КУЦА́К (Аляксей Андрэевіч) (н. 12.2.1944, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1966). З 1966 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы ў галіне прыкладных даследаванняў кальцавых і лінейных лазераў, іх выкарыстання ў навігацыі і вымяральнай тэхніцы. Распрацаваў тэорыю лазераў з выпадковымі параметрамі і набліжаную тэорыю лазераў са звязанымі рэзанатарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДЭ ((Linde) Карл Паўль Готфрыд фон) (11.6.1842, г. Турнаў, Германія — 16.11.1934),
нямецкі фізік і інжынер, адзін з заснавальнікаў вытв-сці халадзільнай тэхнікі. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це. У 1868—78 і 1892—1910 праф. Вышэйшага тэхн. вучылішча ў Мюнхене. На падставе выкарыстання Джоўля—Томсана эфекту сканструяваў і пабудаваў першую прамысл. ўстаноўку для атрымання вадкага паветра (1895) і рэктыфікацыйны апарат для раздзялення паветра на кампаненты (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНЁК (Аляксандр Рыгоравіч) (17.3.1934, г. Гомель —22.9.1997),
бел.фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы квантавамех. метадаў тэорыі ўзбурэнняў, тэарэт. асновах лінейнай і шматфатоннай спектраскапіі іонаў, актывізаваных крышталёў і двухатамных малекул.
Тв.:
Аналитические методы в квантовомеханической теории возмущений. Мн., 1982 (разам з У.С.Каральковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (27.6.1927, г. Запарожжа, Украіна — 12.2.1993),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1991, чл.-кар. 1979). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). У 1951—86 у спец.НДІ. Навук. працы па нейтроннай фізіцы, фізіцы высокіх шчыльнасцей энергіі, уласцівасцях рэчыва пры экстрэмальных умовах звышмоцнага магн. поля і ціску, лазернай фізіцы, фізіцы паскаральнікаў зараджаных часціц. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэміі СССР 1953, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ГЕНДОРФ ((Poggendorff) Іаган Крысціян) (29.12.1796, г. Гамбург, Германія — 24.1.1877),
нямецкі фізік і выдавец. Чл. Берлінскай АН (1839). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1869). Вучыўся ў Берлінскім ун-це (1820—24), з 1834 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме і гісторыі фізікі. Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг электравымяральных прылад. Заснавальнік і рэдактар бібліягр. даведніка прыродазнаўчых і матэм. навук (1863), які носіць яго імя і выдаецца цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Леў Мікалаевіч) (н. 2.1.1940, Варонеж),
бел.фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фіз. электроніцы, лазернай фізіцы і лазерным прыладабудаванні. Правёў даследаванні механізмаў і цеплавых рэжымаў генерацыі розных тыпаў лазераў, эфекту палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці ў кальцавых лазерах.
Тв.:
Тепловые эфекты в газовых лазерах. Т. 1. Активные среды газоразрядных лазеров. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІО́ ((Biot) Жан Батыст) (21.4.1774, Парыж — 3.2.1862),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1803), Лонданскага каралеўскага т-ва (1815), Пецярбургскай АН (1819). Скончыў політэхн. школу ў Парыжы (1797). Праф. з 1800 Калеж дэ Франс, у 1808—49 Парыжскага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы і акустыцы. Адкрыў (1815) закон вярчэння плоскасці палярызацыі (закон Біо), разам з Ф.Саварам вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл.Біо-Савара закон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГСТРЭМ ((Ångström) Андэрс Іонас) (13.8.1814, г. Лёгдзё, Швецыя — 21.6.1874),
шведскі фізік, адзін з заснавальнікаў спектральнага аналізу. Скончыў Упсальскі ун-т (1839), дзе працаваў (з 1858 праф., у 1870—71 рэктар). Навук. працы Ангстрэма па спектральным аналізе, магнетызме, цеплавых з’явах і ўласцівасцях металаў. Вызначыў з вял. дакладнасцю даўжыні хваляў і склаў першы падрабязны атлас спектральных ліній сонечнага спектра. Адкрыў вадарод у сонечнай атмасферы. Імем Ангстрэма наз. адзінка даўжыні, роўная 10−10м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Кенет Гедэс (н. 8.6.1936, г. Уолтэм, ЗША), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН. Скончыў Гарвардскі ун-т (1956), дзе працаваў у 1959—62. З 1963 у Корнелскім ун-це (з 1971 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, тэорыі элементарных часціц і стат. фізіцы. Прапанаваў тэорыю фазавых пераходаў другога роду (тэорыя Вільсана), у якой даў дакладнае тлумачэнне тэмпературнай залежнасці цеплаёмістасці пры малых тэмпературах. Нобелеўская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬТА ((Volta) Алесандра) (18.2.1745, г. Кома, Італія — 5.3.1827),
італьянскі фізік, хімік і фізіёлаг. Вучыўся ў школе езуітаў. Працаваў ва ун-тах Павіі (1779—1815) і Падуі (1815—19). Вынайшаў (1799) т.зв. вольтаў слуп — першую крыніцу пастаяннага эл. току. Адкрыў кантактную рознасць патэнцыялаў. Сканструяваў шэраг эл. прыбораў (кандэнсатар, электраскоп, электрометр і інш.). Выявіў і даследаваў уздзеянне электрычнасці на жывыя тканкі жывёл і чалавека. Яго імем названа адзінка эл. напружання — вольт.