (франц. rayon ад лац. radius прамень),
1) тэрыторыя, вылучаная па якіх-н. прыкметах, асаблівасцях; у шэрагу выпадкаў адна з таксанамічных адзінак (гл.Фізіка-геаграфічнае раянаванне Беларусі). Часам ужываецца як сінонім рэгіёна.
2) У СССР была адной з адзінак адм.-тэр. падзелу ў сельскай мясцовасці, якая складала частку тэр. саюзнай (аўтаномнай) рэспублікі, краю, вобласці, аўт. вобласці, нац. акругі. Уключала тэр. сельскіх Саветаў, рабочых, курортных, дачных пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання. У гарадах Р. — адм.-тэр. адзінка з насельніцтвам больш за 100 тыс.чал. Падзел на Р. захаваўся ў краінах, якія ўтварыліся пасля распаду СССР (напр., Беларусь, Расія, Украіна). У БССР уведзены ў ліп. 1924 паводле пастановы 2-й сесіі ЦВКБССР 6-га склікання. У наш час на Р. падзяляюцца вобласці, а таксама гарады, дзе насельніцтва не менш як 100 тыс.чал. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь 118 раёнаў (пра кожны былы і сучасны сельскі раён гл. асобны арт.). У некат. замежных краінах Р. — адм.-тэр. адзінка рознага парадку (напр., Парыжскі раён).
в индивидуа́льном поря́дке у індывідуа́льным пара́дку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лічы́ць, лічу́, лі́чыш, лі́чыць; лі́чаны; незак.
1. Называць лікі ў паслядоўным парадку.
Л. да ста.
2. Вызначыць колькасць, суму чаго-н.
Л. грошы.
3.каго-што. Прымаць у разлік, пад увагу.
Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.
4.каго-што. Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць, расцэньваць.
Балота лічылі непраходным.
Л. каго-н. добрым чалавекам.
◊
Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н., не паважаць каго-н.
|| зак.злічы́ць, злічу́, злі́чыш, злі́чыць; злі́чаны (да 1 і 2 знач.) іпалічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны (да 2 і 4 знач.).
|| наз.лічэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) ілік, -у (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сло́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Лексіка, сукупнасць слоў той ці іншай мовы, дыялекту, якой-н. сацыяльнай групы, асобнага пісьменніка і пад.
2. Даведачна-інфармацыйнае выданне, якое змяшчае словы (або марфемы, словазлучэнні, ідыёмы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці іх пераклад на іншую мову або паведамляе звесткі аб прадметах, абазначаемых словамі.
Тлумачальны с.
Беларуска-рускі с.
Дыялектны с.
С. мовы Якуба Коласа.
Энцыклапедычны с.
Этымалагічны с.
Гістарычны с. беларускай мовы.
3. Спіс слоў для слоўніка; рэестр.
○
Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой-н. мове.
|| прым.сло́ўнікавы, -ая, -ае.
Слоўнікавая работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́збука, ‑і, ДМ ‑буцы, ж.
1. Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3.перан. Прасцейшыя палажэнні якой‑н. навукі, справы; аснова чаго‑н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы.Ленін.
•••
Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце.
Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядо́бра,
1.Прысл.да нядобры (у 1, 3–5 знач.).
2.безас.узнач.вык. Дрэнна. Марылька глядзіць на.. [бацьку] і маўчыць. А потым пытаецца: — Праўда, тата, — хварэць нядобра?Брыль.// Не ўсё ў парадку, не па душы. На жаль, і так яшчэ бывае. Сапун сядзіць, на іншых наракае: Прамашка ў гэтага, памылка ў таго... Усё яму нядобра, слаба.Корбан.
3.безас.узнач.вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. [Вера:] — Табе нядобра, мая ягадка? Ты, можа, вады вып’еш?Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранжы́р, ‑у, м.
1. Парадак людзей у страі па росту. На стрэльбішча ідзем строем, па ранжыру.Жычка.Падышоўшы да бацькавага двара, я ўгледзеў, як бы выстраеных па ранжыру, мачыху, Насцечку, Алеся і меншых хлопцаў.Сабаленка.
2.перан. Пэўны парадак у чым‑н. [Міхал:] — Усё пад службовы ранжыр выраўнена. За прапорцыямі не пазнаеш і сам сябе.Карпаў.
•••
Пад адзін ранжыр — залічыць у адну катэгорыю, паставіць у аднолькавае становішча.
Па ранжыру, пад ранжыр — у парадку значнасці, важнасці і пад.
[Ад фр. ranger — выстройвацца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
calendar
[ˈkæləndər]1.
n.
1) калянда́р -лендара́m.
2) пералі́к спра́ваў для разгля́ду ў судзе́
3) вучэ́бны плян або́ прагра́ма ўнівэрсытэ́цкага го́ду
2.
v.t.
упі́сваць у калянда́р; каталягава́ць у храналягі́чным пара́дку(дакумэ́нты)
calendar month (year) — калянда́рны ме́сяц (год)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)