Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
экспеды́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Адпраўка, рассылка і прыём грузаў, карэспандэнцыі і пад. (спец.).
Э. пасылак.
2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).
Э. газет.
3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.
Дыялекталагічная э.
Паехаць у экспедыцыю.
4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.
Члены экспедыцыі.
|| прым.экспедыцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПРЫХАДЖА́НЕ,
члены прыходскай абшчыны (прыхода), якія наведваюць храм, удзельнічаюць у богаслужэнні, прытрымліваюцца царк. прадпісанняў і матэрыяльна падтрымліваюць культавы будынак і прычт (свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі пэўнага прыхода).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЕ ФІЗІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (European Physical Society; ЕФТ). Засн. ў 1968. Члены (1997) — фіз. таварыствы, н.-д. ўстановы і вучоныя 36 краін (у т. л. Рэспублікі Беларусь з 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРО́БЛІСК»,
«Пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка», аб’яднанне бел. пісьменнікаў у ліп. 1927 — студз. 1928. Засн. ў Мінску. Ініцыятары стварэння і члены — выключаныя ў крас. 1927 з «Маладняка» Я.Бобрык, В.Каваль, Т.Кляшторны, В.Маракоў, І.Плаўнік, Я.Туміловіч, а таксама А.Гурло, А.Звонак, С.Фамін, М.Хведаровіч, Н.Чарнушэвіч і інш. Ставіла за мэту стварэнне пралетарскай л-ры, адлюстраванне ў маст. форме будаўніцтва сацыялізму ў рэспубліцы. З прычыны сваёй нешматлікасці і неакрэсленасці творчай праграмы суполка не разгарнула шырокай дзейнасці і заявіла (28.1.1928) пра самаліквідацыю. Члены яе былі зноў прыняты ў «Маладняк».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
партбюро́, нескл., н.
Партыйнае бюро — кіруючы выбарны орган пярвічнай партыйнай арганізацыі. Сакратар партбюро. □ Доўга члены партбюро і радавыя камуністы заклапочана радзіліся, шукалі новых шляхоў паляпшэння працы.Сабаленка.// Пасяджэнне, сход гэтага органа. Сёння ў 16 гадзін партбюро.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАТУРА́ЛЬНЫ РАД,
бесканечная паслядоўнасць усіх цэлых дадатных лікаў 1, 2, 3, ..., размешчаных па парадку іх узрастання. Члены Н.р. наз. натуральнымі лікамі, іх асн. ўласцівасці вывучаюцца лікаў тэорыяй. Гл. таксама Лік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕРШАСАКАВІКО́ЎЦЫ»,
«першамартаўцы», 1) члены«Народнай волі», арганізатары і ўдзельнікі забойства імператара Аляксандра II 13 (1 па старым стылі) сак. 1881. Непасрэдны забойца цара І.Я.Грынявіцкі смяротна паранены ў час замаху. Паводле суд. працэсу 7—10.4.1881 А.І.Жалябаў, С.Л.Пяроўская, М.І.Кібальчыч, Ц.М.Міхайлаў, М.І.Рысакоў павешаны, Г.М.Гельфман асуджана на вечную катаргу; інш. ўдзельнікі асуджаны на інш. працэсах «Нар. волі» 2) Членытэрарыст. фракцыі «Нар. волі» (15 чал.), арганізатары прадухіленага паліцыяй замаху на імператара Аляксандра III 13 (1 па старым стылі) сак. 1887 («другія першасакавікоўцы»). Паводле суд. працэсу 27.4—1.5.1887 П.І.Андрэюшкін, В.Дз.Генералаў, В.С.Асіпанаў, А.І.Ульянаў, П.Я.Шавыроў павешаны, астатнія прыгавораны да катаргі і ссылкі.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Прыхо́д ’парафія; ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Мат. Гом.; лях., Сл. ПЗБ), ’збор людзей на рэлігійнае свята’ (ПСл), пріхо́джынік ’прыхаджанін, парафіянін’ (Бяльк.). Рус.прихо́д ’царкоўны прыход’, укр.прихо́д ’парафія’. Аддзеяслоўны назоўнік з нулявой суфіксацыяй ад прыходзіць < хадзіць (гл.). Як мяркуе Фасмер (3, 368), першаснае значэнне — ’сход для выбараў старасты’. Паводле ЕСУМ (4, 582), запазычана з рускай мовы, што нельга выключыць і для беларускага слова.