Тупі́ца ‘тупая сякера’, ‘тупы, някемлівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Руб., ТС, Касп., Пятк. 2, 3), ‘тупая сякера’ (Чач., Бяльк., Варл.), ст.-бел. тупица ‘тупая сякера, каса і пад.’ (1590 г., ГСБМ). Да тупы (гл.), паводле Борыся (631–632), першапачаткова ў адносінах да прылад, пазней — у адносінах да чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ны́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ныць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Цягучы, тупы (пра боль). Нейкі непрыемны асадак гарэў на сэрцы, аддаваўся ў ім тупым ныючым болем. Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад ныць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pointless

[ˈpɔɪntləs]

adj.

1) бяз сэ́нсу; недарэ́чны

2) тупы́, без вастрыя́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ёлуп, ‑а, м.

Лаянк. Бесталковы, тупы чалавек; дурань, асталоп. — У, ёлуп.., — лаяў сябе дырэктар. — Як жа яно так? Што ж гэта магло здарыцца? Караткевіч. [Нупрэю], відаць, прыемна было бачыць, што я не ёлуп які, а ўсяму вучуся, усё пераймаю ад яго. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў. Гарэцкі. [Камісар:] — Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ — гэта адно цэлае, непарыўнае. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ламаццё ’ламота ў плячах’ (Шат.), рус. ломотьётупы. працяглы боль’. Бел.-рус. ізалекса. Ад ламотайпрасл. lomota. Да ламаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кы́чма ’бязрогая або з кароткімі рагамі карова’ (Клім.). Да *кык‑ьма < прасл. kyką. Параўн. чэш. kikatyтупы’. Гл. кіч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссаць, ссу, ссеш, ссе; ссём, ссяце́, ссуць; ссі; незак., што.

1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае).

С. малако.

2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі.

С. соску.

С. лапу.

С. палец.

3. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.).

|| наз. сса́нне, -я, н. (да 1—3 знач.); прым. сса́льны, -ая, -ае.

Ссальныя рухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́нка ’пятка яйца’ (воран., ЛА, 1), ’тупы канец яйца’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), запазычана з літ. pūnė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупе́ць ‘станавіцца тупым, неўспрымальным’ (ТСБМ), ст.-бел. тупети ‘слабець’: на блисканѧ з грому ѡko людское тупѣе (ГСБМ). Гл. тупа, тупы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)