«БЕЛАРУ́СКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ» імя Петруся Броўкі,

выдавецтва Дзярж. к-та па друку Рэспублікі Беларусь. Засн. ў Мінску 1.1.1967 як Гал. рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі пры АН Беларусі на правах НДІ, з 1.1.1975 у сістэме Дзяржкамдруку БССР, у 1980 пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя П.​Броўкі. Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў бел. мовы. Падрыхтавала і ў 1969—75 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі бел. народа (Дзярж. прэмія Беларусі 1976). У выд-ве выйшлі таксама: «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 1—5, 1978—82, паралельна на бел. і рус. мовах), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—87), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86; сярэбраны медаль праграмы ААН па навакольным асяроддзі 1984), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 т. (т. 1—2, 1993—94), «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1995—96), біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—95), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—89), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І.​Я.​Лепешава (т. 1—2, 1993), «Руска-беларускі слоўнік» (т. 1—3, 6-е выд. 1995) і інш. Выдаюцца серыі: гісторыка-дакумент. хронік «Памяць» (з 1985, пра кожны раён Беларусі), энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей, «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг), трохмоўных слоўнікаў (англа-, нямецка-, французска-, беларуска-рускіх) і інш. У ліку 1-томных энцыклапедычных даведнікаў: «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (на рус. мове, 1978), «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд., на рус. мове, 1984), «Іх імёнамі названы...» (на рус. мове, 1987), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990), «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рус. мове, 1990), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989), «Прафесіі рабочых» (на рус. мове, 1980), «2000 прафесій...» (на рус. мове, 1986), «Меліярацыя» (на рус. мове, 1984), «Прырода Беларусі» (2-е выд., на рус. мове, 1989), «Бульба» (на рус. мове, 1988 і 1994), «Чырвоная кніга Беларускай ССР» (2-е выд. 1993), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рус. мове, 1979), зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986), «Энцыклапедыя маладой сям’і» (8-е выд., на рус. мове, 1995), «Здароўе» (на рус. мове, 1990), «Культура харчавання» (3-е выд., на рус. мове, 1993), «Фатаграфія» (на рус. мове), «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (абодва 1992), «Архітэктура Беларусі», «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (абодва 1993); «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.», «Беларусь», «Ветэрынарная энцыклапедыя» (усе 1995), «Чарнобыль» (1996). Сярод факсімільных выданняў: «Слоўнік беларускай мовы» І.​І.​Насовіча (1983), «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—91), «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш. У 1996 выйшаў 1-ы том 18-томнай універсальнай Беларускай энцыклапедыі.

Галоўныя рэдактары П.​У.​Броўка (1967—80), І.​П.​Шамякін (1980—92), М.​А.​Ткачоў (1992), Б.​І.​Сачанка (1993—95), Г.​П.​Лашкоў (з 1996).

І.​П.​Хаўратовіч.

т. 2, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

журна́л (кніга для запісаў):

камерцы́йны журна́л Kommrzjournal [-ʒʊr-] n;

кантро́льны журна́л Prüfjournal [-ʒʊr-] n;

ка́савы журна́л Kssenjournal [-ʒʊr-] n;

кла́сны журна́л Klssenbuch n -(e)s, -bücher;

журна́л баявы́х дзе́янняў Kregstagebuch n;

ва́хтавы журна́л марск. Wchbuch n;

су́днавы журна́л марск. Schffstagebuch n, Lgbuch n;

ве́сці журна́л Journal [ʒʊr-] führen;

зано́сіць у журна́л ins Tgebuch intragen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паша́на ж.

