Та́ргаць ’трымаць’: не хачу, каб мяне таргалі (гродз., Сл. ПЗБ). Імаверна, з польск.targać ’смыкаць, цягаць, разрываць’ з семантычнымі зменамі (недакладная семантызацыя або ўжыванне слова).
Тарга́ць ’тузаць, смыкаць, церабіць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ’тузаць, торгаць’ (Стан.). Да торгаць (гл.) з адлюстраваннем акання ў першым складзе ў сувязі з канцавым націскам, хутчэй за ўсё, паводле сказа́ць — сказану́ць, гл. таргануць. Параўн. рус.расторга́ть — расто́ргнуть ’разарваць’, гл. Фасмер, 4, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
szarpać
незак.
1. (і)рваць; драць; раздзіраць;
2. тармасіць; тузаць; торгаць;
szarpać kogo za włosy (rękaw) — тузаць (торгаць) каго за валасы (рукаў);
szarpać komu nerwy — матаць (вымотваць) каму нервы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nésteln
1.vt завя́зваць, зашнуро́ўваць
2.vi (an D) круці́ць (у руках), ту́заць (за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тро́хаць (тро́хъць), тро́хнаць (тро́хнъць) ‘тузаць, трэсці’, ‘круціць, ківаць, махаць’ (мёрск., Нар. сл.). Да траха́ць (гл.) з заменай а > о пад націскам, новаўтварэнні ад трэсці (параўн. Фасмер, 4, 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарпа́к ’спружыноўка’, тарпа́чыць ’баранаваць спружыноўкай’ (мёрск., ЖНС), сюды ж тарпа́чык (тырпа́чык) ’зламаны ножык’ (Бяльк.). Няясна; параўн. польск.дыял.tarpać ’рваць, драць, тармасіць, тузаць’, параўн. іншую назву спружыноўкі — драпа́к (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. і без дап.Тузаць некаторы час; тузануць некалькі разоў. Вылазячы з-за стала, ён ласкава патузаў унука за віхры.Чорны.
2.Разм. Злёгку пабіць, набіць. Аднагодкі спрабавалі дражніць іх [Міколку і Таню]: «Жаніх і нявеста, жаніх і нявеста!» але, пасля таго як Міколка патузаў аднаго, самага смелага, чапляцца перасталі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., накаго-што і без дап.
Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць.Якімовіч.Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў.Чарнышэвіч.[Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова.Сабаленка.// Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.
2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Турсу́чыць ‘трэсці, вытрасаць’ (Сцяшк. Сл.), ‘трасці, трусіць’ (калінк., Арх. ГУ). Параўн. рус. дай. турсу́чить ‘торгаць, тузаць, рваць’. Няясна (Фасмер, 4, 125). Можна дапусціць сувязь з папярэднім словам у якасці дзеяслова працяглага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́згаць ‘тузаць, цягаць’ (Ласт., Сцяшк. Сл., Стома Сл.; смарг., Сл. ПЗБ), ту́зґыць, тузґы́ць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузгану́ць ‘пацягнуць’ (Стома Сл.), ‘рэзка пацягнуць, ірвануць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ту́згацца ‘важдацца, намагацца нешта зрабіць’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. рус.валаг.ту́згать ‘біць, калаціць’ (СРНГ), апошняе паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі пярэчыць меркаванню Саўкі (Запісы, 1999, 23, 57) пра запазычанне слова з літоўскай мовы (параўн. літ.tūzgė́ti ‘ляскаць, шчоўкаць’), што пацвярджае анаматапеічны характар лексемы. Сюды ж тузґані́на ‘тузаніна’ (мёрск., Нар. словатв.), тузганы ‘які тузаецца, торгаецца’ (У. Дубоўка, гл. Каўрус, Словаклад).