кароль і імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 973. Сын Атона I. У Германіі ўмацоўваў створаную бацькам епіскапальную сістэму, задушыў сепаратысцкі мяцеж герцага Баварскага (976). Імкнучыся захапіць паўд. Італію, пацярпеў паражэнне ад Візантыі і арабаў (982). Пры ім б.ч. палабскіх славян у выніку паўстання 983 надоўга вызвалілася ад герм. панавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́Й I КАМНІ́Н (Alexios Komnēnos; каля 1048—15.8.1118),
візант.імператар [1081—1118]. Заснавальнік дынастыі Камнінаў. Захапіў трон з дапамогай ваен. знаці. Душыў феад. мяцяжы, праследаваў удзельнікаў ерэтычных рухаў паўлініян і багамілаў. На пач. 1090-х г. адбіў націск нарманаў, сельджукаў, у 1091 — печанегаў. Прымусіў крыжаносцаў у час 1-га крыжовага паходу перадаць Візантыі частку М. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н IЦымісхій
(Iōannēs; каля 925—10.1.976),
імператарВізант. імперыі [969—976]. Паходзіў са знатнага арм. роду Куркуасаў. Выдатны военачальнік, умацаваў граніцы дзяржавы на Пн (у 971 перамог кіеўскага кн. Святаслава), у 968 далучыў да Візантыі паўн.-ўсх.ч. Балгарыі, у барацьбе супраць арабаў у 974—975 адваяваў б.ч. Сірыі. Паводле некат. звестак быў атручаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́Н V (719—14 або 23.9.775),
візантыйскі імператар [741—775). З Ісаўрыйскай дынастыі. У 743 задушыў паўстанне сталічнай знаці. Атрымаў перамогі над арабамі (746, 752) і балгарамі (763). Умацаваў ваен. і эканам. становішча Візантыі. Узначальваў іканаборскі рух (гл.Іканаборства), дамогся асуджэння царк. саборам 754 іконашанавання, пачаў барацьбу супраць апазіц. манаства (закрываў манастыры, канфіскоўваў іх багацці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЦУХІ́ТА (3.11.1852, г. Кіёта, Японія — 30.7.1912),
імператар Японіі [1867—1912]. У выніку «рэстаўрацыі Мэйдзі» (гл.Мэйдзі ісін) фармальна сканцэнтраваў усю ўладу ў краіне ў сваіх руках. Падтрымліваў правядзенне рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю і еўрапеізацыю Японіі: ліквідацыю феад. княстваў (1871), рэформу адукацыі (1872), стварэнне кабінета міністраў (1885), прыняцце першай канстытуцыі Японіі (1889). У 1910 М. зацвердзіў анексію Карэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Káiserm -s, - імпера́тар, ка́йзер;
◊
sich um des ~s Bart stréiten* спрача́цца аб чым-н. неканкрэ́тным [неісто́тным]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АГУ́ДА (1068—1123),
заснавальнік і першы імператар [1115—23] дзяржавы Цзінь у Кітаі. Завяршыў аб’яднанне чжурчжэняў, распачатае яго бацькам Янкэ, у 1114 узняў паўстанне супраць панавання кіданьскай імперыі Ляо і заняў крэпасці кіданяў на б.ч. Маньчжурыі. У 1115 абвясціў сябе імператарам пад імем Мінь і назваў дынастыю Цзінь («Залатая»). У 1116 захапіў усю Маньчжурыю, да 1123 — тэр. Ляо ў Паўн. Кітаі.
рымскі імператар [117—138] з дынастыі Антанінаў. У 107—108 намеснік Ніжняй Паноніі, з 114 — Сірыі. Праводзіў цэнтралізацыю дзярж. устаноў, умацоўваў імператарскую ўладу, пашыраў сістэму дзярж. дапамог (аліментацый) і інш. Па загадзе Адрыяна была ажыццёўлена кадыфікацыя рым. права, выд. «Пастаянны эдыкт». На межах імперыі стварыў магутную сістэму ўмацаванняў і абарончых валоў (гл.Адрыянаў вал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЕ́РЫ (Severi),
дынастыя рым. імператараў у 193—235. Да С. належалі Септымій Север [193—211], Каракала [211—217], Гета [211—212], Элагабал [Геліягабал; 218—222], Аляксандр Север [222—235]. С. стварылі ваен.-бюракратычную манархію, абаранялі інтарэсы шырокіх пластоў рабаўладальнікаў, абмяжоўвалі ўладу буйных землеўладальнікаў. Палітыка С. (за выключэннем Аляксандра Севера) мела антысенацкі характар. Апошні імператар Аляксандр Север пайшоў на ўступкі зямельнай арыстакратыі, што выклікала незадаволенасць арміі і стала прычынай яго забойства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР III (10.3.1845 — 1.11.1894),
расійскі імператар [1881—94]. З дынастыі Раманавых. Сын Аляксандра II. Наследнікам прастола стаў пасля смерці (1865) старэйшага брата. Прыхільнік інтарэсаў найб. кансерватыўных колаў дваранства і буйных землеўладальнікаў, непахіснай самадзяржаўнай улады (29.4.1881 прыняты адпаведны маніфест). У 1883 у гонар сваёй каранацыі амнісціраваў удзельнікаў паўстання 1863—64. Прымаючы пад увагу тэндэнцыі капіталіст. развіцця краіны, правёў у 1880-я г. рэформы: панізіў выкупныя плацяжы б. прыгонных сялян (1881), часоваабавязаных сялян перавёў на абавязковы выкуп (1883), у еўрап.ч. Расіі адмяніў падушны падатак (1887). З канца 1880-х г. пачаўся перыяд адкрытай рэакцыі і т.зв. контррэформаў: уведзены ін-т земскіх начальнікаў (1889, на Беларусі з 1900), перагледжаны земскія і гарадавыя палажэнні, ліквідавана універсітэцкая аўтаномія, узмацніліся нац. прыгнёт нярускіх народаў, уціск нац. культур, русіфікацыя; па Украіне і Беларусі пракацілася хваля яўр. пагромаў. Знешняя палітыка вызначалася міралюбівасцю. У перыяд яго царавання ў асноўным завершана далучэнне да Рас. імперыі Сярэдняй Азіі (1885), заключаны франка-рус. саюз (1891—93), адносіны з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй пагоршыліся.
Літ.:
Твардовская В.А. Александр III // Российские самодержцы, 1801—1917. М., 1993.