Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВО́ЧКА, сапа (Abramis sapa),
рыба роду ляшчоў сям. карпавых. Водзіцца ў рэках бас. Чорнага, Азоўскага, Каспійскага мораў, у р. Волхаў бас. Балтыйскага м. На Беларусі — у Дняпры (да Оршы) і вял. яго прытоках. Мясц. назвы кляпец, глазач, лупар.
Даўж. да 35 см, маса да 1 кг. Вонкава падобная да ляшча, але мае больш выцягнутае цела, вял. вочы і доўгі анальны плаўнік. Афарбоўка цела серабрыстая, спіна цёмная, плаўнікі шэрыя, некаторыя з больш цьмянымі краямі. Радужына вока бела-серабрыстая (адсюль назва). Луска вялікая, шчыльная. Існуюць 2 формы: жылая і паўпрахадная. Нерастуе ў рэчышчах рэк у сак.—маі ва ўзросце 4—5 гадоў. Корміцца лічынкамі насякомых, малюскамі, расліннасцю. Мае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЙМС, Джэмс (James),
назва 2 рэк у ЗША. 1) Рака ў штаце Віргінія. Даўж. каля 550 км, пл.бас. 25,1 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, перасякае хр. Блу-Рыдж (у цясніне Жалезныя Вароты), плато Підмант, на ўступе якога ўтварае вадаспады, цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі заліў Атлантычнага ак. Сярэдні расход вады каля г. Рычманд 210 м³/с. Да гэтага горада рака суднаходная. У вусці — марскі порт Норфалк.
2) Рака ў штатах Паўн. і Паўд. Дакота, левы прыток р. Місуры. Даўж. каля 1140 км, пл.бас. 57,2 тыс.км². Пачынаецца на плато Місуры, цячэ па шырокай даліне паралельна ўсх. ўступу Вял. раўнін. Кароткачасовае веснавое разводдзе. Высокія летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́НСКІ СТЭП,
узвышаная раўніна ў Забайкаллі, у Рас. Федэрацыі, на спадзістых схілах хрыбтоў і далін рэк бас. Агі (прыток Анона). Даўж. каля 100 км. Выш. 600—900 м. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Большая ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯНІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Любанскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Арэса, за 20 км на ПдУ ад г. Любань. Пл. 0,58 км². Вадазбор раўнінны, катлавіна авальнай формы, нязначна выцягнутая з З на У. Цахмінскім каналам злучана з р. Арэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІЧА́НКА,
рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, на Пд ад р.п. Бальшавік і на правым беразе каля вусця сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСЕ́ЙКА, Вясея,
рака ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., левы прыток Случы (бас. Прыпяці). Даўж. 28,1 км. Пл. вадазбору 307 км². Пачынаецца каля в. Шантароўшчына і цячэ па паўд.-зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прытокі: Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ВЕЦ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, сярод лесу. Пл. 0,3 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 400 м. Пл. вадазбору 4,88 км². Пратокай злучана з воз. Чарвятка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫРСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у бас. верхняга цячэння р. Анадыр. Даўж. каля 400 км. Пераважныя выш. 800—1100 м, найб. — да 1221 м. Складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае хмызняковая і горная тундра. Аленевыя пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ШНЯ,
рака ў Беларусі (Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.) і Расіі (Бранская вобл.), правы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 41 км, у межах Беларусі каля 15 км. Пл. вадазбору каля 280 км². Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная.