1. Асноўны закон дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і вызначае грамадою дзяржаўны лад, выбарчую сістэму, прынцыпы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўных органаў і асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Канстытуцыя СССР.Манархічная канстытуцыя.
2. Будова арганізма, склад цела. Канстытуцыя чалавека. Канстытуцыя жывёлы.
[Ад лац. constitutio — будова; ўстанаўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гематакры́т
(ад гемата- + гр. krites = яківызначае)
прыбор для вызначэння суадносін крывяных цельцаў і плазмы ў крыві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сума́тар
(ад лац. surnma = сума)
адзін з элементаў электронна-вылічальнай машыны, яківызначае суму дзвюх зададзеных велічынь.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДАПТЫ́ЎНАЯ ЗО́НА,
узаемазвязаны комплекс умоў, які забяспечвае спецыфічныя геафіз. і экалагічныя патрэбнасці існавання жывёльных і раслінных арганізмаў і гэтым вызначае тып адаптацыівял. груп у працэсе макраэвалюцыі. Характарызуе стан прыстасаванасці арганізмаў да адаптыўнага ландшафту і біягеацэнозу. Тэрмін увёў амер. біёлаг Дж.Сімпсан (1944). Арган. свет можна разглядаць як сістэму шырокіх або вузкіх адаптыўных зон, падобных у асн. рысах будовай экалагічна блізкіх форм, якія насяляюць іх і адпавядаюць умовам асяроддзя. Услед за засяленнем новай адаптыўнай зоны звычайна адбываецца адаптыўная радыяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІРЫБАНУКЛЕАПРАТЭІ́ДЫ,
бялкі, здольныя звязвацца з малекуламі ДНК праз утварэнне вадародных сувязей. Звязванне можа адбывацца па ўсёй даўжыні малекулы (гістонавыя бялкі) ці на працягу пэўных кароткіх яе паслядоўнасцей (сайт-спецыфічныя бялкі). Удзельнічаюць у працэсах рэпліцыравання і счытвання інфармацыі з малекул ДНК, іх упакоўкі ў храмацін, згортвання малекул ДНК з утварэннем розных даменаў, у кантролі за транскрыпцыяй генаў і інш. Кожнаму тыпу клетак жывых арганізмаў уласцівы пэўны набор Д. негістонавай прыроды, які ў сукупнасці вызначае характар экспрэсіі генаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНАВА́ННЕў эканоміцы,
працэс распрацоўкі планаў развіцця эканам. аб’ектаў. У шырокім сэнсе ўключае таксама працэсы арганізацыі ажыццяўлення планаў, іх карэкціроўкі і кантролю за выкананнем. У дырэктыўнай форме П. ўласціва цэнтралізаванай кіроўнай эканоміцы, дзе вядучую ролю адыгрываюць дзярж. планы. У эканоміцы рыначнага тыпу больш пашырана П. ў форме бізнес-планаў на ўзроўні кампаній, фірм. У некат. краінах з рыначнай эканомікай выкарыстоўваюцца метады індыкатыўнага П. (праграмавання) эканомікі. Адрозніваюць: імператыўны план, які цэнтралізавана вызначае дакладныя заданні ўсім вытв. ячэйкам; нарматыўны план, пры якім цэнтралізавана вызначаюцца абязлічаныя нарматывы (напр., аптымальныя ацэнкі, цэны); змешаны план, які злучае элементы імператыўнага плана (у адносінах да найб. буйных рашэнняў, прапорцый тэмпаў) з элементамі нарматыўнага плана, што дае пэўную свабоду дзеянняў у рыначных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ БАНК (European Investment Bank; ЕІБ),
банк, створаны для падтрымкі праектаў, якія маюць значэнне для некалькіх краін — членаў Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, а таксама для фінансавання больш адсталых еўрап. краін у выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў. Дзейнічае з 1959. ЕІБ — інстытут з аўтаномным фін. статусам. Яго кіруючы орган — Савет упраўляючых у складзе міністраў фінансаў краін-удзельніц, яківызначае крэдытную палітыку, зацвярджае гадавыя балансы, прымае рашэнні аб выдачы крэдытаў і гарантый, аб выпуску пазык і памеры працэнтных ставак. Статутны капітал ЕІБ каля 15 млрд. ЭКЮ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЯ СІСТЭ́МА КААРДЫНА́Т,
сукупнасць 2 лікаў, якая вызначае становішча адвольнага пункта P адносна некаторага фіксаванага пункта O (полюса) і некаторага фіксаванага праменя ON (палярнай восі), які выходзіць з полюса. Гэтыя каардынаты — палярны радыус ρ і палярны вугал φ — роўныя адпаведна адлегласці ад O да P і вуглу паміж ON і OP. Вугал φ наз. таксама амплітудай ці фазай пункта P. Для ўзаемна адназначнай адпаведнасці паміж пунктамі плоскасці і парамі палярных каардынат іх змена абмежавана: 0 ≤ ρ < +∞, 0 ≤ φ < 2π.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́ЛЬНАСЦЬ (ад позналац. realis сапраўдны, рэчыўны),
агульнае філас. паняцце, якое вызначае аб’ект пазнання. Выкарыстоўваецца ў розных сэнсах: як усё, што існуе (у гэтым сэнсе Р. набліжаецца да паняцця быццё); як аб’ектыўны свет, які існуе незалежна ад чалавечай волі і ўяўленняў, у т. л. аб’ектываваны ўнутр. свет чалавека, суб’ектыўна-аб’ектыўны свет культуры; як рэчаіснасць (актуальнае быццё). У тэарэтыка-пазнавальным плане Р. супрацьпастаўляюць ідэальнае. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваюць і для вызначэння пэўных аспектаў універсуму (напр., фіз. Р., біял. Р., моўная Р. і інш.).