вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 10 км на З ад горада і 12 км ад чыг. ст. Бабруйск, 120 км ад Магілёва. 1129 ж., 180 двароў (2001). ПТВ № 213, дапаможная школа-інтэрнат, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пн ад г. Орша, 84 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Орша, на шашы Орша—Віцебск. 3182 ж., 943 двары (1994). Камбінат буд. матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў, райсельгасэнерга, аграрна-прамысл. аб’яднанне «Белая Русь». Сярэдняя школа, базавая спец. школа-інтэрнат, клуб, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЛІЦЭ́Й МАСТА́ЦТВА.
Створаны ў 1962 у Мінску як рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1991 — ліцэй. Мае аддзяленні: музычнае (фартэпіяна, аркестравае, харавое дырыжыраванне; тэрмін навучання 12 гадоў — 1—12-ы класы) і выяўл. мастацтва (жывапіс, скульптура і дэкар.-прыкладное мастацтва; тэрмін навучання 7 гадоў — 5—12-ы класы). Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць дыплом выкладчыка ў пач. класах агульнаадук. школ і ў студыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і камунальнага сельскага унітарнага прадпрыемства. За 40 км на ПдУ ад г. Жлобін, 67 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 1132 ж., 486 двароў (2000). Спіртзавод. Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Усясвяцкая царква (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Júgendheimn -(e)s, -e
1) інтэрна́т для мо́ладзі
2) дом мо́ладзі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАЗА́РМА (італьян. caserma ад лац. casa домік, лагерны барак),
будынак з жылымі, службовымі і вучэбнымі памяшканнямі, прызначанымі для пастаяннага размяшчэння асабовага складу вайск. часцей. Спец. пабудовы для размяшчэння войск вядомы з часоў Стараж. Рыма і Карфагена. З 16 ст. К. будавалі ў Іспаніі, з 17 ст. — ў Францыі. У Расіі першыя К. пабудаваны ў 1741 у Пецярбургу. У дарэв. Расіі К. наз. таксама інтэрнат для рабочых пры фабрыках, промыслах і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́рса
(с.-лац. bursa = сумка)
1) інтэрнат для бедных студэнтаў пры сярэдневяковых універсітэтах, а таксама мужчынскае духоўнае вучылішча з інтэрнатам у царскай Расіі;
2) анат. слізістая сумка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
вёска ў Мінскім р-не, каля вадасх. Крыніца, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе. Чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад г. Мінск. 5669 ж., 660 двароў (1997). Дарожна-буд. ўпраўленне № 5, ПМК № 1, гідрагеал. станцыя, рамонтна-буд. ўпраўленне, з-д безалкагольных напіткаў. Рэсп.інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Мінская абл. школа глухіх дзяцей, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, дзіцячы дом, сярэдняя школа, 4 б-кі, амбулаторыя, аптэка, 3 аддз. сувязі. Каля вёскі курорт Ждановічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВЫЯ МАСТЫ́,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман, на скрыжаванні аўтадарог на Шчучын, Ваўкавыск, Масты. Цэнтр Мастоўскага с/с і саўгаса. За 6 км на У ад горада і чыг. ст. Масты, 66 км ад г. Гродна. 1195 ж., 414 двароў (2000). Мастоўскае райсельэнерга, пчалярскае прадпрыемства. Сярэдняя школа, спецшкола-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэчны пункт, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл св. Іаана Хрысціцеля. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.