ЛІПІ́НСКІ Леанід Паўлавіч
(10.11.1921, в. Казусёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 7.9.1982),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1975), праф. (1974). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1948). У 1948—49 нам. дырэктара Цэнтр. дзярж. гіст. архіва ў Мінску. З 1952 у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1966 у БПІ. Даследаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—17, станаўленне і развіццё капіталізму ў бел. вёсцы, сац. расслаенне сялянства, сталыпінскую агр. рэформу на Беларусі і інш. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).
Тв.:
Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.). Мн., 1971;
Стольшинская аграрная реформа в Белоруссии. Мн., 1978;
Классовая борьба в белорусской деревне, 1907—1914. Мн., 1981.
Я.П.Сапёлкін.
т. 9, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)