1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікоў пэўнага асяроддзя). Карэннае насельніцтва. Карэнны жыхар Беларусі. □ — Я карэнны ленінградзец. І трэба ж так стацца: у дзяцінстве я ніколі не быў у вёсцы.Васілевіч.
2. Які датычыцца асноў чаго‑н., істотны, радыкальны. Карэнныя змены. Карэннае пытанне. Карэнныя інтарэсы народа.
3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы. Карэнная частка слова. Карэнная галосная.
•••
Карэнныя зубыгл. зуб.
Карэнным чынамгл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНДЫВІДУА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
адзін з кірункаў глыбіннай псіхалогіі, які заснаваны на вучэнні аўстр. псіхолага А.Адлера. Гал. яе ідэя ў тым, што чалавек — адзіны і непадзельны арганізм, ва ўзаемасувязі якога знаходзяцца не толькі мозг і цела, але і ўсе праявы яго псіхічнага жыцця, Адлер лічыў, што ўжо ў дзяцінстве ў чалавека часам праяўляецца пачуццё фіз. ці псіхал. непаўнацэннасці (т.зв. «комплекс непаўнацэннасці»), якое ён імкнецца пераадолець. У кожнага складваецца свой унікальны стыль жыцця, фарміруецца т.зв. «сацыяльны інтарэс», на развіццё якога істотны ўплыў аказваюць асаблівасці сямейнага выхавання і сацыялізацыі асобы. Састаўной часткай І.п. з’яўляецца канцэпцыя творчага «Я», паводле якой кожны чалавек патэнцыяльна здольны дзейнічаць творча, стваральна, а яго паводзіны вызначаюцца пастаўленай жыццёвай мэтай — дасягнуць асабістай дасканаласці, цэласнасці і самарэалізацыі. І.п. аказала ўплыў на развіццё сацыяльна-псіхалагічных і групавых метадаў тэрапіі (К.Хорні, Э.Фром і інш.).
Літ.:
Адлер А. Практика и теория индивидуальной психологии: Пер. с нем. М., 1995;
Яго ж. Понять природу человека: Пер. с нем. СПб., 1997;
Хьел Л., Зиглер Д. Теории личности: Основные положения, исслед. и применение: Пер. с англ. СПб., 1997.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
раша́ючы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрысл.незал.цяпер.ад рашаць.
2.узнач.прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм.Барысенка.// Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць.Дамашэвіч.
•••
З рашаючым голасамгл. голас (у 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́шчы1 ’сапраўдны, ісцінны’ (Касп., ТС), ст.-бел.сущии ’прысутны’: сущоу емоу на пироу (Карскі 2–3, 465), suszczy ’будучы’: u wysokom tohda horode suszczy (Хроніка Быхаўца), параўн. укр.су́щий ’істотны, важны’, рус.су́щий ’існуючы, сапраўдны’. Запазычана са ст.-слав.сѫшти, дзеепрым. цяп. часу ад быти ’быць’.
Су́шчы2 ’хвароба немаўлят’: дзіця ў сушчах (віц., Нар. медыцына). Характэрная для назваў хвароб форма мн. л., што Карскі (2–3, 331) тлумачыў “множественностью признаков”; зыходная форма *сушч (ад сухі, гл., параўн. рус.сушч ’сухар, сушаная дробная рыба’) як тоўшч і пад., да словаўтварэння параўн. радашча, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
constitutional
[,kɑ:nstəˈtu:ʃənəl]1.
adj.
1) канстытуцы́йны
2) кары́сны для здаро́ўя
constitutional exercises — практыкава́ньні, кары́сныя для здаро́ўя
3) істо́тны, гало́ўны
2.
n.
практыкава́ньні, прахо́дка для здаро́ўя, мацыён -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
istotny
istotn|y
1.істотны; грунтоўны; важкі;
~e potrzeby szkolnictwa — найважнейшыя патрэбы навучальных устаноў;
istotny różnica — істотная (значная) розніца;
2. сапраўдны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
асно́ўны1, ‑ая, ‑ае.
Найбольш важны, істотны, галоўны. Асноўны закон. Асноўная думка. Асноўныя сродкі вытворчасці. Асноўная задача. Асноўная спецыяльнасць./узнач.наз.асно́ўнае, ‑ага, н.Звераў рашыўся на самае асноўнае, што магло яго выручыць.Алешка.
•••
Асноўны капіталгл. капітал.
У асноўным — у агульных, істотных рысах, у галоўным.
асно́ўны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асновы (у 5 знач.). Асноўныя ніткі.
асно́ўны3, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да асновы (у 8 знач.). Асноўны вокісел. Асноўная соль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underlying
[,ʌndərˈlaɪɪŋ]1.
adv.
1) які́ ляжы́ць пад спо́дам чаго́, пад чым
2) асно́ўны; істо́тны
3) які́ ня кі́даецца ў во́чы; адра́зу незаўва́жны
2.
v., pres. p. of underlie
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Су́тнасць ’самае істотнае, галоўнае, унутраны змест чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), су́тностʼ (сутʼ) ’існасць’ (Вруб.). Укр.су́тність ’тс’, параўн. стараж.-рус.сутьство, ст.-слав.сѫтьство ’тс’, якія выводзяцца са стараж.-рус.суть, ст.-слав.сѫть, формы 3 ас. мн. л. цяп. ч. дзеяслова быць ’яны ёсць’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485), гл. суць. Украінскае (і, відаць, беларускае) слова ўтворана па тыпу рус.су́щность ’тс’ у пачатку XX ст. на базе прыметніка су́тній ’існы, істотны’ (Німчук, Давньорус., 15), што на фоне старога і́снасць ’самае істотнае’ (ТСБМ) дае падставы трактаваць слова як “сапсаванае расейскае”, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1194.