подписа́ться под статьёй падпіса́цца пад арты́кулам;
подписа́ться на журна́л падпіса́цца на часо́піс;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
до́піс, ‑у, м.
Паведамленне пра што‑н., заметкі, дасланыя ў газету ці часопіс. Юнкораўскія допісы. □ Пісаў .. [Заранік] у газету мала — паслаў два аператыўныя допісы і нарыс пра брыгаду Лясовіча.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́ліо, нескл., н.
1. Кніга або часопіс намерам у аркуш або палову аркуша.
2. У рахунковых кнігах — правая і левая старонкі, якія маюць адзін і той жа парадкавы нумар.
[Ад лац. (in) folio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
journal
[ˈdʒɜ:rnəl]
n.
1) дзёньнік -а m., журна́л -а m.
2) ча́сапіс, часо́піс -у m., газэ́та f.
3) бухга́льтарскі журна́л
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
pictorial[pɪkˈtɔ:riəl]adj. ілюстрава́ны;
pictorial art выяўле́нчае маста́цтва;
a pictorial magazine/encyclopedia ілюстрава́ны часо́піс/ілюстрава́ная энцыклапе́дыя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«ВО́ЖЫК»,
сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца штомесячна ў Мінску на бел. мове. Пачаў выходзіць у ліп. 1941 як сатыр. плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Гомелі, потым у Маскве. Са жн. 1945 часопіс «Вожык». Друкуе фельетоны, байкі, гумарэскі, апавяданні, пародыі, інтэрмедыі, скетчы, памфлеты, анекдоты, пераклады сатыр. твораў, карыкатуры, малюнкі, шаржы. З 1957 выдае «Бібліятэку «Вожыка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗВАЖА́Й»,
бел. эмігранцкі часопіс. Выдаецца з 1974 у Канадзе штоквартальна на бел. мове. Мае падзагаловак «Часопіс беларускіх ветэранаў». Змяшчае хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы пра сустрэчы і з’езды эмігрантаў у Таронта, Кліўлендзе, Нью-Брансуіку, Манчэстры, Лондане. Асвятляе дзейнасць эмігранцкіх арг-цый, падзеі паліт. жыцця на Беларусі. Публікуе маст. творы, рэцэнзіі і інш.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ДИФФЕРЕНЦИА́ЛЬНЫЕ УРАВНЕ́НИЯ»,
штомесячны матэм.навук.часопіс. Засн. ў 1965 у Мінску як усесаюзны, з 1992 часопіс Расійскай АН, які выдаецца пры садзеянні Ін-та матэматыкі АН Беларусі. Асн.навук. кірункі: звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні, ураўненні ў частковых вытворных, спектральная тэорыя дыферэнцыяльных аператараў, інтэгральныя і інтэградыферэнцыяльныя ўраўненні, ураўненні ў канечных рознасцях, а таксама іх дастасаванні ў аўтам. кіраванні, інфарматыцы і матэм. мадэляванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАГА́ЗЫН ПО́ЛЬСКІ»
(«Magazyn polski», «Часопіс польскі»),
штоквартальны часопіс; орган Саюза палякаў у Беларусі. Выдаецца з 1992 у Гродне на польск. мове (лісты чытачоў друкуюцца на бел. і рус. мовах). Асвятляе пытанні гіст., культ. развіцця Беларусі, ВКЛ, некаторыя аспекты міжнац. адносін на тэр. сучаснай Беларусі. Змяшчае матэрыялы пра сусветна вядомых дзеячаў навукі, гісторыі Беларусі. Публікуе маст. творы бел. і замежных пісьменнікаў.