ГО́ЛЬБІН Якаў Абрамавіч (н. 1.7.1925, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1970), праф. (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1949). З 1949 у Дзяржплане БССР. У 1950—94 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследуе праблемы эканомікі ліцейнай вытв-сці, прадукцыйнасць працы. Аўтар прац «Пытанні эканомікі ліцейнай вытворчасці» (1960), «Планаванне і рэзервы ліцейных цэхаў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕН (Allen) Рой Джордж Дуглас (3.6.1906, горад-графства Уорчэстэр, Вялікабрытанія — 1983),
англійскі вучоны-эканаміст, матэматык, статыстык. Адукацыю атрымаў у Кембрыджы (1927). Выкладаў у Лонданскай школе статыстыкі. У 1944—73 праф. статыстыкі Лонданскага ун-та. Навук. работы па тэорыі карыснасці і каштоўнасці, тэорыі індэксаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па матэм. эканоміцы і матэм. аналізе для эканамістаў.
французскі вучоны-эканаміст. Быў міністрам замежных спраў пры Людовіку XV. Пасля выхаду ў адстаўку крытыкаваў урад, патрабаваў абмежавання яго ўлады, ліквідацыі саслоўных прывілеяў і неўмяшання дзяржавы ў гасп. дзейнасць. Выступаў супраць меркантылізму, за свабоду гандлю. Навук. погляды Аржансона блізкія да ідэй фізіякратаў. Гал. твор «Роздум аб мінулым і цяперашнім кіраванні Францыі» (каля 1737, выд. 1764).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РБАН (Barbon) Нікалас (1640, Лондан — 1698),
англійскі вучоны-эканаміст. Каля 1680 пасля вял. пажару ў Лондане заснаваў першае ў Англіі т-ва па страхаванні ад пажараў. У сваёй асн. працы «Нарыс пра гандаль» (1690) выступаў супраць меркантылізму, крытыкаваў дзярж. рэгламентаванне эканомікі, абгрунтоўваў неабходнасць свабоднага гандлю. Абараняў інтарэсы землеўладальнікаў, ідэі наміналізму. Упершыню вызначыў працэнт як цану капіталу, быў прыхільнікам заканад. абмежавання працэнта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙНУТДЗІ́НАЎ Эня Менабутдзінавіч (н. 4.8.1937, г. Мурам, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1959). З 1970 у Бел.політэхн. акадэміі. Даследуе праблемы арганізацыі, планавання, эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар прац «Рэалізацыя гаспразліковых мадэлей у ліцейных цэхах вытворчага аб’яднання» (у сааўт.) і «Удасканаленне планавання ліцейнай вытворчасці» (абедзве 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭА́Н (Dehaene) Жан Люк (н. 7.8.1940, г. Манпелье, Францыя),
бельгійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст і эканаміст. Член фламандскай Хрысц.нар. партыі. З 1971 працаваў у шэрагу мін-ваў. З 1979 шэф кабінета ў першым урадзе В.Мартэнса. З 1981 міністр сац. палітыкі, міністр транспарту. З 1992 прэм’ер-міністр Бельгіі. Урад Д. завяршыў пераўтварэнне Каралеўства Бельгіі ў федэратыўную дзяржаву (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬМАНІС, Улманіс (Ulmanis) Гунціс (н. 13.8.1939, Рыга), латвійскі дзярж. дзеяч. Эканаміст. Бацька У. быў пляменнікам К.Ульманіса. У 1941—46 у ссылцы ў Краснаярскім краі. Скончыў Латв.ун-т у Рызе (1963).У 1972—92 муніцыпальны служачы ў Рызе. З 1992 чл. савета Банка Латвіі, адзін з заснавальнікаў і чл.Сял. саюза Латвіі. У 1993—99 прэзідэнт Латвіі. Аўтар кнігі-аўтабіяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУАГІЛЬБЕ́Р, Буагійбер (Boisguillebert) П’ер (17.2.1646 — 10.10.1714), французскі эканаміст, пачынальнік класічнай школы ў палітэканоміі ў Францыі, адзін з заснавальнікаў тэорыі прац. вартасці. Адрозніваў рыначную цану ад «існай вартасці», мерай якой лічыў рабочы час. У грошах бачыў асн. зло і прычыну нар. бедстваў, меркаваў, што для ліквідацыі ўлады грошай неабходна звесці іх ролю да простага сродку абарачэння. Выступаў супраць феад. прыгнёту і меркантылізму, быў папярэднікам фізіякратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЕ́М’ЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 5.7.1928, в. Залацькова Вярэйскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1979), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1953). У 1953—58 у мін-вах гандлю і дзярж. кантролю БССР. З 1961 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1962 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах грамадскага харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ЗА Станіслаў Рыгоравіч (н. 29.4.1936, г. Магнітагорск, Расія),
вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Харкаўскі ун-т (1959). У 1981—89 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне эканомікі і арганізацыі прамысл. вытв-сці.
Тв.:
Производственные фонды и освоение капитальных вложений в машиностроении. Киев, 1971;
Экономические проблемы управления научно-техническим прогрессом. Киев, 1976 (разам з С.М.Ямпольскім).