Тру́па ‘калектыў артыстаў тэатра, цырка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з рускай мовы, у якой слова труппа паходзіць з ням.Truppe ‘трупа’, ‘атрад’, ‘войска’, апошняе запазычана з франц.troupe ‘натоўп, банда’, якое з позналац.trouppus ‘гурт’ і ст.-франк.þrop ‘група’, што ўзнікла ў выніку метатэзы з þorp ‘натоўп, гурт’, ‘сяло’, параўн. ст.-англ.þorp, þrop, англ.thorp ‘вёска’, ням.Dorf ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Чарных, 2, 267; Даза, 729; Васэрцыер, 237; ЕСУМ, 5, 657).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мане́ж, ‑а, м.
1. Павее або абгароджанае месца для верхавой язды.
2. Арэна цырка.
3. Памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і пад. Бірыла ішоў .. у манеж, дзе ўпрагаліся ў малатарню коні.Чорны.Каля гумна на манежы хадзілі наўкруга дзве пары коней, а ў сярэдзіне раўла малатарня.Лобан.
4. Невялікая пераносная загарадка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.
[Фр. manège.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́жм.
1. (для верхавой язды) Manége [-ʒə] f -, -n, Aréna f -, -nen; Réitbahn f -, -en;
2. (арэна цырка) Manége [-ʒə] f -, -n;
3. (дзіцячы) Láufgitter n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
жаке́й
(англ. jockey)
1) прафесіянальны яздок на конных скачках;
2) спецыяліст па трэнінгу коней-скакуноў;
3) артыст цырка, які выконвае на неасядланым кані акрабатычныя трукі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІВАНО́ВА Дзіна Іванаўна (н. 9.9.1929, г. Валгаград, Расія),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1961). У 1962 салістка Петразаводскага муз.т-ра. З 1963 у Бабруйскім муз.-драм. т-ры, з 1965 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—75 салістка Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі, у 1983—87 салістка Бел. філармоніі. З 1987 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Голас шырокага дыяпазону і драм. здольнасці дазвалялі ёй ствараць разнапланавыя вобразы. Сярод роляў: Ірына, Агата («Пяе «Жаваранак» і «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Адэта Дарымонд, Мадлен, Тэадора Вердзье («Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Зорыка і графіня Ілона («Цыганскае каханне» Ф.Легара), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Віялета Леблан («Халопка» М.Стрэльнікава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙСКІ Барыс Іпалітавіч (3.9.1915, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1993),
бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Харбінскае вышэйшае муз. вучылішча (Кітай, 1932). З 1947 у СССР. З 1957 гал. дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 гал. дырыжор і маст. кіраўнік канцэртна-эстр.арк.Бел. тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я.Глебава, муз. камедый «Паўлінка» Семянякі і «Несцерка» Р.Суруса, вак.-сімф., сімф. і эстр. твораў і песень бел. кампазітараў для Бел. тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстр. і сімф. аркестраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ДЗІГЕР Пётр Васілевіч (н. 24.8.1949, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. і расійскі арт. аперэты (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Нар.арт. Беларусі (1998). Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1974). Працаваў у Куйбышаўскім т-ры оперы і балета. З 1977 у Белдзяржкансерваторыі, у 1978 і з 1981 у Бел.дзярж.муз. т-ры. У 1978—81 у Ленінградскай кансерваторыі. Яго выкананне вылучаецца высокім узроўнем майстэрства, багатай вак. культурай. Сярод партый на бел. сцэне; Дзяніс («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Доктар («Мільянерша» Я.Глебава), містэр Ікс, Эдвін («Прынцэса цырка», «Сільва» І.Кальмана), Карамэла («Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Янга («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Мікіта («Халопка» М.Стрэльнікава), Беня («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГ-НАВАЖЫ́ЛАЎ (сапр.Наважылаў) Анатоль Сяргеевіч
(н. 21.11.1910, г. Выбарг, Расія),
расійскі і бел. артыст цырка, ілюзіяніст. Засл. арт. Беларусі (1963). У цырку з 1927. Выступаў як акрабат-эксцэнтрык, муз. эксцэнтрык, клоун-дывановы. У 1930 займаўся маніпуляцыяй, з 1932 ствараў ілюзійныя нумары. Выступаў пад псеўд. Шаг. Сярод работ: «Калі заўтра вайна» (1937), «Перамога» (1946), «На цыркавой і міжнароднай арэне» (1951), «Чараўнік Ягорыч» (1956), «Руслан і Людміла» (1979). У 1960—67 кіраўнік Бел. цыркавога калектыву, дзе стварыў новы ілюзійна-трансфармацыйны атракцыён у праграме «Бывайце здаровы!». Выступаў з бел. калектывам у шапіто Гомеля, Бабруйска, Магілёва, Віцебска. Аўтар сюжэтаў і канструктар апаратуры большасці сваіх нумароў. З 1967 рэжысёр «Саюздзяржцырка». У 1969 пакінуў манеж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖЛА́ЕЎ Мурад Магамедавіч (н. 15.1.1931, Баку),
дагестанскі і расійскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1978), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1955). З 1989 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Акад.вял. канцэртнага аркестра Дзяржтэлерадыё Масквы. З 1993 выкладае ў кансерваторыі ў Растове-на-Доне (праф. з 1995). Аўтар першага дагестанскага балета «Гаранка» паводле Р.Гамзатава (паст. 1968). Сярод інш. твораў: кантаты; для сімф.арк. — паэма «Памяці 28 герояў-панфілаўцаў» (1953), сімф. карціны «Дагестан» (1955; 2-я рэд. 1960), сімф. танцы-карціны (1974), сімф. фрэскі (1979), сімф. ілюстрацыі «Імам Шаміль» (1992); канцэрт для джаз-аркестра («Афрыканскі», 1964, 2-я прэмія Міжнар. фестывалю джазавай музыкі, Прага, 1966); камерна-інстр. п’есы; хары, рамансы, песні, музыка для кіно, драм.т-ра, цырка. 1-я прэмія міжнар. конкурсу кампазітараў (Вена, 1959). Дзярж. прэмія Дагестана 1967. Дзярж. прэмія Расіі імя Глінкі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Уладзімір Генадзевіч (н. 3.2.1956, г. Чэлябінск, Расія),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1985, Свярдлоўск). З 1985 у Омскім муз. т-ры. З 1992 у Нац. т-ры оперы Беларусі, адначасова ў 1992—95 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вял. дыяпазону. Сярод партый на бел. сцэне: у т-ры муз. камедыі — Эдвін, Містэр Ікс, Тасіла («Сільва», «Прынцэса цырка», «Марыца» І.Кальмана), князь Арлоўскі («Лятучая мыш» І.Штрауса); у т-ры оперы — Ялецкі, Яўген Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Рангоні («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Радрыга, Жэрмон («Дон Карлас», «Травіята» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), партыя барытона (сцэнічная кантата «Карміна Бурана» К.Орфа), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Шарплес («Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні).