Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Пасо́ка ’свіная кроў’ (віл., паст., Сл. ПЗБ), ’загуслая ў камкі кроў’ (КЭС, лаг.; Нас.), пасыка ’кроў, што вылілася з раны’, ’кроў забітай жывёлы’, ’сукравіца’ (Др.-Падб., Гарэц.). Укр.пасока’ ’сукравіца, кроў’, рус.пасока ’лімфа, сукравіца’, ’сок дрэва’, польск.posoka, устарэлае posok ’юха, разлітая кроў’, ’сукравіца’, ’юшка з крыві’, ’кроў дзікай жывёлы, якую праследуе сабака’, ’загуслая кроў’. Роднаснымі да іх будуць рус.паўн.осока ’гной з раны’, ’гнаявая жыжка’ і серб.-харв.осока ’сок’, ’сыроватка з-пад брынзы’, ’пот (у жывёл)’, ’мача’, ’сукравіца’. Да па‑ (< прасл.pa‑) з дэмінутыўнай функцыяй і сок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рхнік1 ’адтуліна для дыму ў столі курнай хаты, якая выкарыстоўваецца ў якасці коміна’ (мін.Зял., 2, гродз.Шн., 3). Рус.пск.ве́рхник ’адтуліна ў столі ў курных хатах’; ’акенца ў адрыне’, свярдл. ’юшка ў коміне’. Адпрыметнікавае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік, якое (у дадзеным выпадку) абазначае прадмет паводле яго якасці. Да ве́рхні (гл.). Параўн. вяршок4 (гл.).
Ве́рхнік2 ’верхні камень у жорнах’ (Інстр. III, полац., КЭС). Укр.верхня́к, рус.перм., свярдл.верхник, польск.wierzchniak, славен.vrhnják ’тс’. Беларуска-паўночнаруская ізалекса, якая ўзнікла шляхам семантычнай кандэнсацыі ад верхні камень; аналагічна ні́жнік (гл.). Да ве́рхні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люхт, лю́хцік, лю́хта, лю́хтачка, лю́кта ’дымавы ход у печы, грубцы’, ’юшка ў коміне’, ’гара ў хаце’, ’адтуліны ў падмурку’, ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’, ’душнік, прадуха ў лазні’, ’нешта лёгкае, паветранае’, ’фортачка’ (Сцяшк., В. В., Касп., Бяльк.; КЭС, лаг.; ветк., чачэр., Мат. Гом.; лунін., в.-дзвін., Шатал.; навагр., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; Сцяшк. Сл.). Запазычаны з с.-в.-ням.luft і с.-н.-ням.lucht ’паветра, адтуліна, акно’ (суч. ням.Luft) праз польскую мову, у якой luft, lucht, lukt абазначаюць ’праход у коміне, печы’, ’паветра, цяга паветра’ (Слаўскі, 4, 372–373; Чартко, Бел. лінгв. зб., 147, 149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Варыцца (пра ежу). На кастры ў чыгунку гатавалася юшка.Гамолка.// Кіпець, кіпяціцца (пра ваду, чай).
2.дачаго або зінф.Разм. Рыхтавацца да чаго‑н., наважвацца зрабіць што‑н. Гатавацца да ад’езду.// Вывучаць што‑н., рыхтавацца да якой‑н. дзейнасці. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой .. [Лабановіч] так доўга гатаваўся, — усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра.Колас.
3.Зал.да гатаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лёк1 ’селядцовы або агурочны расол’ (Мядзв., Гарэц., Бяльк., Касп., Мат. Шкл., Мат. Маладз., Сцяшк., Шат., Нас., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), ’юшка, рыбная поліўка’ (Сцяшк.), ’унутранасці селядца’ (Грыг.), ’густая наліўка (вадкая частка)’ (Нас.). Лексема ўзнікла ў выніку кантамінацыі ляк ’расол’ (< польск.lak) і польск.loch ’густы сіроп з чаго небудзь’ (< італ.loc, locco < с.-лац.lohoc ’густое лякарства, падобнае да павідла’ (Слаўскі, 4, 30, 319). Сюды ж (у выніку пераносу значэння) і ганц.лёк ’вада, падсаложаная мёдам’ (Сл. паўн.-зах.).
Лёк2 ’біццё сэрца ад спалоху’, лёкі ’спалох, перапуд’ (зах., КЭС). Да лякаць, лекацець (гл.).
Лёк3, лёкі ’кудзеры, локаны’ (Бяд., Сцяшк.). Запазычана з польск.lok, loki ’тс’ (з XVIII ст.), якія з ням.Locke, мн. л. Locken (Брукнер, 316).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клеката́ць, клекачу, клякочаш, клякоча; незак.
1. Ствараць клёкат; крычаць падобна некаторым птушкам. Бусел не мае голасу. Ён не крычыць, а клякоча — гучна і часта шчоўкае сваёй дзюбай.В. Вольскі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Бурліць, з шумам кіпець. У чыгунку клекатала юшка.Асіпенка.Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала.Савіцкі.
3. Глуха, перарывіста булькаць (пра гукі ў горле, грудзях). Ад кіслароднае нястачы У горле клекатала кроў.Звонак./убезас.ужыв.Сержант трызніў, хрыпеў, у горле яго клекатала.Хомчанка.
4.перан. Бурна праяўляецца, не знаходзячы выхаду (пра пачуцці). [Алесь] не разумеў, што крычаў, адна нянавісць клекатала ў ім.Броўка.Злосць і абурэнне клекатала ў яе грудзях.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расо́л ’салёная вада для засолкі; вадкасць з салёных агуркоў, буракоў, капусты’ (ТСБМ, Нас., Касп.; ашм., Стан.; Шат., Сл. ПЗБ, Ян.), росо́л ’тс’ (ПСл, ТС), ’расольнік’ (Ян.), расо́л ’страва з адвару’ (Варл.), ’кроў; вадкасць з носа’ (Нас.). Параўн. укр.росі́л ’від ежы’, рус.розсол, росо́л, россо́л ’тс’, польск.rosół, чэш.rosol ’студзень’, славац.rôsol ’тс’, славен.razsol ’сок з квашанай гародніны’, серб.-харв.ра́со̑л ’тс’, балг.разсо́л ’тс’. Утворана ад *roz‑sol‑, што ад *orz‑sol‑ з далейшай асіміляцыяй ‑z‑ і спрашчэннем групы ‑ss‑ > *ros‑sol‑ > rosol‑ у значэнні ’вада, дзе рас- пусцілі соль’. Значэнне ’кроў’ хутчэй за ўсё пад уплывам ю́шка ’вадкае ў страве; кроў’. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 240), слова са значэннем ’страва’ запазычана ва ўсходнеславянскія мовы з польскай, параўн. аднак сцвярджэнне Конюш (ABSl, 29, 120): “tylko na Litwie ’zupa z mięsa z krupami’ nazywa się rosołem”.