паварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Зрабіць некалькі рухаў; пашавяліцца. Усе трое сядзелі хвіліну нерухома, баючыся дыхнуць, не тое што паварушыцца. Шашкоў. Старшыня рэўкома папярэдзіў: без яго каманды ніхто не мае права нават паварушыцца. Грахоўскі.

2. перан. Заняцца чым‑н., праявіць актыўнасць у чым‑н. [Шыковіч:] — Дык што ж, па-твойму, пакінуць .. [Савіча] ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя, як рэабілітаваны імёны тысяч ні ў чым не вінаватых людзей. Шамякін. Тады толькі паварушыўся стараста і вызваліў з балота а. Мадэста. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Plenus rimarum (Terentius)

Увесь у трэшчынах (г. зн. балбатлівы).

Весь в трещинах (т. е. болтливый).

бел. Свіння скажа бораву, а бораў усяму гораду. Скажы адной курыцы, а яна ўсёй вуліцы. Дзед бабе па сакрэту, а яна ўсяму свету. Сказала кума куме ‒ і пайшло па сяле.

рус. Знала б наседка, узнает и соседка. Дырявая бочка. Весь как есть, с начинкой и потрохами. Скажешь курице, а она всей улице.

фр. Ne crie pas sur les toits ce qu’on t’a confié à l’oreille (Не кричи с крыши обо всём, что тебе доверили на ушко). Secret de comédie/de Polichinelle (Секрет полишинеля).

англ. Ill news travels fast (Дурные новости быстро распространяются).

нем. Was drei wissen, erfahren bald dreißig (Что знают трое, узнают вскоре тридцать).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

паве́ць, ‑і, ж.

1. Пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго‑н. ад дажджу, непагоды. І застукалі дзве сякеры — двое [салдат] калолі, а трое насілі дровы пад павець. Хомчанка. Пад павець пачалі насіць мяхі з цэментам, згружаць цэглу. Лупсякоў.

2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы; дрывотнік. Ралан, даючы ключ, загадаў Станіку і Чэсю прынесці дроў з павеці і распаліць стаяк. Грамовіч.

3. перан. Тое, што навісае, утвараючы падабенства павеці. Узняла парасоны дрэў Фергана, над асфальтам навісла павець прысад. Русецкі. Над галавой — дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трох1: трёх‑трёх — пра трасенне (Юрч. СНЛ), трёх‑трёх — пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманні, у аснове якіх ляжыць апакопа дзеяслова трохаць, гл. Магчыма, сюды ж трох-трох — калі нехта падпраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла (полац., Нар. лекс.).

Трох2трое’ (Сл. ПЗБ), ‘утрох (асобна аб мужчынах і аб жанчынах)’ (Мат. Маг. 2). Форма трох (тут Н. скл.) утворана ад формы М. скл. лічэбніка ст.-бел. трие, три, параўн. трьхъ (‘аб трох’). Відаць, адбылося гэта пад уплывам старапольскай мовы, дзе trzech (з М. скл.) пашырылася на лічэбнік Н. скл. (абазначала ‘тры’) з XIV ст. — па ўзоры скланення лічэбнікаў і прыметнікаў, у якіх Р. і М. скл. мелі агульную форму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры ‘лік і лічба 3’, ‘колькасць, абазначаная лічбай 3’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Федар. 4, Ян., ТС, Сл. ПЗБ), трі ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. три, тры ‘лік, колькасць 3; група з трох чалавек’, трии ‘тс’ (ГСБМ). Звяртаецца ўвага на спалучэнне ў народнай мове няпарных лічбаў: тры пяць ‘тры разы па пяць’ (адсюль народнаэтымалагічнае тлумачэнне назвы Прыпяць), тры дзевяць — колькасць вугалькоў пры зняцці ўрокаў і інш. (Кольб., 441). Укр. три, трийе (м. р.), рус. три, стараж.-рус. трье (м. р.), три (ж. і н. р.), польск. trzejтрое мужчын’, trzy, ст.-польск. trzy (з XV ст.), trze (м. р. асабовы), н.-луж. tśo (пра мужчын), tśi, в.-луж. tři (ж. і н. р.), tšo (м. р.), палаб. tåri; чэш. tři, ст.-чэш. tři (ж. і н. р.), třie (м. р.); славац. trî (ж. і н. р.), traja (м. р.), славен. tri (ж. і н. р.), tríje (м. р.), харв. trî, серб. три̂, макед. три, балг. три́(те), ст.-слав. триѥ (м. р.), три (ж. і н. р.). Прасл. *trьje (м. р.), *tri (ж. і н. р.) роднаснае ст.-інд. tráyah (м. р.), trī, tríni (н. р.), авест. vrayō, арм. erek‘, ст.-грэч. τρετς, дыял. τρέες, τρης, алб. tre, trí, лац. trēs, оск. trís, вал. tri, тахар. A tre, хецк. tri, ст.-ісл. þrír, гоцк. þreis, þreja, літ. trys, лат. trî < і.-е. *trei̯‑ ‘тры’, *trei̯o‑/*troi̯oтрое’ (Фасмер, 4, 101–102; Чарных, 2, 262; Скок, 3, 500–501; Махэк₂, 657; Брукнер, 580; Борысь, 651; ЕСУМ, 5, 634; Бязлай, 4, 224–225; Новое в рус. этим., 235–237; ESJSt, 16, 983).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Разм.

1. над чым і без дап. Рабіць што‑н. складанае, незвычайнае; прыдумваць што‑н. Два гады Анатоль мудраваў над разцамі, заходзіў у тупік і зноў, як апантаны, браўся за новае. Асіпенка. Трое хлапчукоў-падлеткаў мудравалі над вялікай і прыгожай мадэллю самалёта. Ракітны.