1. hre f -; (павага) chtung f -; Hchachtung f (высокая);

быць у паша́не hchgeschätzt [ngesehen] sein;

2. (ушанаванне) hrenbezeigung f -, -en, hrenerweisung f -, -en, hrung f -, -en;

выка́зваць паша́ну каму-н. j-m hre bezigen [erwisen*, zllen];

кні́га паша́ны hrenbuch n -(e)s, -bücher;

выка́званне глыбо́кай паша́ны Hldigung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ска́рга ж. Klge f -, -n, Beschwrde f -, -n;

бюро́ ска́ргаў Beschwrdestelle f -, -n;

кні́га ска́ргаў Beschwrdebuch n -(e)s, -bücher;

пада́ць ска́ргу юрыд. ine Klge inreichen;

звярну́цца да каго-н. са ска́ргай на каго-н., што-н. sich bei j-m (D) über j-n (A), über etw. (A) beschwren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

enjoy

[ɪnˈdʒɔɪ]

v.t.

1) це́шыцца; мець асало́ду або́ прые́мнасьць; быць задаво́леным

to enjoy life — це́шыцца жыцьцём

to enjoy a visit — прые́мна гасьцява́ць

How did you enjoy the book? — Як вам спадаба́лася кні́га?

2) мець; карыста́цца

to enjoy good health — мець до́брае здаро́ўе

to enjoy rights — карыста́цца права́мі

- enjoy oneself

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

завалі́цца сов.

1. (упасть за что-л.) завали́ться;

кні́гаі́лася за ша́фу — кни́га завали́лась за шкаф;

2. (обрушиться внутрь) обвали́ться;

3. разг. (упасть) завали́ться;

4. разг. (улечься) завали́ться;

з. спаць — завали́ться спать;

5. обл. завя́знуть;

конь ~лі́ўся па са́мае чэ́рава — ло́шадь завя́зла по са́мое брю́хо;

хоць ~лі́ся — хоть завали́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завалі́цца разм.

1. (упасці за што-н.) hnter etw. (A) fllen* vi (s);

кні́га завалі́лася за ша́фу das Buch ist hnter den Schrank gefllen;

2. (абваліцца) instürzen vi (s), infallen* vi (s);

3.: разм.

завалі́цца спаць sich schlfen lgen; sich aufs Ohr lgen;

я́блыкаў там – хоць завалі́ся Äpfel gibt es dort in Mngen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГУБАРЭ́ВІЧ (Кастусь) (Канстанцін Лявонавіч; 5.1.1907, в. Радучы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 3.7.1987),

бел. драматург. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1932). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Бел. радыё, з 1949 — у газ. «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—74 у Мін-ве культуры Беларусі. У 1926 дэбютаваў вершамі і апавяданнямі. Першая кнігазб. апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І.​Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэв. і ваенна-патрыят. п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадсказначных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я.​Гезіным і К.​Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я.​Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

П’есы. Мн., 1969;

Анютина дорога: Киноповести. Мн., 1980;

Драмы і камедыі. Мн., 1981.

Літ.:

Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1972. Кн. 2. С. 86—118;

Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. Мн., 1976. С. 186—192;

Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. 1976. № 12;

Колос Г. Его писательская ясность // Неман. 1987. № 5.

І.​У.​Саламевіч.

К.Губарэвіч.

т. 5, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫЦІЕ́, агіяграфія,

від рэліг. л-ры, апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.

Ж. ўзніклі ў Рымскай імперыі ў першыя стагоддзі хрысціянства. Складваліся па пэўнай схеме, вызначаліся ўмоўнасцю, дыдактыкай, царк.-рэліг. фантастыкай (прывіды, цуды). Услаўлялі аскетызм, цярплівасць, рэліг. фанатызм і былі сродкам царк. і паліт. прапаганды. Некаторыя ўвабралі сюжэты дахрысц. міфаў, сярэдневяковых навел, анекдотаў і самі сталі крыніцай легенд, духоўных вершаў, народных драм. У Кіеўскую Русь перайшлі ў 10—11 ст. з Візантыі (гл. ў арт. Візантыя, раздз. Літаратура) і шырока бытавалі на землях усх. славян у зб-ках Мінеі-чэцці (пашыраныя), пралогі (кароткія) і пацерыкі (у іх аснове займальныя эпізоды з жыцця манахаў). Арыгінальныя Ж. ў Кіеўскай Русі з’явіліся ў 11 ст.: княжацкія з паліт. тэндэнцыяй (такі від Ж. невядомы ў Візантыі) — Ж. Барыса і Глеба (11 ст.), Вольгі, Уладзіміра (12 ст.), Аляксандра Неўскага (13 ст.), Дзмітрыя Данскога (14 ст.); царкоўныя — «Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Жыціе Аўрамія Смеленскага», «Кіева-Пячэрскі пацярык» і інш.

