яснавяльмо́жны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Форма ганарова-пачцівага называння польскіх паноў і ўкраінскіх гетманаў. Умеюць гнуць, сціскаць і трэсці Яснавяльможныя паны. Колас. // у знач. наз. яснавяльмо́жны, ‑ага, м. Польскі пан ці ўкраінскі гетман. Людзі голасам галасілі ад панскай ласкі. Шукалі дзе якую ўправу на яснавяльможнага. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трасія́ ‘дрыгва, балота’ (Бяльк.), укр. тресія́ ‘тс’. Да трэсці (гл.), зборны назоўнік роднасны рус. пск. трясь, тре́сся, тря́сье ‘дрыгва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трось-трось ‘трух-трух’ (віл., Сл. ПЗБ). Выклічнік ад дзеяслова трэсці (гл.), мена е > о, як у тро́ска ‘трэска’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́халле ‘гніль, старызна, нікому не патрэбныя рэчы’ (Мядзв.), трахо́лле ‘старая парваная адзежа’ (Юрч. Сін.), ‘лахманы’ (Юрч. Мудр.), тряхо́льля ‘транты’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. трехо́лье, треха́лье ‘тс’, якія Куркіна (Этимология–1983, 27) збліжае з балг. тракам ‘стукаць, тарахцець’, літ. trėkti ‘псаваць, знішчаць’. Магчыма, вытворнае ад траха́цьтрэсці’ (гл), параўн. трасару́бка і наватвор траса́ць (гл. трэсці); пра сувязь асноў гл. Фасмер, 4, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міну́цца, ‑нецца; зак.

1. Прайсці; скончыцца. Толькі што мінулася пара безупынных дажджоў. Чорны. Бацькаў гнеў даўно мінуўся. Колас.

2. Застацца ззаду; скончыцца. Мінулася невялічкае азярко, што краем падступіла да самай дарогі. Скрыган. Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок. Мележ. Калі мінуўся пясок, пачало трэсці на калдобінах. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́та 1, ‑ы, ДМ лаце; Р мн. лат; ж.

Кавалак тканіны, скуры і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад. Прыкметы падышлі якраз: знарок запушчаная барада, два залатыя зубы, лата на левым калене. Брыль.

•••

Латамі трэсці гл. трэсці.

Лата на лаце — пра вельмі старое латанае адзенне. Ля саней застаўся .. чалавек у кароткай ватоўцы, у лапцях, у суконных гаспадарскіх нагавіцах — лата на лаце. Чорны.

ла́та 2, ‑ы, ДМ лаце; Р мн. лат; ж.

Дошка, жэрдка і пад., якія кладуцца ўпоперак крокваў. Снегу на страсе няма, і латы на бурай струхле[л]ай саломе тырчаць голымі пачарнелымі парэбрынамі. Галавач. У змроку відаць было, як у неба ўрэзвалася скрыжаванне лат. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калаці́ць

1. (хістаць, трэсці) schütteln vt, rütteln vt;

2. (пра гарачку) frösteln vi, schütteln vi; erschuern lssen*;

яго́ калаці́ла ліхама́нка er wrde vom Feber geschüttelt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зноби́ть несов.

1. безл. зя́біць, трэ́сці, калаці́ць;

меня́ (его́) зноби́т мяне́ (яго́) зя́біць (трасе́, кало́ціць);

2. (студить) прост. студзі́ць, халадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трасяні́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. трэсці (у 2 знач.); трасенне.

2. Калыванне пры яздзе па няроўнай дарозе. [Панасюк:] — Я, напрыклад, нядаўна ехаў у поездзе, дык такая была страшэнная трасяніна, што ледзь на нагах трымаўся. «Звязда».

3. Разм. Сварка, калатня. І ўсё ўстала прад вачыма Беднае кабеты: .. Сваркі, трасяніна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трухане́ц ‘стрэсены арэх’ (Янк. 1). Да трухану́ць — шматкратнага дзеяслова ад трухну́ць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом., Юрч. Вытв.), параўн. польск. trząchnąć, якое да trząśćтрэсці’ (Брукнер, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)