СПА́ДЧЫННЫЯ ХВАРО́БЫ,
хваробы чалавека, абумоўленыя мутацыямі. Падзяляюцца на храмасомныя хваробы, генныя і мультыфактарыяльныя. Храмасомныя хваробы (храмасомныя сіндромы) характарызуюцца мутацыямі храмасом, генныя (манагенныя) — генаў.
Для большасці С.х. (практычна ўсе храмасомныя хваробы і да 1/3 манагенных) характэрна ранняе праяўленне — унутрывантробна або ў дзіцячым узросце. Часта яны працякаюць хранічна з рэцыдывамі (біяхім. і малекулярныя хваробы), адначасова пашкоджваюцца
Г.І.Лазюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

