Іголкі, ігліца ў хваёвых раслін. Пад адной магутнай елкай я знаходжу зручнае месца, каб адпачыць, зграбаю вялікую кучу прэлай шыпулькі і саджуся на яе, нібы на падушку.Хомчанка.— На паўвяршка выцягнуліся, — сказала.. [Васіліна], кратаючы пальцамі маладыя шыпулькі ялінак.Савіцкі.Самая-самая верхавінка маладой сасонкі падобна на вожыка. Вострыя шыпулькі тырчаць угору.Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hold up
а) падтры́мваць, падпіра́ць
б) трыма́цца ў цане́, высо́ка цані́цца
в) пака́зваць; падня́ць уго́ру, каб паказа́ць
г) затрыма́ць сі́лаю і абрабава́ць
д) патрыва́ць, пратрыма́цца не́йкі час (напр. пра ве́цер)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.
1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык.Бядуля.З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер.Лось./убезас.ужыв.Ад ракі падзьмула халадком.Бяганская.І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём!Агняцвет.
2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго.Шынклер.— Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Узняць на дыбкі. [Ельскі] сустрэўся са Сцяпанам. Па момант нібы зжахнуўся ад яго фігуры волата, а пасля ўздыбіў каня.Пестрак.
2. Падняць угору, падняць дыбам. Над сажалкай, уздыбіўшы ваду, імкліва пранёсся віхор і затрашчаў у каноплях.Ракітны.Міхалькоў з групаю адважных і ўжо вопытных падрыўнікоў так уздыбіў сваімі ўзрывамі шлях, што прывесці яго да ладу гітлераўцам будзе не так лёгка.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áufwärts
advуго́ру; наве́рх
den Strom ~ fáhren* — плысці́ ўве́рх па рацэ́
~ gehen* — vi (s) паляпша́цца
es geht áufwärts mit ihm — ён папраўлцецца [выздара́ўлівае]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Намерыцца нешта зрабіць. Камендант наважыўся ўласнаручна адабраць сцягі і стаў праціскацца праз натоўп.Пестрак.Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў.Лынькоў.// Рашыцца, адважыцца на што‑н. Карызна прыехаў з пэўным рашучым намерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім, адкрыць яму ўсе свае сумненні.Зарэцкі.Цымончык перасунуў трохі ногі, адклаў убок беражліва шапку, .. але казаць не наважыўся.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uphill
1.[ʌpˈhɪl]
adv.
угару, уго́ру
a mile uphill — адну́ мі́лю ўгару́
2.[ˈʌphɪl]
adj.
1) які́ ідзе́, падніма́ецца ўгару́
it is an uphill road all the way — Гэ́тая даро́га ідзе́ ўве́сь час ўгару́
2) цяжкі́
an uphill fight — цяжко́е змага́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
асле́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслеп, ‑ла; зак.
1. Стаць сляпым, страціць зрок. [Зоська:] Што ж гэта я, значыцца, аслепну? [Данілка:] Можа і аслепнеш. Але ты і ўжо не ўсё бачыш.Купала.//перан. Перастаць прапускаць святло. Побач — пародыя на магазін, Вокны аслеплі ад тлустай гразі.Панчанка.//перан. Стаць цёмным, непраглядным. Аслепла ўсё, І толькі свеціць «Сляпак» паходны ў бліндажы.Калачынскі.// Часова перастаць бачыць, адрозніваць прадметы. Мядзведзь на хвіліну аслеп.Бядуля.Увайшоў.. [Янка] у палац, глянуў угору, траха не аслеп.Якімовіч.
2.перан. Перастаць заўважаць, разумець тое, што адбываецца вакол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.
Разм. Нечакана завыць, пачаць выць (пра жывёл). / Пра плач, крык чалавека. [Малады чалавек] адпіхнуў Косцю набок. — Я цябе зараз!.. — узвыў Шмыг, узняў угору кулак.Мыслівец./ Пра вецер, матор і пад. Узвыла паветра пад гарачым свістам снарадаў.Лынькоў.Узвыў рухавік, і серабрысты знішчальнік камандзіра палка памчаўся на старт і з ходу пайшоў на ўзлёт.Алешка.//перан. Прыйсці ў стан адчаю, жаху. У павеце падпалена некалькі памешчыцкіх маёнткаў і асадніцкіх фальваркаў .. Памешчыкі .. узвылі. Дамагаліся ад стар[а]сты паслаць усе сілы, якія ёсць, на ратаванне маёнткаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Падняўшы, занесці куды‑н. наверх. Узнесці цэглу на другі паверх. Узнесці вёдры з вадой на ганак. □ Па лесвіцы, што стаяла прыслоненая да ўтрамбаванага сена, [дзяўчынкі] ўзнеслі дзіця наверх, аж пад дах, раскудлачылі трохі сена, выскублі ямачку і паклалі Валю.Ус.
2.перан.; што. Падняць, узняць увысь, угору; ускінуць. На ўсход, на поўнач гетман глянуў, Уладарна ўзнёсшы булаву.Жычка.І ўзнёс ён [музыка] смык рукою, і павёў яго па струнах...Дубоўка.// Накіраваць угору, у вышыню. Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба.Лынькоў.Аж да самых нябёс, аж да сонца ты [горад] узнёс свае мачты — пад’ёмныя краны.А. Вольскі./ Пра вочы, позірк і пад. Калі ж часам і крадзецца сум (Я сумую, раўную, кахаю), Вочы смела на змрок узнясу, заспяваю, назло заспяваю.Хведаровіч.
3.што. Збудаваць, пабудаваць. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы.Крапіва.
4.перан.; каго-што. Узвялічыць, узвысіць; усхваліць. Другі ўрывак [«Слова аб палку Ігаравым»], у якім апавядаецца пра князя Усяслава, .. паэт узнёс як узор паэзіі.Лойка.
•••
Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)