аксамі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам; мошаст. Аксеня была ў новай сукенцы з вішнёвага аксаміту. Чорны. / У паэтычных параўнаннях. Ці ў верасах іскрыцца павуціна; Ці зелянее руні аксаміт. Кірэенка.

[Ад грэч. hexamitos — з шасці нітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саці́н, ‑у, м.

Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок. Нямала спакусы тут і для самой гаспадыні: і гэтакі, што мяса, шчыльны і мяккі мультан, і сацін, і корт на спадніцу. Васілевіч.

[Ад фр. satin — атлас.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фай

(фр. faille)

шчыльная рубчастая шаўковая або шарсцяная тканіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гарніту́р ’гарнітур’ (БРС), ’від тканіны’, ’шаўковая тканіна’ (Нас.), гарні́тур ’касцюм’ (Касп.), гарні́тар ’касцюм’ (Шат.), гарні́дар ’гарнітур, касцюм’ (Сл. паўн.-зах.). Слова гарніту́р, як і рус. гарниту́р, запазычана з ням. Garnitur (< франц. garniture). Гл. Фасмер, 1, 394. Гарніту́р у значэнні ’від тканіны, шаўковая тканіна’, рус. гарниту́ра, гарниту́р ’тс’ (таксама граниту́р, галенту́р, гарлету́р) < франц. gros de Tours (Фасмер, там жа). Гарні́тур, гарні́тар ’касцюм’ гарні́дар < польск. garnitur ’тс’ (гл. Шат., Сл. паўн.-зах.). Параўн. Кюнэ, Poln., 56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

часуча́

(кіт. će-su-ća)

шчыльная шаўковая тканіна палатнянага перапляцення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кіта́йкашаўковая звычайная сіняя тканіну якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі’ (ТСБМ, Бяльк., Федар., Гарэц., Ант., Мал.), ’стужка’ (Доўн.-Зап., Сл. паўн.-зах., Ян., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атла́с

(гр. atlas = гладкі)

шаўковая тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

камка́

(цюрк. kamka, ад перс. kämhä)

шаўковая каляровая тканіна з узорамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліберці́

(англ. liberty)

бліскучая шаўковая тканіна, з якой шыюць блузкі, сукенкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

silken

[ˈsɪlkən]

adj.

1) шаўко́вы, ядва́бны

a silken dress — шаўко́вая суке́нка

2) як шо́ўк, шаўкаві́сты

silken hair — шаўкаві́стыя валасы́

3) лісьлі́вы о́лас, мане́ры)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)