Арыгінальныя бел. Ж. вядомы з канца 12—13 ст.«Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Сказанне пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія». Іх аўтары не прытрымліваліся візант. схемы, звярталіся да гіст. фактаў, уключалі эмац.-псіхал. маналогі, бытавыя замалёўкі. З перакладных папулярных на Беларусі былі «Жыціе Аляксея, чалавека божага» і зб. «Жыціі святых». Вядомы таксама Чэцці камянецкая і жыровіцкая (15 ст.), слуцкая (16 ст.), супрасльскія рукапісная і друкаваная «Мінея агульная» (17 ст.), пралогі і пацерыкі (віленскія, супрасльскія і інш. 15—17 ст.). У Ж. шмат каштоўнага гіст. матэрыялу, яны маюць вял. пазнавальнае значэнне.

Публ.:

Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

Л.​Л.​Кароткая.

т. 6, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГНІ́БЕДА (Мікола) (Мікалай Львовіч; 20.9.1911, с. Смірнова Запарожскай вобл., Украіна — 16.9.1985),

украінскі паэт. Засл. работнік культуры Беларусі (1973). Друкаваўся з 1930. Зб-кі вершаў, паэм і балад «Дняпроўская вясна» (1932), «Днепраград» (1937), «Дарога на поўдзень» (1940), «Незабыўнае» (1946), «Правы бераг» (1948), «Вершы» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Зерні граніту» (1963), «Кастрычніцкая кніга» (1967), «Вам прысвячаю» (1975), «Благаславёна будзь» (1980), «Подзвіг кахання» (1984) адметныя грамадз. пафасам, прасякнуты матывамі дружбы, барацьбы за мір, паэтызацыяй прац. будняў народа, яго мужнасці ў Вял. Айч. вайну. Складальнік (з А.​Вялюгіным) анталогій «Беларуская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1971), «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975). Быў знаёмы з Я.​Купалам, Я.​Коласам, падтрымліваў творчыя кантакты з многімі бел. пісьменнікамі. Шматлікія творы прысвяціў Беларусі, у т. л. паэмы «Васілёк» (1958), «Званы Хатыні» (1973), «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.​Купалы, Я.​Коласа, Р.​Барадуліна, П.​Броўкі, А.​Вялюгіна, П.​Глебкі, А.​Зарыцкага, К.​Кірэенкі, А.​Куляшова, М.​Лужаніна, Р.​Няхая, П.​Панчанкі, М.​Танка, В.​Таўлая і інш. На бел. мове выдадзены зб-кі яго вершаў у перакладзе М.​Аўрамчыка, Барадуліна, Броўкі, М.​Базарэвіча, А.​Бялевіча, Вялюгіна, С.​Грахоўскага, Х.​Жычкі, Зарыцкага, М.​Калачынскага, І.​Калесніка, Кірэенкі, В.​Коўтун, Куляшова, В.​Лукшы, П.​Макаля, Панчанкі, У.​Паўлава, Ю.​Свіркі, Я.​Семяжона, Танка, У.​Шахаўца. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1970.

Тв.:

Бел. пер. — Песня з Украіны. Мн., 1957;

Трэцяе спатканне. Мн., 1971;

Вятрылы, поўныя блакіту. Мн., 1981.

Літ.:

Рагойша В. І нясе яна дар... Мн., 1977. С. 207—222.

т. 11, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)