Калу́фар ’расліна Tanacetum balsamita (він., Кіс.), колуфер ’тс’ (Нас.). Рус.калуфер, кануфер ’тс’, ст.-польск.karupiel, karupień, karupier, karpiel ’назвы раслін’. Магчыма, апошняя форма сюды не адносіцца, гл. Слаўскі, 2, 85–86. Крыніцай прывсдзепых лексем лічыцца лац. або грэч. назва гваздзікоў caryophyllum, καπνόφυλλο v гл. Слаўскі, там жа; Фасмер, 2, 771 (дзе і літ-pa). Корш. (AfslPh, 9, 510) меркаваў аб турэцкім пасрэдніцтве (тур.karanfil), што цалкам магчыма, калі улічыць такую назву, як польск.turecka piwonia для Tanacetum balsamita. Расліна вядомая як лекавая і аздобная, у Еўропе сустракаецца і як здзічэлая; відавочна, што назва прыйшла разам з рэаліяй. Для бел. мовы, як можна меркаваць паводле лінгвагсаграфічнага крытэрыю (поўнач і усход), пасрэднікам была рус. мова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арыента́цыя
(фр. orientation, ад лац. oriens, -ntis = усход)
1) вызначэнне свайго месцазнаходжання; арыенціроўка (а. на мясцовасці);
2) перан. уменне разабрацца ў якіх-н. пытаннях, у навакольнай абстаноўцы;
3) перан. накіраванасць дзейнасці, якая вызначаецца інтарэсамі каго-н., чаго-н. (напр. а. на масавага чытача).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вярну́цца1, вярнуся, вернешся, вернецца; зак.
1. Прыйсці, прыехаць назад у тое месца, адкуль выйшаў, выехаў. Партызаны, Напэўна, пайшлі на заданне і яшчэ не вярнуліся з цяжкага бою.Свірка.У пошуках спосабу жыць гэта сям’я на некалькі год трапіла На Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася ў Беларусь.Чорны.//перан. Зноў з’явіцца, узнікнуць (пра пачуцці, настрой і пад.). Пакуль Стары распранаўся, начлежнік вадзіў вачамі за яго павольнымі, важнымі рухамі, і ўчарашняе прыкрае пачуццё вярнулася зноў.Брыль.
2. Зноў заняцца ранейшай справай. Вярнуцца да сваёй пастаяннай работы.
вярну́цца2, вернецца; незак.
Разм. Нахіляцца на бок. Човен вернецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыенці́р
(ням. Orientier, ад лац. oriens, -ntis = усход)
1) добра бачны на мясцовасці прадмет або элемент рэльефу, па якім можна вызначыць сваё месцазнаходжанне, знайсці пэўны аб’ект;
2) перан. кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка (напр. выбраць надзейны а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ісландскі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Дзіця прыроды» (1919). У 1919—24 падарожнічаў па Еўропе. Вынік яго духоўных пошукаў — раман «Каля Святой гары» (1924). Паступовы адыход ад рэлігійнасці ў філас. рамане «Вялікі ткач з Кашміра» (1927). У 1927—29 жыў у ЗША і Канадзе, пазней наведаў СССР.
Яго светапогляд эвалюцыяніраваў да сацыяліст. ідэй: раманы «Салка Валка» (т. 1—2, 1931—32), «Самастойныя людзі» (т. 1—2, 1934—35), кнігі эсэ і публіцыстыкі «Шлях на Усход» (1933) і «Руская казка» (1938). У рамане «Святло свету» (т. 1—4, 1937—40) пошукі гармоніі паміж рэалізмам і ідэалізмам. Аўтар раманаў: гіст. «Ісландскі звон» (т. 1—3, 1943—46), патрыят. і антываен. «Атамная база» (1948), «Герпла» (1952), «Летапіс хутара Брэкукат» (1957), п’есы «Срэбны месяц» (паст. 1954). З 1960-х г. у яго творах схільнасць да эксперым. форм, шырокае ўжыванне сімволікі, гратэску: раманы «Вернуты рай» (1960), «Хрысціянская апека пад ледавіком» (1968), «Вымольванне Божых дароў» (1972), аўтабіягр. трылогія («На лужку каля роднай хаты», 1975, «Я быў малады», 1976; «Гісторыя сямі мудрацоў», 1978), зб. навел «Буквар з сямі літар» (1964), драмы «Банкет са смажанымі галубамі» (1966) і інш. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклаў І.Пташнікаў. Нобелеўская прэмія 1955.
