МАЛЮШЫ́ЦКІ (Мікалай Кірылавіч) (26.1.1872, г.п. Бялынічы Магілёўскайвобл. — 28.8.1929),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1900). З 1900 у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1920 праф. Кіеўскага с.-г. ін-та (з 1921 заг. кафедры). Навук. працы па аграхіміі, прыкладной батаніцы, селекцыі і агратэхніцы с.-г. раслін. Вывучаў глебавае жыўленне раслін, уплыў асматычнага ціску глебавага раствору на рост, развіццё і ўраджай збожжавых культур, цукр. буракоў і бульбы.
Тв.:
К вопросу о значении эвапорометрических показанпй для запросов сельскохозяйственной практики // Изв. Моск. с.-х. ин-та. 1900. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГЕ́ЛАЎ (Сцяпан Прохаравіч) (28.3. 1902, в. Расохавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскайвобл. — 16.6.1938),
бел. вучоны ў галіне геаграфіі. Канд.эканам.н. (1934), праф. (1930). Скончыў БСГА (1927). У 1933—35 у Ін-це нар. гаспадаркі (заг. секцыі, заг. кафедры), у 1930—37 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (вучоны сакратар). Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957. Працы па размяшчэнні прам-сці, сельскай гаспадарцы, па народанасельніцтве Беларусі. Удзельнічаў у складанні плана 2-й пяцігодкі, у рэдагаванні Вял.Сав. Атласа, у эканам. абследаванні раёнаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д. цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук. працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.
Тв.:
Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.М.Шапавалавым);
Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.А.Кетковічам, Д.К.Сатаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ ((Massalski) Юзаф Ануфрыевіч) (1800, в. Белічаны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1840),
польскі пісьменнік, удзельнік нац.вызв. руху. З роду Масальскіх, брат Э.Т.А.Масальскага. Канд. філасофіі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, скончыў Полацкую езуіцкую) акадэмію (1818). Служыў гувернёрам у Ю.Славацкага ў Вільні. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага т-вафіламатаў. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы ў Сібір. Аўтар аповесці «Яцак» (1823), зб. «Паэзія» (Вільня, т. 1—2, 1827—28), у якіх адбілася бел. тэматыка, папулярных баек, эпіграм, песень, у т. л. «Далібог, скажу маме...», музыку да якой напісаў С.Манюшка (1842).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛАКО́Ў (Дзмітрый Андрэевіч) (н. 8.2.1927, в. Леснікі Мсціслаўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-р мед, н. (1974), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (рэктар да 1998, заг. кафедры). Навук. працы па біял. актыўнасці поліцукрыдных прэпаратаў і амінакіслот.
Тв.:
Биологическая активность некоторых полисахаридов и их клиническое применение. Мн., 1977 (разам з К.А.Эйсмантам);
Последствия использования гепарина в условиях надпочечниковой недостаточности: роль оксида азота (разам з Н.Я.Максімовіч) // Роль нейромедиаторов и регуляторных пептидов в процессах жизнедеятельности. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТО́ЎНІКАЎ (Васіль Андрэевіч) (н. 1.5.1936, в. Мядзведзева Горацкага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. фізік. Канд.фіз.-матэм.н. (1970). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1960). З 1964 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы, лазернай фота- і біяфізіцы, мед. лазерным прыладабудаванні. Адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў — на растворах арган. фарбавальнікаў. Распрацаваў навук. асновы высокаэфектыўных метадаў лазернай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Тв.:
Лазеры и наследственность растений. Мн., 1984 (у сааўт.);
Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫ́ЛЬ (Іван Аляксандравіч) (18.9.1914, в. Дуброўскія Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 27.6.1961),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Магілёўскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1941). З 1932 настаўнічаў, з 1934 на журналісцкай рабоце ў Талачыне і Вілейцы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 сакратар Магілёўскага падп. абкома ЛКСМБ, адначасова сакратар Бабруйскіх падп. міжрайкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, з крас. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КЛ(б)Б. З вер. 1943 рэдактар газ. «Сталинская молодежь», потым «Чырвоная змена», з 1952 — «Гомельская праўда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ.
Дзейнічала ў 1899—1918. Адкрыта як 8-класная (8-ы клас педагагічны). Утрымлівалася за кошт сродкаў гар. думы і платы за навучанне. Выкладаліся: рус., ням., франц. і лац. мовы, педагогіка, матэматыка, фізіка, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле, музыка, танцы, гімнастыка. Выкладчыцкі корпус: начальнік, гал. наглядчыца і 15 класных, 3 законанастаўнікі, 20 выкладчыкаў. У гімназіі працавалі выхаванцы ун-таў Пецярбурга, Юр’ева, Магілёўскай духоўнай семінарыі, Пецярбургскай духоўнай акадэміі і жаночай гімназіі, Царскасельскага жаночага вучылішча, Херсонскіх пед. і Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночых курсаў, Пензенскага маст. вучылішча. Сярод навучэнцаў С.М.Станюта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскайгуб. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (Глафіра Антонаўна) (н. 2.1.1911, в. Кабылянка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Д-рмед.н., праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыла Маскоўскі пед. (1933) і Віцебскі мед. (1940) ін-ты. У 1948—69 заг. кафедры, адначасова ў 1961—65 рэктар Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па ролі нерв. сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, вострай ныркавай недастатковасці.
Тв.:
Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях (разам з Р.М.Прусам) // Вестн. хирургии им. Грекова. 1951. Т. 71, № 4.