СВІДЗІ́НСКІ Уладзімір Іванавіч (20.5.1923, г. Віцебск — 16.3.1945),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Цэнтр., 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Камандзір стралк. роты лейтэнант С. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад Кіева. У Віцебску на тэрыторыі з-да, дзе ён працаваў, устаноўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́КСА ЗАКО́Ну гідрадынаміцы,
закон, які вызначае сілу супраціўлення, што дзейнічае на цвёрды шар пры яго павольным паступальным руху ў неабмежаванай вязкай вадкасці. Паводле С.з. сіла супраціўлення F = 6πμrv, дзе μ — каэфіцыент дынамічнай вязкасці, r — радыус шара, v — яго скорасць. Устаноўлены Дж.Г.Стоксам (1852). Выконваецца пры малых Рэйнальдса ліках і выкарыстоўваецца ў калоіднай хіміі, малекулярнай фізіцы і метэаралогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЦМАНА ПРЫ́НЦЫП,
фізічны прынцып, які ўстанаўлівае сувязь паміж энтрапіяй сістэмы і яе імавернасцю тэрмадынамічнай. Паводле Больцмана прынцып S = k lnW, дзе S — энтрапія і W — тэрмадынамічная імавернасць сістэмы, k — Больцмана пастаянная. Устаноўлены Л.Больцманам у 1872. На аснове Больцмана прынцыпу тлумачыцца стат. характар другога закону тэрмадынамікі: рэальныя працэсы пераводзяць тэрмадынамічную сістэму ў раўнаважны (найб. імаверны) стан, для якога значэнні S і W максімальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫБО́Г,
бажаство ўсходнеславянскай міфалогіі, ідал якога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980. Упамінаецца пад 980 у «Аповесці мінулых часоў». У «Слове аб паходзе Ігаравым» вятры названы Стрыбогавымі ўнукамі, якія стрэламі павяваюць з мора, што, магчыма, паказвае на атмасферныя функцыі С. У стараж.-рус. тэкстах імя С. пастаянна спалучаецца з імем Дажбога, што дае падставу проціпастаўляць або збліжаць іх функцыі і значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́СА (ад ням. Trasse напрамак лініі, шляху),
1) лінія, якая вызначае напрамак руху ці гранічную вось дарогі, канала, чыгункі, лініі электраперадач і сувязі, трубаправода і інш. 2) Устаноўлены маршрут рэгулярных палётаў самалётаў, руху воднага транспарту паміж вызначанымі пунктамі; таксама іншая дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты.
3) Вогненны ці дымавы след у паветры, які пакідае трасіруючая куля, снарад і пад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С,
парадак разбору і вырашэння судом цывільных спраў, а таксама парадак выканання пастаноў судоў і некаторых інш. органаў, устаноўлены нормамі цывільнага працэсуальнага права. Уключае рэгламентаваную законам дзейнасць судоў па ажыццяўленні правасуддзя, дзейнасць суд. выканаўцы, усіх удзельнікаў судаводства і звязаных з ім юрыд. адносін, што ўзнікаюць у працэсе судаводства. Крыніцамі Ц.п. з’яўляюцца Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ранжы́р
(ням. Rangierung, ад фр. ranger = ставіць у рад)
1) пастаноўка людзей па росту ў адну шарэнгу;
2) перан. пэўны парадак у чым-н., устаноўлены правіламі і традыцыямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРХІМЕ́ДАЎ ВІНТ,
водападымальная машына, вынайдзеная Архімедам у 3 ст. да н.э. Уяўляе сабой вал з вінтавой паверхняй, устаноўлены ў нахіленай трубе, ніжні канец якой апушчаны ў ваду. Пры вярчэнні (напр., ад ветравога кола ці інш. рухавіка) вінтавая паверхня вала перамяшчае ваду ўверх па трубе (на вышыню да 3—4 м).
Выкарыстанне архімедавага вінта для перамяшчэння вады: 1 — труба; 2 — архімедаў вінт; 3 — ветравы рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІЛЕ́Я ПРЫ́НЦЫП АДНО́СНАСЦІ,
прынцып класічнай механікі, які сцвярджае, што пры аднолькавых пач. умовах усе мех. працэсы адбываюцца аднолькава ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА). Гэты прынцып, устаноўлены Г.Галілеем у 1636, адлюстроўвае адноснасць мех. руху і эквівалентнасць усіх ІСА. Матэматычна Галілея прынцып адноснасці выражае інварыянтнасць (нязменнасць) ураўненняў механікі адносна Галілея пераўтварэнняў. Пры скорасцях руху, блізкіх да скорасці святла ў вакууме, Галілея прынцып адноснасці замяняецца адноснасці прынцыпам Эйнштэйна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ РЭЖЫ́М,
прынцып, што ўжываецца ў міжнар. дагаворах, паводле якога юрыд. і фіз. асобам адной дагаворнай дзяржавы даюцца на тэрыторыі другой дагаворнай дзяржавы такія ж правы, ільготы і перавагі, што і яго ўласным юрыд. і фіз. асобам. Можа быць устаноўлены ў заканадаўстве асобных дзяржаў. Напр., ветэраны Вял.Айч. вайны карыстаюцца сваімі правамі на тэрыторыі краін СНД, незалежна ад таго, грамадзянамі якой з гэтых краін яны з’яўляюцца.