Тв.:
Бел.пер. — Атамная база. Мн., 1991;
Рус.пер. — Салка Валка. 2 изд. Л., 1985;
Самостоятельные люди. Исландский колокол. М., 1977;
Свет мира. М., 1994.
Літ.:
Крымова Н., Погодин А. Халлдор Лакснесс. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З АРХІТЭ́КТАРАЎ МІЖНАРО́ДНЫ, Міжнародны саюз архітэктараў (МСА),
міжнародная няўрадавая арганізацыя. Створаны ў 1948 у г. Лазана (Швейцарыя), сталае месцазнаходжанне штаб-кватэры — Парыж. Асн. задачы саюза: аб’яднанне на дэмакр. аснове архітэктараў усяго свету, абмен вопытам, павышэнне кваліфікацыі, умацаванне маст., навук. і прафес. сувязей паміж імі. Вышэйшы орган МСА — Асамблея (склікаецца раз у 3 гады), у час якой выбіраюцца Бюро і Савет. Быць членам саюза і прадстаўляць краіну можа толькі адна карпарацыйная арг-цыя (творчы саюз, асацыяцыя, ін-т і інш. арг-цыі архітэктараў). МСА аб’ядноўвае больш за 100 нац. секцый і рэгіянальных груп (Скандынаўскія краіны, краіны Балтыі і інш.). Нац. секцыі ўваходзяць паводле тэрытарыяльнай прыкметы ў адпаведныя рэгіёны, кожны з якіх узначальвае віцэ-прэзідэнт (Зах. Еўропа, Усх. Еўропа і Сярэдні Усход, краіны Амерыкі, Азія і Аўстралія, Афрыка). У рамках дзейнасці МСА функцыянуюць больш за 10 рабочых груп і праграм, працуюць камісія па міжнар. конкурсах (засн. Залаты медаль за выдатныя творчыя дасягненні, прызы за лепшы праект), праграма па прафес. практыцы і інш. Саюз мае кансультатыўны статус пры ЮНЕСКА, Эканам. і сац. савеце ААН. Выдаецца Бюлетэнь МСА (выходзіць раз у 2 месяцы). У 1990-я г. ў МСА уваходзіў Саюз архітэктараў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХАДЖЭ́ННЕ Ў ЦА́РГРАД»,
помнік стараж.-рус. і бел. літаратуры 14 — пач. 15 ст. Напісана смаленскім дзякам Ігнаціем, які ў 1389 суправаджаў у вандроўцы ў Царград (Канстанцінопаль) рус. мітрапаліта Пімена і пасля абрання мітрапалітам Кіпрыяна быў пакінуты ў складзе дыпламат. місіі пры Канстанцінопальскай патрыярхіі. Помнік дайшоў у 2 рэдакцыях: кароткай (15 ст.) і летапіснай (16 ст.) і ў шэрагу іх варыянтаў. Складзены паводле загаду смаленскага епіскапа Міхаіла як працяг летапісу, які, магчыма, Ігнацій вёў з 1370 (пазней названы «Сказание летом въ кратце»). У «Хаджэнні» апісаны прылеглыя да горада мясціны. барацьба паміж Іаанам IV Калуянам і Мануілам II Палеалогам за візант. пасад у 1390, землетрасенне 1391, каранацыя Мануіла II у 1393. Твор вызначаецца высокімі маст. якасцямі і багатай інфармацыяй пра шлях на Усход, насельніцтва Прычарнамор’я, грамадска-паліт. жыццё Візантыі. У ім ёсць унікальныя звесткі пра помнікі архітэктуры і мастацтва, манастыры, хрысц. святыні і інш. Спалучае летапісны стыль і традыцыі паломніцкай л-ры; твор пераходны да свецкага апавядання пра падарожжы, ён адзін з першых узораў аўтабіягр.бел. прозы.
Да тэксту Ігнація ў летапіснай рэдакцыі памылкова далучана ананімнае «Апісанне Іерусаліма», выпадкова пераплеценае ў 16 ст. разам з «Хаджэннем».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
1. Ваяваць некаторы час. Паваяваць некалькі месяцаў. □ Калі [Фёдар] паправіўся — трапіў яшчэ далей — на Далёкі Усход, дзе паспеў паваяваць яшчэ і з японцамі.Кірэенка.
