ТУШНО́ВА Вераніка Міхайлаўна (27.3.1915, Казань, Расія — 7.7.1965),
руская паэтэса. Вучылася ў Ленінградскім мед. ін-це (1931—35). Друкавалася з 1944. Аўтар зб-каў вершаў «Першая кніга» (1945), «Шляхі-дарогі» (1954), паэмы «Дарога на Клухор» (1952). У паэт. зб-ках «Памяць сэрца» (1958), «Другое дыханне» (1961), «Сто гадзін шчасця» (1965), «Вершы» (апубл. 1969) і інш. пранікнёны гімн каханню, успрыманне гісторыі Радзімы як глыбока асабістага, увага да ўнутр. свету лірычнага героя. Некат. яе вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прымно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.
Яшчэ больш павялічыць колькасць чаго‑н.; памножыць. Прымножыць грамадскае багацце. □ Зложым з табой казкі, Песні з табой зложым, Радасці і шчасця Краіне прымножым.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; захмялелы. Пятро, крыху ап’янелы ад выпітага лікёру, абнімаў.. [Любу] і цалаваў у вусны, у гарачыя шчокі.Шамякін.
2.перан. Узбуджаны чым‑н. Ап’янелы ад шчасця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́РА У грэчаскай міфалогіі царыца багоў, дачка Кронаса і Рэі, жонка і сястра Зеўса. Лічылася ўладаркай хмар, маланкі і грому, пазней — багіня шлюбу і сямейнага шчасця, апякунка жанчын. Уяўлялі яе з яблыкам (сімвал шлюбу і ўрадлівасці), дыядэмай, скіпетрам царыцы, пакрывалам і ахвярнай чашай. Вылучалася жорсткасцю, раўнівым норавам. Міф пра Геру — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, скульптуры, карціны Карэджа, П.П.Рубенса, Дж.Цьепала, Н.Пусэна). У рым. міфалогіі Геры адпавядае Юнона.
Л.М.Драбовіч.
Гера і Ірыда. Фрагмент фрэскі з дома ў Пампеях. 50—79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́ВІЧ Вольга Міхайлаўна (4.7.1903, г. Порт-Артур — 13.9.1947),
бел. рэжысёр оперы. Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—31 артыстка БДТ-2. У 1933—47 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнічала ў стварэнні нац. рэпертуару (сааўтар лібрэта оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова). Лепшыя пастаноўкі — «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941). З інш. работ: «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1934), «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (1945), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́К Віктар Мікалаевіч (н. 20.4.1947, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). У 1980—83 выкладаў у БПІ. Працуе ў жанрах паліт., тэатр., рэкламнага плаката, якім уласцівы сінтэз выявы і шрыфту, лаканізм выразных сродкаў, эфектнае супастаўленне вобразаў. Аўтар плакатаў «Кветка шчасця» (1978), «Альпійская балада» (1980), «В.К.Бялыніцкі-Біруля» (1986), «Жывапіс і скульптура», «Графіка», «Народнае мастацтва» (усе 1986), «Курган» (1987), «Міраж» (1999), трыпціха «За мірны космас» (1985), тэатр. плакатаў для Дзярж. маладзёжнага т-ра Беларусі (з 2000).