2. Залішне ўскладняць якую‑н. справу. Ганька за сталом доўга не мудруе. Раз-раз алюмініевай лыжкай .. — і неўзабаве па ўсёй поліўцы. А затым і па кашы! Васілевіч. // Хітрыць. — Мудруеш, ты Язэп, — гаворыць нарэшце [Максімка]. Не, не мудруе Язэп.. Не жыў бы ён у тым доміку фінскім. Не прывык бы. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Suadelae multae fabricabunt atria stulte

Чым больш парад, тым горшы дом.

Чем больше советов, тем хуже дом.

бел. Дзе кухараў шэсць, там нечага есць. У сямі нянек дзіця без носу. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Дзе трое на куце сядзіць, там у гаршку трасца кіпіць. Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма. Дзе бабаў многа, там хата немяцёна.

рус. У семи нянек/мамок дитя без глазу. Чем больше поваров, тем хуже суп. У семи пастухов овцы не стало. Где нянек много, там дитя безного. Где много лекарей, там много недугов. У семи дворов один топор, да и тот без топорища.

фр. Plus il y a de cuisiniers moins la soupe est bonne (Чем больше поваров, тем хуже суп). Chez sept nourrices l’enfant sans yeux (У семи нянек дитя без глаз).

англ. Too many cooks spoil the broth (Слишком много поваров портят бульон).

нем. Viele Köche verderben den Brei (Много поваров портят кашу). Viele Hirten, übel gehütet (Много пастухов плохо стерегут).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ПЕ́РШЫ З’ЕЗД РСДРП.

Адбыўся нелегальна 1—3.3.1898 у Мінску, абвясціў заснаванне Рас. с.-д. партыі (РСДРП). На ім прысутнічала 9 дэлегатаў ад 6 мясц. с.-д. арг-цый: Пецярбургскага (С.​І.​Радчанка), Маскоўскага (А.​А.​Ванноўскі), Кіеўскага (П.​Л.​Тучапскі) і Екацярынаслаўскага (К.​А.​Петрусевіч) «Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа», два ад кіеўскай «Рабочай газеты» (Б.​Л.​Эйдэльман і М.​А.​Вігдорчык), трое ад Бунда (А.​І.​Крэмер, А.​Мутнік, Ш.​Кац). За 3 дні работы з’езда было праведзена 6 пасяджэнняў. Пратаколы не вяліся, запісваліся толькі рэзалюцыі з’езда. Партыю вырашылі назваць Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Пазней пры складанні Маніфеста ў назву было ўнесена слова «рабочая». Было вырашана, што вышэйшым органам партыі з’яўляецца з’езд, а выканаўчым — ЦК, які выбіраецца з’ездамі і падсправаздачны яму. У рэзалюцыі па нац. пытанні запісана, што партыя прызнае за кожнай нацыянальнасцю права на самавызначэнне, у т. л. і права на нац. аўтаномію с.-д. рухаў. З’езд адхіліў ідэю цэнтралізму ў кіраўніцтве партыяй. Выбраў ЦК з 3 чл. (Радчанка, Эйдэльман, Крэмер), прызнаў «Рабочую газету» афіц. органам партыі, прыняў рашэнне пра выданне Маніфеста партыі і даручыў яго рэдагаванне ЦК. Гэты дакумент быў напісаны П.​Струвэ і надрукаваны ў падп. друкарні ў Бабруйску. Пазней Маніфест апублікаваны ў с.-д. газетах Берліна, Парыжа, Лондана, Жэневы. Адразу пасля з’езда «Саюзы барацьбы» і с.-д. групы пачалі пераўтварацца ў парт. к-ты. Аднак партыя як адзіная с.-д. арг-цыя яшчэ не была створана: не былі прыняты статут і праграма, 8 з 9 дэлегатаў пасля з’езда былі арыштаваны, друкарню і 3-і нумар «Рабочей газеты» захапіла паліцыя. На II з’ездзе РСДРП (1903) рас. сацыял-дэмакратыя раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў. У Мінску ў доме, дзе адбыўся I з’езд РСДРП, створаны Дом-музей з’езда РСДРП.

Літ.:

Маркова Р И. Первый съезд РСДРП. М., 1965;

Король А.С. Соединяясь в партию. Мн., 1988;

Симанюков С.М. Дом-музей I съезда РСДРП. Мн., 1998.

С.​М.​Сіманюкоў.

Дом-музей Першага з’езда РСДРП.

т. 12, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пахава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пахавання (у 2 знач.). Пахавальны абрад. Пахавальная працэсія. Пахавальны звон. // Які скарыстоўваецца на пахаванні, прызначаны для пахавання. Ціха напяваючы пахавальны марш, байцы падымаюць нябожчыка. Глебка. // Які выконвае абрад пахавання, арганізуе пахаванне. Пахавальнае бюро. □ З грузавіка выйшлі трое ў такіх жа мышастых мундзірах, якія былі і на тых, што ляжалі на паляне. Гэта прыехала пахавальная каманда. Чыгрынаў.

2. у знач. наз. пахава́льная, ‑ай, ж. Разм. Паведамленне з дзеючай арміі пра смерць, гібель ваеннаслужачага. Бацьку забралі ў салдаты, і прыйшла ў пачатку сорак пятага на яго пахавальная. Б. Стральцоў. [Аня:] — Атрымала маці пахавальную, а нас пяцёра каля яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

je

1. adv

1) калі́е́будзь;

~ und ~ заўсёды

2) па (перад лічэбн.);

~ drei па тры, па тро́е

2. cj

1):

je…, dsto…, je… je… чым…, тым…;

je mehr, dsto bsser чым больш, тым лепш

2):

je nachdm у зале́жнасці ад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)