2.перан.Разм. Пазмагацца за каго‑, што‑н. Усё-такі я некалі кахаў .. [Іру] і мо нават трошкі вінаваты, што яна стала такою. Не хапіла рашучасці паваяваць за чалавека.Сабаленка.//Разм. Пасварыцца, паспрачацца некаторы час. — Браточку, паедзем, бо калі я тут з сваёй бабай яшчэ паваюю, дык і пад бярозу будзе пара!..Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ДРАНГ НАХ О́СТЭН»
(ням. Drang nach Osten — націск на Усход),
экспансіянісцкая палітыка Германіі ў дачыненні да краін Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропы ў 9—20 ст., а таксама лозунг і гіст.-паліт. канцэпцыя, накіраваная на ідэалаг. абгрунтаванне і апраўданне гэтай палітыкі. Першапачаткова (9 ст.) Усх.-Франкскае (Герм.) каралеўства вяло наступ на тэр. Вялікамараўскай дзяржавы, Пасаўскай і Далмацінскай Харватыі. У 10—11 ст. «Свяшчэнная Рым. імперыя» прэтэндавала на землі палаба-прыбалт. славян, Чэхіі і Польшчы. У 2-й пал. 12 ст. — пач. 15 ст. брандэнбургскія і саксонскія князі пакарылі палаба-прыбалт. славян, Тэўтонскі ордэн — прусаў, ням. купцы, каталіцкая царква, Ордэн мечаносцаў і Лівонскі ордэн прасачыліся ва Усх. Прыбалтыку (далейшы рух на У спынены ў вышку Лядовага пабоішча 1242 і Грунвальдскай бітвы 1410), а Габсбургі захапілі славенскія землі. У 16—18 ст. утварылася шматнац. манархія Габсбургаў, якія падпарадкавалі Чэхію, Славакію, Венгрыю і Харватыю, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) значна павялічылася тэр. Прусіі. У 1850-я г. пачалася распрацоўка канцэпцыі «Д.н.О.» (гл.Пангерманізм, Пангерманскі саюз). Герм. імперыя (1871—1918) выкарыстоўвала пераважна эканам. пранікненне. Спробы рэалізацыі «Д.н.О.» мелі месца ў 1-ю і асабліва 2-ю сусв. войны (гл. план «Ост»).
Літ.:
Германская восточная политика в новое и новейшее время: Проблемы истории и историографии. М., 1974;
«Дранг нах Остен» и народы Центральной, Восточной и Юго-Восточной Европы, 1871—1918 гг.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУСІ́МСКІ БОЙ 1905, Цусімская бітва,
вырашальная марская бітва ў Карэйскім праліве каля а-воў Цусіма 27—28.5.1905 у руска-японскую вайну 1904—05. Адбылася пасля Порт-Артура абароны 1904—05 і гібелі 1-й Ціхаакіянскай эскадры, калі на Д. Усход прыбылі з Балт. мора 2-я і 3-я Ціхаакіянскія эскадры. Напярэдадні Ц.б. яны злучыліся пад агульным камандаваннем віцэ-адм. З.П.Ражэственскага (30 баявых караблёў, 228 гармат) і падышлі да Карэйскага праліва (накіроўваліся ва Уладзівасток). У ходзе Ц.б. яп. флот (121 баявы карабель, 910 гармат; каманд.адм. Х.Тога), які меў перавагу ў колькасці і хуткасці караблёў, артыл. узбраенні, разбіў лінейны баявы парадак рас. эскадры. 20 рас. караблёў, з іх 8 эскадраных браняносцаў, патоплены, 5 здаліся ў палон, у т. л.2 эскадраныя браняносцы; 5 тыс. матросаў і афіцэраў загінулі і патанулі. Некалькі караблёў, у т. л. крэйсер «Аўрора», здолелі прарвацца ў Манілу і Шанхай. Ва Уладзівасток прабіліся 3 караблі. У яп. флоце патоплены 3 мінаносцы і больш за 10 мінаносцаў пашкоджаны; 116 чал. былі забітыя і 538 параненыя. Сярод рас. маракоў — удзельнікаў Ц.б. былі і ўраджэнцы Беларусі: А.Р.Арлоў, А.К.Грыб, В.Ф.Кот, С.В.Хруцкі і інш. Разгром сіл рас. флоту ў Ц.б. азначаў канчатковае паражэнне Расіі ў вайне.
Літ.:
Золотарев В.А., Козлов И.А. Русско-японская война 1904—1905 гг.: Борьба на море. М., 1990;
Доценко В.Д. Морские битвы России, XVIII—XX вв. СПб., 1999;
Озеров К., Озеров Г. Правда о броненосце «Сисой Великий» (Цусима). 2 изд. Вильнюс, 2003;
Адамянц-Подъяков В. Герои Цусимы — наши земляки // Заря. 2002. 10 окт.